Вы тут

Белыя ветразі Людмілы Кудрэйкі


350 га­тун­каў гла­ды­ё­лу­саў і 120 га­тун­каў лі­лей вы­рошч­вае на сва­ім пры­ся­дзіб­ным участ­ку ама­тар-квет­ка­вод з пру­жан­скай вёс­кі

Муж ні­ко­лі не до­рыць ёй кве­так та­му, што... яна больш за ўсё на све­це лю­біць квет­кі. Але цяр­пець не мо­жа зрэ­за­ных. І ўжо на­ват на во­чы ёй не па­каз­вай­це пры­ве­зе­ных з Га­лан­дыі, на­шпі­га­ва­ных роз­ны­мі кан­сер­ван­та­мі, каб доў­га за­хоў­ва­лі­ся. Люд­мі­ла лю­біць квет­кі, якія рас­туць, і най­больш тыя, якія яна са­ма вы­рас­ці­ла.

21-24

Спа­да­ры­ня Куд­рэй­ка жы­ве ў Ка­ля­дзі­чах Пру­жан­ска­га ра­ё­на. Хто з вяс­коў­цаў на сва­ім пры­ся­дзіб­ным участ­ку са­дзіць буль­бу, хто зай­ма­ец­ца агур­ка­мі або клуб­ні­ца­мі, а яна амаль усю зям­лю ка­ля до­ма ад­вя­ла пад квет­кі. На­ват у зна­ё­май у су­сед­нім Да­бу­чы­не «па­зы­чы­ла» дзве сот­кі ўчаст­ка і за­са­дзі­ла іх гла­ды­ё­лу­са­мі. Не, у яе так­са­ма ёсць гра­да з зе­ля­ні­най, цы­бу­ляй і па­мі­до­ра­мі. Не куп­ляць жа пу­чок пят­руш­кі, жы­ву­чы ў вёс­цы! Але ага­род — гэ­та так, па­між спра­ва­мі.

Га­лоў­нае — гла­ды­ё­лу­сы. Яны так пры­го­жа за­цві­та­юць за­раз роз­ны­мі ко­ле­ра­мі: ад яр­ка-чыр­во­на­га да вы­тан­ча­на-бе­ла­га. Га­ту­нак «Бе­лы вет­разь» адзін з яе лю­бі­мых. Люд­мі­ла ка­жа, што яна ад­дае пе­ра­ва­гу ня­яр­кім по­пель­ным ад­цен­ням кве­так. Лю­біць тыя з іх, якія ад­ра­зу ў во­чы не кі­да­юц­ца, да якіх трэ­ба яшчэ пры­гле­дзец­ца, каб ад­чуць пры­га­жосць. А ўся­го на яе не­вя­лі­кай па па­ме­ры план­та­цыі рас­це 350 га­тун­каў гла­ды­ё­лу­саў.

— Хі­ба вы не ве­да­е­це ле­ген­ду пра з'яў­лен­не гла­ды­ё­лу­саў? — здзіў­ле­на гля­дзіць на мя­не пру­жан­скі квет­ка­вод. — Дык слу­хай­це: ка­лісь­ці ў ста­ра­жыт­на­сці двух ра­боў, якія бы­лі вя­лі­кі­мі сяб­ра­мі, пад стра­хам смя­рот­най ка­ры пры­му­ша­лі біц­ца на шпа­гах. Па­яды­нак быў за­ду­ма­ны на па­це­ху пра­ві­це­лю, а пе­ра­мож­цу абя­ца­лі сва­бо­ду. Юна­кі вый­шлі на по­ле бою, уз­ня­лі кож­ны сваю зброю, але не змаг­лі яе пры­мя­ніць. Ад­на­ча­со­ва яны ўватк­ну­лі шпа­гі ў зям­лю і аб­ня­лі­ся. Іх за­бі­лі. А на мес­цы, дзе бы­лі шпа­гі, вы­рас­лі вы­со­кія рас­лі­ны з кры­ва­ва-чыр­во­ны­мі квет­ка­мі. Так з'я­віў­ся гла­ды­ё­лус, яго яшчэ час­та на­зы­ва­юць шпаж­ні­кам, квет­кай гла­ды­я­та­раў. Але на­са­мрэч ні­чо­га ва­яў­ні­ча­га ў гэ­тых квет­ках ня­ма. На­ад­ва­рот, яны вель­мі пры­го­жыя, на­ват пя­шчот­ныя і мі­лыя.

Люд­мі­ла так­са­ма вы­рошч­вае лі­леі. Але яны не та­кія лю­бім­чы­кі, як гла­ды­ё­лу­сы. Па­ра цві­цен­ня лі­лей ужо прай­шла. Хут­ка на­сту­піць се­зон збо­ру «ўра­джаю». Зна­чыць, трэ­ба бу­дзе вы­коп­ваць цы­бу­лі­ны, сар­та­ваць, пе­ра­бі­раць. На­огул ра­бо­та квет­ка­во­да цяж­кая. Як яна са­ма вы­зна­чы­ла: ме­сяц па­сад­кі, ме­сяц пра­пол­кі, ме­сяц вы­коп­ван­ня. Ас­тат­няе до­гляд рас­лін, апра­цоў­ка і за­ха­ван­не на­сен­ня. Аг­ра­тэх­ні­ка і куль­ту­ра зем­ля­роб­ства ў Люд­мі­лы Куд­рэй­кі (яна пра­цуе па аду­ка­цыі) ста­яць не на апош­нім мес­цы.

21-25

Дзя­цін­ства Лю­ды нель­га на­зваць бяз­воб­лач­ным і шчас­лі­вым. Ка­лі па­мер­ла ма­ма, ёй споў­ні­ла­ся толь­кі пяць га­доў. Дзяў­чын­ку фак­тыч­на га­да­ва­ла і вы­хоў­ва­ла ба­бу­ля. Яшчэ ў школь­ныя га­ды яна па­лю­бі­ла ва­зіц­ца з рас­лі­на­мі, коль­кі ся­бе пом­ніць, неш­та экс­пе­ры­мен­та­ва­ла на ба­бу­лі­ных град­ках. У стар­шых кла­сах на яе аса­біс­тай гра­дзе рас­ло не­каль­кі дзя­сят­каў га­тун­каў па­мі­до­раў. Яна вы­піс­ва­ла на­сен­не па по­шце, куп­ля­ла ў звы­чай­ных кра­мах. Та­ды ба­бу­ля і ска­за­ла: «Быць та­бе, дзі­цят­ка, аг­ра­но­мам». Лю­да па­сту­пі­ла ў Гро­дзен­скі сель­ска­гас­па­дар­чы ін­сты­тут, па­спя­хо­ва скон­чы­ла яго. Па­пра­ца­ва­ла і па спе­цы­яль­нас­ці. За­хап­лен­не квет­ка­мі прый­шло паз­ней, ка­лі ўжо зай­ме­ла сваю сям'ю, ка­лі на­ра­дзі­ла­ся да­чуш­ка. Спа­чат­ку гэ­та бы­лі не­вя­лі­кія град­кі. З ча­сам кве­так ста­на­ві­ла­ся больш. Бы­ло ці­ка­ва пра­ца­ваць з роз­ны­мі га­тун­ка­мі, экс­пе­ры­мен­та­ваць. Та­ды і прый­шло ра­зу­мен­не, што хо­бі мо­жа стаць яе ра­бо­тай, якая пры­ня­се ка­пей­ку ў сям'ю.

Та­ды яна ад­вя­ла прак­тыч­на ўвесь свой пры­ся­дзіб­ны ўчас­так пад квет­кі. Ця­пер па ін­тэр­нэ­це мож­на хут­ка спі­сац­ца з ка­лек­цы­я­не­ра­мі-квет­ка­во­да­мі з роз­ных кра­ін, да­ве­дац­ца пра на­він­кі ў сва­ёй га­лі­не. Так у Ка­ля­дзі­чах ста­лі з'яў­ляц­ца са­мыя пры­го­жыя — ад кла­січ­ных да зу­сім эк­за­тыч­ных — гла­ды­ё­лу­сы і лі­леі. Кож­ны год ка­лек­цыя аб­наў­ля­ец­ца, да паў­сот­ні га­тун­каў вы­бра­коў­ва­ец­ца. Аказ­ва­ец­ца, да­лё­ка не кож­ная па­тра­ба­валь­ная квет­ка рас­крые сваю пры­га­жосць на на­шай зям­лі. Та­му, на­прык­лад, пра га­ланд­скія, раз­рэ­кла­ма­ва­ныя га­тун­кі Люд­мі­ла на­ват га­ва­рыць не хо­ча. Га­лан­дыя — ма­лень­кая кра­і­на, і мно­гія там­тэй­шыя квет­ка­во­ды тры­ма­юць свае план­та­цыі ў Аф­ры­цы. А ка­лі пры­вез­ці да нас рас­лі­ну, якая ўзрас­ла ў аф­ры­кан­скім клі­ма­це, то не трэ­ба быць спе­цы­я­ліс­там, каб зра­зу­мець, як «за­су­муе» яна на на­шай зям­лі. Ка­лі не за­гі­не ад хва­роб, то бу­дзе мар­нець ды чах­нуць. Так што ў нас трэ­ба раз­во­дзіць квет­кі, за­гар­та­ва­ныя ў па­доб­ных з на­шы­мі шы­ро­тах.

Ця­пер за га­ды ра­бо­ты ў яе з'я­ві­ла­ся шмат сва­іх сак­рэ­таў і на­пра­цо­вак, пра­ве­ра­ных ча­сам. Каб не шко­дзі­ла квет­кам пус­та­зел­ле, гла­ды­ё­лу­сы лепш са­дзіць у гле­бу, верх­ні слой якой па­кры­ты рач­ным пяс­ком. Сё­ле­та яна за­маў­ля­ла пя­сок аж у Брэсц­кім рач­ным пор­це, ад­туль пры­вез­лі вя­лі­кі гру­за­вік. Та­му ні­дзе ў ра­дах і па­між ра­доў не ві­даць не­па­трэб­ных рас­лін. І толь­кі пры­го­жыя роз­на­ка­ля­ро­выя квет­кі гла­ды­я­та­раў па­чы­на­юць сваё цві­цен­не. Ці­каў­лю­ся, ці пра­дае Люд­мі­ла Куд­рэй­ка бу­ке­ты. Вель­мі ма­ла, — ад­каз­вае яна. — Ка­лі б по­бач быў вя­лі­кі го­рад, мож­на бы­ло б гэ­тым зай­мац­ца. У на­шай пра­він­цыі асаб­лі­вых рын­каў збы­ту ня­ма. Ну хі­ба толь­кі вось пад 1 ве­рас­ня». Га­лоў­ны за­ро­бак бу­дзе зі­мой, ка­лі яна ад­пра­віць па по­шце сва­ім клі­ен­там на­сен­не. А да гэ­та­га трэ­ба пе­ра­браць 20 ты­сяч цы­бу­лін ад­ных толь­кі гла­ды­ё­лу­саў — ад­ным сло­вам, ня­лёг­кая пра­ца. Але гэ­тую ра­бо­ту Люд­мі­ла вы­кон­вае з за­да­валь­нен­нем, бо гэ­та і яе хо­бі. З усім яна спраў­ля­ец­ца са­ма. Му­жу, ін­жы­не­ру сель­гас­прад­пры­ем­ства, асаб­лі­ва ня­ма ка­лі да­па­ма­гаць. Толь­кі як трэ­ба, ска­жам, пе­ра­араць зям­лю ці пад­вез­ці боч­ку з ва­дой. Доч­кі (ста­рэй­шай 13, а ма­лод­шай 6 га­доў) за­хап­лен­не ма­ці асаб­лі­ва не па­дзя­ля­юць. А яна і не на­стой­вае, лі­чыць, што ні­чо­га дзе­цям на­вяз­ваць не вар­та.

Люд­мі­ле да­стат­ко­ва та­го, што яна зай­ма­ец­ца лю­бі­май спра­вай, ро­біць жыц­цё мно­гіх і мно­гіх лю­дзей тро­хі пры­га­жэй­шым. «Толь­кі што па­тэ­ле­фа­на­ва­ла жан­чы­на з ін­шай воб­лас­ці і шчы­ра дзя­ка­ва­ла за квет­кі, ска­за­ла, што і на­да­лей бу­дзе за­маў­ляць толь­кі ў мя­не. Та­кія вод­гу­кі да­юць сты­мул пра­ца­ваць да­лей».

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ,

фо­та аў­та­ра.

Пру­жан­скі ра­ён

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.