Вы тут

Бяс­печ­ны шлях у шко­лу


Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыя за­клі­кае баць­коў на­пя­рэ­дад­ні но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да пра­вес­ці сва­іх дзя­цей па бяс­печ­ным марш­ру­це ў шко­лу і пра­ве­рыць на­яў­насць у іх на сум­ках і воп­рат­цы флі­ке­раў.

— Дзе­ці, якія за­раз вяр­та­юц­ца з ад­па­чын­ку ў го­рад, вель­мі рас­слаб­ле­ныя, ім праб­ле­ма­тыч­на скан­цэнт­ра­ваць ува­гу і кант­ра­ля­ваць сі­ту­а­цыю. Та­му трэ­ба сва­ім дзе­цям да­па­маг­чы — прай­сці з імі ра­зам да шко­лы і па­ка­заць усе не­бяс­печ­ныя ўчаст­кі, дзе мож­на пе­ра­хо­дзіць да­ро­гу з ін­тэн­сіў­ным аў­та­транс­парт­ным ру­хам, — тлу­ма­чыць стар­шы ін­спек­тар ад­дзе­ла ар­га­ні­за­цыі між­ве­да­мас­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня і пра­фі­лак­ты­кі бяс­пе­кі да­рож­на­га ру­ху УДАІ Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў Ста­ні­слаў СА­ЛА­ВЕЙ.

Прад­стаў­нік ДАІ па­ве­да­міў, што за 7 ме­ся­цаў гэ­та­га го­да дзе­ці ста­лі ўдзель­ні­ка­мі 233 да­рож­на-транс­парт­ных зда­рэн­няў (ДТЗ): за гэ­ты час 20 дзя­цей за­гі­ну­лі і 237 атры­ма­лі ра­нен­ні. 13 дзя­цей, якія за­гі­ну­лі на да­ро­гах, бы­лі пе­ша­хо­да­мі, 5 — па­са­жы­ра­мі і 2 — ве­ла­сі­пе­дыс­та­мі. Для па­раў­на­ння: за 7 ме­ся­цаў 2013 го­да за­гі­ну­лі 12 дзя­цей.

— 68% усіх да­рож­на-транс­парт­ных зда­рэн­няў з удзе­лам дзя­цей ад­бы­лі­ся па ві­не да­рос­лых, — пад­крэс­ліў Ста­ні­слаў Са­ла­вей, — хоць яшчэ пяць га­доў та­му сі­ту­а­цыя бы­ла кар­ды­наль­на ін­шай: ві­на бы­ла пе­ра­важ­на на дзе­цях. Гэ­та зна­чыць, што школь­ні­каў мы на­ву­чы­лі па­ва­жаць Пра­ві­лы да­рож­на­га ру­ку, а з да­рос­лы­мі па­куль не атры­ма­ла­ся. Тым больш што 54 ДТЗ з удзе­лам дзя­цей ад­бы­лі­ся на па­зна­ча­ных пе­ша­ход­ных пе­ра­хо­дах. І толь­кі ў шас­ці вы­пад­ках дзе­ці пе­ра­хо­дзі­лі да­ро­гу на чыр­во­ны сіг­нал свят­ла­фо­ра. А ва ўсіх ас­тат­ніх вы­пад­ках яны па­во­дзі­лі ся­бе на пе­ра­хо­дах пра­віль­на, у ад­роз­нен­не ад да­рос­лых за ру­лём.

Па сло­вах Ста­ні­сла­ва Са­лаўя, яшчэ ад­на «хво­рая» кроп­ка — гэ­та два­ра­выя тэ­ры­то­рыі:

— Ру­хац­ца на аў­та­транс­парт­ным срод­ку па ўнут­ра­ных тэ­ры­то­ры­ях жы­лых ма­сі­ваў трэ­ба на мі­ні­маль­най хут­ка­сці. Кі­роў­ца па­ві­нен быць га­то­вы да та­го, што з-за лю­бой ма­шы­ны яму пад ко­лы мо­жа вы­бег­чы дзі­ця. У ча­ла­ве­ка за ру­лём па­він­на за­ста­вац­ца маг­чы­масць, каб па­спець спы­ніц­ца. Асаб­лі­ва гэ­та ак­ту­аль­на та­ды, ка­лі шко­ла ці дзі­ця­чы са­док зна­хо­дзіц­ца ўнут­ры мік­ра­ра­ё­на. Баць­кі пад­во­зяць сва­іх дзя­цей, тыя вы­бя­га­юць з аў­та­ма­шы­ны і мо­гуць стаць ах­вя­рай на­ез­ду на іх ін­ша­га аў­та­ма­бі­ля.

У Рэс­пуб­лі­кан­скім на­ву­ко­ва-прак­тыч­ным цэнт­ры траў­ма­та­ло­гіі і ар­та­пе­дыі ў рам­ках пра­ек­та «Стра­тэ­гія пра­фі­лак­ты­кі дзі­ця­ча­га траў­ма­тыз­му ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь» ана­лі­за­ва­ла­ся сі­ту­а­цыя з да­рож­на-транс­парт­ным траў­ма­тыз­мам, па­чы­на­ю­чы з 2001 го­да па сён­ня.

— Мы пе­ра­ка­на­лі­ся ў тым, што коль­касць ДТЗ з удзе­лам дзя­цей ва ўзрос­це да 15 га­доў зні­зі­ла­ся за гэ­ты час з 753 да 534. Коль­касць па­цяр­пе­лых дзя­цей змен­шы­ла­ся з 783 да 568, па­ра­не­ных — з 717 да 533, і тых, хто за­гі­нуў, — з 66 да 32, — па­ве­да­міў за­гад­чык кан­суль­та­тыў­на-па­лі­клі­ніч­на­га ад­дзя­лен­ня цэнт­ра Ге­надзь Ур'еў. — Ад­нак, ня­гле­дзя­чы на зні­жэн­не аб­са­лют­ных ліч­баў коль­кас­ці ДТЗ і па­цяр­пе­лых, ры­зы­ка агуль­на­га траў­ма­тыз­му (коль­касць па­цяр­пе­лых на 100 ДТЗ з удзе­лам дзя­цей) мае тэн­дэн­цыю да рос­ту. Да та­го ж да­рож­на-транс­парт­ныя траў­мы час­та ста­но­вяц­ца пры­чы­най устой­лі­вай стра­ты зда­роўя і ін­ва­лід­нас­ці і з'яў­ля­юц­ца асноў­най знеш­няй пры­чы­най смер­ці дзя­цей і пад­лет­каў.

Між ін­шым, па ві­не не­цвя­ро­зых кі­роў­цаў ад­бы­ва­ец­ца ад 10% да 15% ДТЗ, у якіх цер­пяць дзе­ці.

— Кі­роў­цам трэ­ба аба­вяз­ко­ва ўліч­ваць псі­ха­ло­гію дзі­ця­ці, яго мыс­лен­не. На­прык­лад, па псі­ха­ла­гіч­най ацэн­цы дзі­ця ўспры­мае вя­лі­кі аў­та­ма­біль як не­бяс­пе­ку мен­ша­га зна­чэн­ня, чым лег­ка­вы аў­та­ма­біль. У дзі­ця­ці па­ру­ша­на ацэн­ка пра­сто­ры: ён ня­пра­віль­на ацэнь­вае ад­лег­ласць да аў­та­транс­парт­на­га срод­ку, які ру­ха­ец­ца. Ме­на­ві­та та­му мы час­та на­зі­ра­ем не­ла­гіч­ныя, на наш по­гляд, па­во­дзі­ны, ка­лі дзі­ця ста­іць на або­чы­не да­ро­гі і рап­там, пры на­блі­жэн­ні аў­та­ма­бі­ля, кі­да­ец­ца пе­ра­бя­гаць пе­рад ім да­ро­гу. Так­са­ма дзі­ця час­та не га­то­ва да та­го, што з-за вуг­ла мо­жа вы­ехаць аў­та­ма­біль, — у яго прос­та не ха­пае для гэ­та­га жыц­цё­ва­га до­све­ду. Та­му дзе­ці да 5—6 га­доў не мо­гуць зна­хо­дзіц­ца на ву­лі­цы без су­пра­ва­джэн­ня да­рос­лых.

Ста­ні­слаў Са­лавей па­ве­да­міў, што з 25 жніў­ня па 5 ве­рас­ня ў кра­і­не прой­дзе ак­цыя «Ува­га! Дзе­ці!». Пад­час ак­цыі Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыя аб­сле­дуе ўсе на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы на на­яў­насць зна­каў і раз­ме­так, якія за­бяс­печ­ва­юць бяс­печ­насць да­рож­на­га ру­ху. Ва ўсіх шко­лах па­ві­нен быць аб­ста­ля­ва­ны так зва­ны «ву­га­лок бяс­пе­кі», дзе ўва­зе школь­ні­каў бу­дзе прад­стаў­ле­ны са­мы бяс­печ­ны марш­рут да шко­лы ва ўсіх на­прам­ках, а так­са­ма раз­ме­шча­на ін­фар­ма­цыя аб пра­ві­лах да­рож­на­га ру­ху.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».