Вы тут

Аду­ка­цыя + геа­гра­фія = пе­ра­мо­га


Вы­клад­чык Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та На­тал­ля Са­ла­губ пе­ра­маг­ла ў кон­кур­се на­ву­ко­вых пра­ек­таў, які пра­во­дзіў­ся ў рам­ках 2‑й лет­няй шко­лы Рус­ка­га геа­гра­фіч­на­га та­ва­рыст­ва.

Лет­няя шко­ла ўяў­ляе са­бой пля­цоў­ку для аб­ме­ну во­пы­там і пе­ра­да­чы ве­даў аб су­час­ным ста­не геа­гра­фіч­най на­ву­кі ма­ла­дым на­ву­коў­цам, ас­пі­ран­там і ма­гіст­ран­там. У ро­лі пе­да­го­гаў вы­сту­па­юць ака­дэ­мі­кі, пра­фе­са­ры, вя­до­мыя ву­чо­ныя, зна­ка­мі­тыя фа­то­гра­фы — на­ту­ра­ліс­ты, да­след­чы­кі і ванд­роў­ні­кі.

Паў­дзель­ні­чаць у 2‑й лет­няй шко­ле змаг­лі 30 ма­ла­дых на­ву­коў­цаў ва ўзрос­це да 35 га­доў з Ра­сіі і яшчэ пяць іх ка­лег з кра­ін блізка­га за­меж­жа, якія прай­шлі кон­курс­ны ад­бор. Бе­ла­русь прад­стаў­ля­ла стар­шы вы­клад­чык ка­фед­ры фі­зіч­най геа­гра­фіі фа­куль­тэ­та пры­ро­да­знаў­ства БДПУ імя М. Тан­ка На­тал­ля Са­ла­губ. Слу­ха­чы шко­лы прад­ста­ві­лі на суд экс­перт­на­га жу­ры свае пра­ек­ты, над які­мі яны пра­ца­ва­лі не адзін год. Для зруч­нас­ці ацэнь­ван­ня пра­ек­ты бы­лі па­дзе­ле­ны на тры бло­кі. Жу­ры ацэнь­ва­ла не толь­кі атры­ма­ныя на­ву­ко­выя вы­ні­кі і перс­пек­ты­вы рэа­лі­за­цыі пра­ек­та, але і тое, на­коль­кі па­пу­ляр­на бы­ла вы­кла­дзе­на ра­бо­та. У бло­ку «Эка­ло­гія і пры­ро­да­ка­ры­стан­не, геа­гра­фіч­ная і эка­ла­гіч­ная аду­ка­цыя» жу­ры вы­лу­чы­ла дзве ра­бо­ты, у тым лі­ку і пра­ект «Рэа­лі­за­цыя элект­рон­на­га прак­ты­ку­му як сро­дак раз­віц­ця ме­ды­я­пісь­мен­нас­ці бу­ду­ча­га на­стаў­ні­ка геа­гра­фіі», пад­рых­та­ва­ны На­тал­ляй Са­ла­губ. Як ад­зна­чы­лі чле­ны жу­ры, гэ­та пра­дукт, ужо га­то­вы да вы­ка­ры­стан­ня на прак­ты­цы.

У гэ­тай пе­ра­мо­гі ёсць яшчэ не­каль­кі пры­ем­ных «бо­ну­саў». Па-пер­шае, удзель­ні­кі 2‑й лет­няй шко­лы ў да­лей­шым мо­гуць быць пры­ня­ты ў чле­ны Рус­ка­га геа­гра­фіч­на­га та­ва­рыст­ва па спро­шча­най схе­ме. Ма­ла­дым на­ву­коў­цам бу­дзе пра­па­на­ва­на пры­няць удзел у экс­пе­ды­цы­ях і між­на­род­ных пра­ек­тах. Акра­мя та­го, пе­ра­мож­цы 2‑й лет­няй шко­лы атры­ма­юць рэ­ка­мен­да­цыі для ўдзе­лу ў гран­та­вым кон­кур­се Рус­ка­га геа­гра­фіч­на­га та­ва­рыст­ва ў 2015 го­дзе.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.