Вы тут

ВЁСКА НА КРАІ ВЕЧНАСЦІ


Ка­лі ўпер­шы­ню трап­ля­еш сю­ды, то ду­ша за­мі­рае ад пры­га­жос­ці, а вус­ны шэп­чуць: «Бо­жа мой! І ёсць жа яшчэ рай на Зям­лі!..»

Са­праў­ды, пе­рад ва­чы­ма рас­кры­ва­юц­ца шы­ро­кія пра­сто­ры з вы­со­кі­мі шаў­ко­вы­мі тра­ва­мі, якія па­воль­на ка­лы­шуц­ца пад лёг­кі­мі под­ыха­мі вет­ру; ве­ліч­ная плынь Дзіс­ны з зе­ля­ні­най дрэў уз­доўж рэ­чы­шча, бла­кіт­ным не­бам з цёп­лы­мі пром­ня­мі лас­ка­ва­га сон­ца, і над усім гэ­тым — пры­го­жы бе­ла­му­ра­ва­ны храм. Ся­род са­доў, што цяг­нуц­ца ўздоўж ра­кі, сям-там пра­гля­да­юц­ца стрэ­хі хат, і но­вая дум­ка на­ра­джае сло­вы: «Ёсць жа лю­дзі, якім Бог даў шчас­це жыць у Раі...»

19-6

Але гэ­та — пер­шае ўра­жан­не. І зда­лёк. А за­хо­дзіш у вёс­ку — і жах на­паў­няе ду­шу, сэр­ца ўзруш­ва­ец­ца ад крыў­ды і бо­лю за тое ві­до­ві­шча, якое паў­стае пе­рад ва­чы­ма. Вяс­ко­выя ха­ты — гэ­та ка­ле­кі-пры­ві­ды з па­вы­бі­ва­ны­мі вок­на­мі, вы­ра­за­ны­мі сце­на­мі, раз­ра­ба­ва­ным і рас­кі­да­ным на­чын­нем. Са­ды — пе­ра­кру­ча­ныя за­рас­ні­кі здзі­чэ­лых яб­лынь і сліў, якія па­рас­лі вы­са­чэз­най кра­пі­вой і чар­но­быль­ні­кам. Ні­дзе не за­пяе пе­вень, не за­квох­чуць ку­ры, не рык­не ка­ро­ва. Не чу­ваць люд­скіх га­ла­соў. Паў­сюль мёрт­вая, жу­дас­ная ці­шы­ня... Вёс­ка па­мер­ла, а бе­лы храм уз­вы­ша­ец­ца над ёй, як пом­нік. Толь­кі пом­нік ка­му і ча­му?..

У вёс­кі па­куль што ёсць імя і ад­рас: Рым­кі, Па­стаў­скі ра­ён Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Яшчэ ў
60-70-я га­ды ХХ ста­год­дзя вя­лі­кія па­се­лі­шчы цяг­ну­лі­ся су­цэль­ным лан­цуж­ком уз­доўж Дзіс­ны, утва­ра­ю­чы вя­лі­кі вяс­ко­ва-мес­тач­ко­вы ме­га­по­ліс. За­раз гэ­тыя мяс­ці­ны — са­праўд­ныя бе­ла­рус­кія пус­ты­ні. У Рым­ках у 1941 го­дзе бы­лі 84 два­ры з 317 жы­ха­ра­мі, у 1963-м — 41 двор з 153 жы­ха­ра­мі, у 2001 го­дзе — 11 два­роў з 12 жы­ха­ра­мі, а за­раз — ні­ко­га... Па­доб­ная сі­ту­а­цыя і ў су­сед­ніх вёс­ках.

Сён­ня ве­лі­зар­ныя плас­ты гіс­то­рыі і куль­ту­ры асоб­ных рэ­гі­ё­наў і ра­ё­наў не толь­кі не апі­са­ны і не за­фік­са­ва­ны, а сы­хо­дзяць у ня­быт ра­зам з мар­не­ю­чы­мі вёс­ка­мі і іх апош­ні­мі жы­ха­ра­мі. Ду­ма­ец­ца, збор як ма­га най­больш поў­най ін­фар­ма­цыі пра асоб­ныя на­се­ле­ныя пунк­ты, якім на­ка­на­ва­на лё­сам у блі­жэй­шы час сыс­ці ў веч­насць, — ад­на з ак­ту­аль­ных агуль­на­бе­ла­рус­кіх за­дач. Вось прык­лад з Па­стаў­шчы­ны: у 2001 го­дзе ў Па­стаў­скім ра­ё­не на­ліч­ва­ла­ся 516 на­се­ле­ных пунк­таў, з якіх у 123-х пра­жы­ва­ла менш за 10 жы­ха­роў, а ў 55-ці — менш за пяць. Сён­ня на мес­цы боль­шас­ці з гэ­тых вё­сак за­ста­лі­ся за­кі­ну­тыя ха­ты ды за­рос­лыя был­лём са­ды. А тут жы­лі лю­дзі, якія пра­ца­ва­лі, спя­ва­лі, рас­каз­ва­лі гіс­то­рыі, ад­зна­ча­лі свя­ты, ла­дзі­лі вя­сел­лі, вы­раб­ля­лі ка­лаў­ро­ты, бо­чач­кі, са­ні, ткац­кія стан­кі і шмат-шмат ча­го ін­ша­га, але свай­го, ад­мет­на­га, не­паў­тор­на­га. Вёс­кі, якія ця­пер, на жаль, зні­ка­юць, на­поў­не­ны ма­тэ­ры­яль­ны­мі і ду­хоў­ны­мі скар­ба­мі, а мы не звяр­та­ем на гэ­та ўва­гі, не на­да­ём ім зна­чэн­ня ці то ад улас­най ду­шэў­най пус­тэ­чы, ці то ад звы­чай­най абы­яка­вас­ці. Вар­та зра­зу­мець, што ра­зам са знік­нен­нем у гэ­тых па­се­лі­шчах хат, хля­воў, пры­лад пра­цы, студ­няў і ін­шых па­бу­доў і рэ­чаў ад­бы­ва­ец­ца зня­мен­не ту­тэй­шых мяс­цін, якое вя­дзе да спус­та­шэн­ня і абяд­нен­ня на­шай мо­вы. Ва­кол кож­най вёс­кі ўсе ад­мет­ныя мяс­ці­ны ме­лі свае слоў­ныя аба­зна­чэн­ні, якія ве­даў кож­ны яе жы­хар. Ка­лі ка­за­лі пра «вы­ган», «лу­чы­ху», «мар­гі», «хва­цень», «рум» ці штось­ці ін­шае, то ўсім бы­ло вя­до­ма, пра што ідзе га­вор­ка. Але ста­рыя лю­дзі па­мі­ра­юць, вёс­кі зні­ка­юць або за­ся­ля­юц­ца пры­шлы­мі — і наз­вы ады­хо­дзяць у ня­быт. У ідэа­ле мы для кож­най бе­ла­рус­кай вёс­кі па­він­ны б бы­лі мець кар­ты або схе­мы ва­ко­ліц з ад­люст­ра­ван­нем на іх усіх аб'­ек­таў, якія ме­лі мяс­цо­вую наз­ву. Але ці ўзга­дае хто-не­будзь пра іх праз 15-20 га­доў, ка­лі мы за­раз не па­спе­ем гэ­та зра­біць?

А па­куль па­мі­ра­ючыя вёс­кі, як шчар­ба­тыя ста­рыя, сум­на ста­яць у акру­жэн­ні здзі­чэ­лых са­доў і раз­ва­жа­юць пра свой лёс, да іх ма­руд­на ру­ха­юц­ца эк­ска­ва­тар і буль­до­зер: пер­шы вы­ка­пае яму, а дру­гі са­пхне ту­ды рэшт­кі па­бу­доў і дрэў. Ста­не чыс­та і роў­на. Бу­дзе па­ра­дак на зям­лі. А ў ду­шах?

...Ці­ша і спа­кой у Рым­ках па­ру­ша­юц­ца што­год у па­чат­ку жніў­ня: сю­ды, на сваю Баць­каў­шчы­ну, да царк­вы Даб­ра­вес­ця пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы з'яз­джа­юц­ца лю­дзі. Збі­рае іх на ра­дзі­ме вя­лі­кае свя­та — пер­шы Спас, або, як яго яшчэ на­зы­ва­юць, Мок­ры (ці Мя­до­вы) Спас. Гэ­тая ўра­чыс­тасць, якая ла­дзіц­ца што­год з ча­су за­сна­ван­ня царк­вы, не толь­кі яшчэ ад­на маг­чы­масць ачыс­ціць ду­шу і на­поў­ніць яе свя­та­сцю, але і шанц су­стрэц­ца з бліз­кі­мі, сяб­ра­мі і зна­ё­мы­мі, прай­сці­ся па род­ных два­ры­шчах, на­ве­даць ма­гі­лы прод­каў і па­ста­віць за баць­коў і дзя­доў у хра­ме свеч­кі.

Мно­га лю­дзей збі­ра­ец­ца на свя­та. Царк­ва ледзь змя­шчае ўсіх ах­вот­ных. А пе­рад служ­бай — сар­дэч­ныя су­стрэ­чы род­ных і зна­ё­мых. Лю­дзі ві­та­юц­ца, аб­ды­ма­юц­ца, а то і пла­чуць ад ра­дас­ці, што ўда­ло­ся су­стрэц­ца з ты­мі, ка­го не ба­чы­лі «сто га­доў». Муж­чы­ны і жан­чы­ны збі­ра­юц­ца груп­ка­мі, раз­маў­ля­юць, ус­па­мі­на­ю­чы дзя­цін­ства і юнац­тва.

Але як ад­ра­дзіць вёс­ку? Са­праў­ды, ці мож­на ад­ра­дзіць Рым­кі, ад­гар­нуць но­вую ста­рон­ку ў яе гіс­то­рыі? Па­куль што ні­дзе ні ў якіх пла­нах, ні ў вы­ступ­лен­нях вы­со­кіх асоб не ўда­ло­ся знай­сці якія-не­будзь згад­кі па праб­ле­ме вё­сак, якія зні­ка­юць. Ні­бы­та пра­цэс гэ­ты на­ту­раль­ны, не­зва­рот­ны і на яго ні­я­кім чы­нам не­маг­чы­ма паў­плы­ваць. Мне ж ду­ма­ец­ца, што «бе­ла­рус­кія пус­ты­ні» на Па­дзі­сен­шчы­не яшчэ мож­на ад­ра­дзіць. І тут ба­чац­ца два шля­хі.

Пер­шы — мост. Па­бу­да­ваў­шы ка­ля вёс­кі Рым­кі мост це­раз Дзіс­ну, удас­ца па­зба­віць ту­тэй­шы край яго «ту­пі­ко­вас­ці», якая за­раз ство­ра­на су­то­ка­мі трох рэк. Ажыў­лен­не ру­ху дасць штур­шок для раз­віц­ця па­се­лі­шчаў як уз­доўж Дзіс­ны, так і па бе­ра­гах рэк Па­ло­ві­ца і Гал­бя­і­ца, якія так­са­ма па­сту­по­ва мя­ле­юць. Але, прад­чу­ваю, бу­дзе ска­за­на, што гро­шай на бу­даў­ніц­тва ня­ма...

Шлях дру­гі — спа­дзя­ван­не на ма­на­хаў-ме­сі­я­не­раў. Бра­ты-хрыс­ці­я­не, па­бу­да­ваў­шы ка­ля хра­ма ма­нас­тыр, сва­ёй руп­нас­цю маг­лі б у хут­кім ча­се вяр­нуць гэ­тай мяс­цо­вас­ці Бос­кі вы­гляд. І та­ды ў па­да­рож­ні­ка, які ўпер­шы­ню па­тра­піць у гэ­ты край, за­шчы­міць сэр­ца ад пры­га­жос­ці, а вус­ны пра­шэп­чуць: «Бо­жа мой! І ёсць жа яшчэ рай на Зям­лі!»

Ігар ПРА­КА­ПО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.