Вы тут

З вы­ез­дам на мес­ца


 

Знес­ці дом — гэ­та толь­кі па­ло­ва спра­вы... А што да­лей?

Чар­го­вае па­ся­джэн­не прэ­зі­ды­у­ма Ма­гі­лёў­ска­га аб­лса­ве­та, у якім пры­няў удзел па­моч­нік Прэ­зі­дэн­та — га­лоў­ны ін­спек­тар па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Ге­надзь Лаў­ран­коў, ад­бы­ло­ся ў гарадскім пасёлку Круглае. На пры­кла­дзе Круг­лян­ска­га і Бя­лы­ніц­ка­га ра­ё­наў дэ­пу­та­ты змаг­лі пе­ра­ка­нац­ца ў тым, як вы­кон­ва­юц­ца па­тра­ба­ван­ні Ука­за Прэ­зі­дэн­та РБ №100 аб зно­се са­ста­рэ­ла­га жыл­ля і Па­ста­наў­лен­ня Саў­мі­на №1087 аб доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні на­се­ле­ных пунк­таў.

3У круг­лян­скай вёс­цы Ту­быш­кі ўдзель­ні­кі па­ся­джэн­ня на­ват змаг­лі па­на­зі­раць, як на спра­ве вы­ра­ша­юц­ца гэ­тыя пы­тан­ні. На ад­ной пля­цоў­цы ра­бот­ні­кі жыл­кам­га­са раз­бі­ра­лі па­бу­до­ву. По­бач пра­во­дзі­ла­ся рэ­куль­ты­ва­цыя два­ра з да­па­мо­гай тэх­ні­кі райаграпрамтэхзабеспячэння, а на су­сед­нім участ­ку ра­бот­ні­кі СВК «Іск­ра» ўжо зай­ма­лі­ся ўзвор­ван­нем пе­ра­да­дзе­най гас­па­дар­цы тэ­ры­то­рыі. Па сло­вах стар­шы­ні Круг­лян­ска­га раённага Са­ве­та дэ­пу­та­таў Ва­ле­рыя Яр­ко­ві­ча, з мо­ман­ту дзе­ян­ня Ука­за №100 у суд бы­лі на­кі­ра­ва­ны 624 іс­ка­выя за­явы, а 462 да­мы пры­зна­ны без­гас­па­дар­ны­мі. У ра­ё­не зне­се­на 257 са­ста­рэ­лых і 310 пус­ту­ю­чых да­моў, больш за 2 ты­ся­чы гек­та­раў зям­лі ўве­дзе­на ў се­ва­зва­рот. Свое­ча­со­ва вы­яў­ляць гэ­тыя аб'­ек­ты да­па­ма­га­юць сель­скія Са­ве­ты і ста­рас­ты, якія дак­лад­на ве­да­юць, коль­кі та­кіх у на­се­ле­ным пунк­це. Ра­ён­ная ка­мі­сія вы­зна­чае сту­пень зно­су бу­дын­каў і маг­чы­масць уня­сен­ня іх у рэ­естр пус­ту­ю­чых да­моў. Ка­лі на­шчад­кі ні­чо­га не ма­юць су­праць зно­су па­бу­до­вы, пы­тан­не вы­ра­ша­ец­ца на­огул без су­да. Драў­ні­на і на­ват хмыз­няк — усё ідзе ў справу. Жыл­кам­гас вы­ка­рыс­тоў­вае гэ­ты ма­тэ­ры­ял для сва­іх па­трэб. Га­лоў­ны прын­цып, якім кі­ру­юц­ца ра­ён­ныя ўла­ды пры зно­се чар­го­ва­га до­ма, — да­вес­ці спра­ву да кан­ца. Каб у на­ступ­ным го­дзе на гэ­тым мес­цы ўжо рас­лі сель­гас­куль­ту­ры.

Не ад­ста­юць па ар­га­ні­за­ва­нас­ці і ў Бя­лы­ніц­кім ра­ё­не, дзе так­са­ма іс­нуе комп­лекс­ны па­ды­ход да спра­вы. На 1 жніў­ня з па­чат­ку го­да тут зне­се­на ка­ля 175 са­ста­рэ­лых бу­дын­каў.

Каб абы­сці­ся мі­ні­маль­ны­мі за­тра­та­мі, пры­цяг­ва­ец­ца тэх­ні­ка, якая пра­цуе по­бач з тым на­се­ле­ным пунк­там, дзе зна­хо­дзіц­ца са­ста­рэ­лы дом. І ка­лі ён не адзін, то пы­тан­не ад­ра­зу ж вы­ра­ша­ец­ца і па ас­тат­ніх. Не за­ба­ра­ня­ец­ца пры­маць удзел у спра­ве і жы­ха­рам вёс­кі. «Яны звяр­та­юц­ца ў сель­вы­кан­кам і атрым­лі­ва­юць да­звол ра­за­браць для сва­іх па­трэб без­гас­па­дар­чы дом, — удак­лад­няе стар­шы­ня Бя­лы­ніц­ка­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Аляк­сандр Асі­пё­нак. — Там, дзе фун­да­мент не вель­мі тры­ва­лы, сель­са­ве­ты «раз­бі­ра­юц­ца» сва­і­мі сі­ла­мі, без спе­цы­яль­най тэх­ні­кі».

Уліч­ва­ю­чы, што на знос ад­на­го до­ма­ўла­дан­ня па­тра­бу­ец­ца ка­ля 2 міль­ё­наў руб­лёў, а срод­каў вы­дат­коў­ва­ец­ца ў ра­зы менш, тут шмат што за­ле­жыць ад пра­цы на мес­цах. Лю­дзі і са­мі за­ці­каў­ле­ны ў на­вя­дзен­ні па­рад­ку на зям­лі. Тым больш што гэ­та ро­біц­ца ў ін­та­рэ­сах бяс­пе­кі. Вя­до­ма, што за­кі­ну­тыя да­мы пры­ваб­лі­ва­юць не са­мых леп­шых прад­стаў­ні­коў на­сель­ніц­тва, а гэ­та аб­васт­рае па­жа­ра­не­бяс­печ­ную сі­ту­а­цыю.

Удзель­ні­каў па­ся­джэн­ня пры­ем­на ўра­зі­ла тое, што ў абод­вух ра­ё­нах чыс­ці­ня і па­ра­дак па­ну­юць не толь­кі ў рай­цэнт­рах і аг­ра­га­рад­ках, але і ў глы­бін­цы.

— Мы ўба­чы­лі прык­лад та­го, як за­кон пра­цуе на мес­цах, — пад­крэс­ліў стар­шы­ня аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Ана­толь Іса­чан­ка. — Мы вы­пра­ца­ва­лі ал­га­рытм, які рас­паў­сюдж­ва­ем на ўсе ра­ё­ны. Ні­чо­га над­звы­чай­на­га мы не ро­бім. Ёсць схе­ма, па якой пра­цу­юць ка­му­наль­ныя і ін­шыя ра­ён­ныя гас­па­дар­кі. Дзесь­ці спра­ва ідзе больш па­ско­ра­ны­мі тэм­па­мі, дзесь­ці — менш. Але гэ­та ўсё «пра­цоў­ныя мо­ман­ты».

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?