Вы тут

Дзе навучаць быць бацькам?


На­пры­кан­цы жніў­ня па­чы­на­ец­ца чар­го­вы цыкл за­ня­ткаў у ме­жах ду­хоў­на-асвет­ніц­ка­га пра­ек­та «Шко­ла баць­коў­ства», ар­га­ні­за­та­рам яко­га з'яў­ля­ец­ца між­на­род­ны даб­ра­чын­ны фонд «Сям'я — Яд­нан­не — Ай­чы­на».

«Пра­ект на­кі­ра­ва­ны на пе­ра­адо­лен­не кры­зі­су ін­сты­ту­та сям'і і сцвяр­джэн­не тра­ды­цый­ных ся­мей­ных каш­тоў­нас­цяў, — пад­крэс­лі­вае кі­раў­нік шко­лы, да­цэнт БДУ, кан­ды­дат тэх­ніч­ных на­вук Сяр­гей Кір­піч. — Та­му ўдзел у ім мо­жа ўзяць кож­ны з баць­коў, хто жа­дае і га­то­вы ву­чыц­ца, ана­лі­за­ваць улас­ныя па­во­дзі­ны і зна­хо­дзіць ад­ка­зы на жыц­цё­ва важ­ныя для яго сям'і пы­тан­ні».

На за­ня­тках, якія пра­хо­дзяць у ад­воль­най фор­ме аб­мер­ка­ван­ня, «на­ву­чэн­цы» — ма­ла­дыя і ўжо во­пыт­ныя баць­кі, а так­са­ма ма­ці, ба­бу­лі і дзя­ду­лі раз­гля­да­юць як во­пыт мі­ну­лых па­ка­лен­няў, так і вы­клі­кі су­час­нас­ці, з які­мі ў той ці ін­шай сту­пе­ні су­стра­ка­ец­ца прак­тыч­на кож­ная сям'я. Як баць­ку ўсвя­до­міць сваё баць­коў­ства — ад па­чуц­ця ад­каз­нас­ці да го­на­ру за яго — і за­няць год­нае мес­ца ў сям'і? З ча­го па­чаць? Як ства­ра­ец­ца і чым утрым­лі­ва­ец­ца баць­коў­скі аў­та­ры­тэт? Якія на­вы­кі і ўста­ноў­кі та­ту вар­та раз­ві­ваць, а якія — кры­тыч­на ацэнь­ваць? Ад­ка­зы на гэ­тыя і мно­гія ін­шыя пы­тан­ні ўдзель­ні­кі пра­ек­та «Шко­ла баць­коў­ства» шу­ка­юць ра­зам, вы­каз­ва­ю­чы свой по­гляд на пэў­ную праб­ле­му і пры­слу­хоў­ва­ю­чы­ся да ін­шых мер­ка­ван­няў.

Больш пад­ра­бяз­на пра тэ­мы, фар­мат і рас­клад за­ня­ткаў мож­на да­ве­дац­ца на сай­це
www.edіnenіe.by.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».