Вы тут

Па­пя­ро­выя ці элект­рон­ныя?


 

 Як хут­ка змя­ня­ец­ца жыц­цё! Прос­та не па­спя­ва­еш да ўсіх гэ­тых пе­ра­мен хоць не­як пры­ста­са­вац­ца...

На­прык­лад, яшчэ га­доў дзе­сяць та­му ма­біль­ныя тэ­ле­фо­ны прад­ме­там рас­ко­шы лі­чы­лі­ся, а за­раз яны — амаль што ў кож­на­га, па­чы­на­ю­чы ледзь не з ясель­на­га ўзрос­ту.

А ўзяць той жа ін­тэр­нэт з кам­п'ю­та­рам! Ды я за­раз без іх жыц­ця свай­го не ўяў­ляю і здзіў­ля­ю­ся, як гэ­та мог ра­ней пі­саць п'е­сы ці пра­за­іч­ныя тво­ры ад ру­кі! Пі­саць, вы­праў­ляць, зноў­ку пе­ра­піс­ваць. І толь­кі по­тым іх на ма­шын­цы пе­ра­дру­коў­ваць (з не­па­збеж­ны­мі пры гэ­тым па­мыл­ка­мі).

А за­раз я ўсё гэ­та раб­лю вы­ключ­на на кам­п'ю­та­ры. Вель­мі зруч­на, на­ват па­мыл­кі кам­п'ю­тар сам вы­яў­ляе і ад­ра­зу ж пад­крэс­лі­вае іх чыр­во­най рыс­кай. Аль­бо зя­лё­най, ка­лі гэ­та прос­та не­дак­лад­насць ней­кая...

Ці ўзяць, на­прык­лад, элект­рон­ныя кні­гі!

Мож­на ку­піць дыск з сот­няй і ты­ся­чай кніг, і гэ­та абы­дзец­ца тан­ней на­ват, чым ку­піць ад­ну па­пя­ро­вую кні­гу ў кні­гар­ні. Ды і дыск без па­трэ­бы, ка­лі за­лез­ці са­мо­му ў су­свет­нае па­ву­цін­не. А по­тым за­пам­па­ваў усё, што трэ­ба, ва ўлас­ны кам­п'ю­тар — і чы­тай на зда­роўе! І столь­кі мес­ца ў ква­тэ­ры ад­ра­зу ж вы­зва­ліц­ца... ды і пы­лу там ку­ды менш ста­не.

А коль­кі дрэў та­кім чы­нам за­ха­ваць мож­на, не пус­ціў­шы іх на па­пе­ру!

А яшчэ пры чы­тан­ні з эк­ра­на мож­на па­вя­лі­чыць шрыфт, на­ват змя­ніць яго, як, да­рэ­чы, і ко­лер.

Праў­да, кам­п'ю­тар (у ад­роз­нен­не ад кні­гі) да­во­лі гру­васт­кая рэч, але ёсць жа і не­вя­лі­кія ноў­тбу­кі. Ёсць, у рэш­це рэшт, і зу­сім ма­лень­кія план­шэ­ты, ку­ды так­са­ма мож­на за­пам­па­ваць столь­кі кніг, што за год не пра­чы­та­еш...

А ўзяць, на­прык­лад, та­кую рэч, як аў­ды­як­ні­гі!

Для лю­дзей з праб­ле­ма­мі зро­ку гэ­та вя­лі­кі плюс, ды і не толь­кі для іх. Ідзеш па ву­лі­цы... ды не прос­та ідзеш, а слу­ха­еш, на­прык­лад, «Ка­пі­тан­скую дач­ку» Пуш­кі­на. Ці «Са­ля­рыс» Ста­ні­сла­ва Ле­ма... тут ужо на свой, як ка­жуць, густ...

Усё гэ­та доб­ра, толь­кі вось ад­но мя­не не­па­ко­іць — лёс па­пя­ро­вых кніж­ных вы­дан­няў. Коль­кі ім яшчэ жыць за­ста­ло­ся пры та­кіх тэм­пах раз­віц­ця элект­рон­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі?

Аб тым, што ў бу­ду­чым элект­рон­ныя кні­гі цал­кам вы­цяс­няць з на­ша­га ўжыт­ку кні­гі па­пя­ро­выя, ка­жуць ужо даў­но. Пы­тан­не толь­кі ў тым, як хут­ка та­кое мо­жа ад­быц­ца...

Да­бі­ра­ю­чы­ся што­дня ра­ні­цай да мес­ца ра­бо­ты на мет­ро, я звяр­нуў ува­гу на тое, як мно­га лю­дзей у час па­езд­кі ба­вяць час за чы­тан­нем. Пры­чым амаль усе яны чы­та­юць элект­рон­ныя кні­гі, і рэд­ка хто па­пя­ро­вую.

Яно і зра­зу­ме­ла: чым браць з са­бой таў­шчэз­ны кніж­ны том, лепш усё гэ­та за­пам­па­ваць у то­нень­кі план­шэт. Ды ту­ды ўсё мож­на за­пам­па­ваць: пад­руч­ні­кі, ву­чэб­ныя да­па­мож­ні­кі, кла­сі­ку, су­час­ную лі­та­ра­ту­ру роз­ных жан­раў...

Ні­бы­та і ра­да­вац­ца трэ­ба, што лю­дзі па-ра­ней­ша­му лю­бяць чы­таць... Але штось­ці пе­ра­шка­джае гэ­та­му ра­да­вац­ца. Не­як крыўд­на ста­но­віц­ца за ста­рую доб­рую па­пя­ро­вую кні­гу. Тым больш, што і сам пісь­мен­нік. Ня­даў­на вось чар­го­вая кні­га вый­шла. Па­пя­ро­вая, як і ўсе па­пя­рэд­нія...

Але ж пра­грэс, як ка­жуць, не спы­ніць. Вось ужо і ў шко­лы ідуць элект­рон­ныя пад­руч­ні­кі... І не трэ­ба бу­дзе дзе­цям згі­нац­ца пад ця­жа­рам дзя­сят­ка кніг на кож­ны школь­ны дзень. Па­лёг­ка, ды яшчэ якая!

Элект­рон­ныя пад­руч­ні­кі, элект­рон­ныя дзён­ні­кі... Ды і сшыт­кі так­са­ма хут­ка элект­рон­ны­мі ста­нуць. А за­мест руч­кі ці, ска­жам, алоў­ка — кла­ві­я­ту­ра... За­ад­но і праб­ле­ма дрэн­на­га по­чыр­ка цал­кам зды­ма­ец­ца...

Толь­кі вось як гэ­та ада­б'ец­ца на зро­ку на­шых дзя­цей? Ка­лі і за­раз так шмат блі­за­ру­кіх ся­род школь­ні­каў, то та­ды, на­пэў­на, ву­чань без аку­ля­раў му­зей­най рэд­кас­цю ста­не...

Як і са­ма па­пя­ро­вая кні­га...

Ці, мо­жа, я за­над­та згу­шчаю фар­бы? Бо і тэ­ат­ру прад­каз­ва­лі хут­кае знік­нен­не яшчэ ў са­мым па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, пас­ля з'яў­лен­ня кі­не­ма­то­гра­фа і кі­на­тэ­ат­раў. А по­тым, з раз­віц­цём тэ­ле­ба­чан­ня, ві­дэа­апа­ра­ту­ры і ін­тэр­нэ­ту, гэт­кія ж ве­шчу­ны і пра­ро­кі прад­ра­ка­лі хут­кую смерць ужо са­мім кі­на­тэ­ат­рам...

І што?

Тэ­ат­ры (і дра­ма­тыч­ныя, і опер­ныя) на­род як на­вед­ваў, так і пра­цяг­вае на­вед­ваць, хоць ку­ды там тэ­ат­раль­ным пад­мост­кам да кам­пью­тар­ных «на­ва­ро­таў» у су­час­ных філь­мах! І кі­на­тэ­ат­ры змаг­лі ад­ста­яць сваё мес­ца пад сон­цам, пры­ста­са­вац­ца, пе­ра­тва­рыц­ца ў 3D... і на­ват 5D...

Дык, мо­жа, і па­пя­ро­вая кні­га здо­лее за­ха­вац­ца, знай­шоў­шы сваю ні­шу? Тут як у му­зы­цы: ка­мусь­ці па­да­ба­ец­ца су­час­ная поп-му­зы­ка, а ка­мусь­ці больш да­спа­до­бы опе­ра ці ба­лет.

Так і з кні­га­мі. Элект­рон­ныя — для шы­ро­ка­га ўжыт­ку, па­пя­ро­выя — ра­ры­тэт, пры­кме­та вы­со­кай куль­ту­ры іх ула­даль­ні­ка. І, зра­зу­ме­ла ж, гэ­та бу­дуць не тан­ныя кніж­кі ў мяк­кіх вок­лад­ках, а пры­го­жа аформ­ле­ныя, да­ра­гія фа­лі­ян­ты...

Вось толь­кі б і ў бу­ду­чым лю­дзі на­бы­ва­лі гэ­тыя шы­коў­ныя кні­гі, у пер­шую чар­гу, для чы­тан­ня, а не прос­та для та­го, каб па­ста­віць аку­рат­на на па­лі­чку і час ад ча­су дэ­ман­стра­ваць гас­цям і зна­ё­мым пры­го­жа аформ­ле­ныя вок­лад­кі.

Ге­надзь АЎ­ЛА­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.