Вы тут

Казкі і быль Таццяны Корзан


На­ват доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не тэ­ры­то­рыі спец­уста­но­вы мо­жа стаць мас­тац­твам 

Шмат да­во­дзі­ла­ся ба­чыць май­строў і ўмель­цаў у жыц­ці. Але ра­бот та­кой пры­га­жос­ці, та­кой вы­тан­ча­нас­ці, гус­ту і ўзроў­ню — упер­шы­ню. Ад вы­гля­ду ма­гут­на­га, ве­ліч­на­га ла­ся, які пры­лёг ка­ля тра­ту­ар­най да­рож­кі, пе­ра­хоп­лі­ва­ла ды­хан­не. Ка­жуць, на­ват па­ляў­ні­чыя блы­та­юць яго з са­праўд­ным ла­сём. Але лось — гэ­та толь­кі па­ча­так дзі­ва, якое ча­ка­ла на тэ­ры­то­рыі Ко­саў­ска­га псі­ха­не­ўра­ла­гіч­на­га ін­тэр­на­та, што зна­хо­дзіц­ца ў Іва­цэ­віц­кім ра­ё­не Брэсц­кай воб­лас­ці. Прос­та не­за­быў­нае ўра­жан­не па­кі­нуў клас-ка­бі­нет «Мар­ское дно»: цуд, дый толь­кі! Май­стар з вя­лі­кай лі­та­ры, які здо­леў ува­со­біць свой та­лент у жы­выя ма­люн­кі пры­ро­ды,— Тац­ця­на Кор­зан, ін­струк­тар па пра­ца­тэ­ра­піі

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Баць­ка ма­рыў, каб бы­ла най­леп­шай

Ка­лі ў ча­ла­ве­ку рас­кры­ва­юц­ца твор­чыя здоль­нас­ці, то па­ча­так іх час­цей за ўсё ідзе ад баць­коў. У Тац­ця­ны Ва­сіль­еў­ны Кор­зан, якая на­ра­дзі­ла­ся ў вёс­цы Свя­тая Во­ля, ма­ці пе­рад­ала ўсім доч­кам (а дзя­цей ў сям'і пя­цё­ра) та­лент вы­шы­ваць, шыць, вя­заць. Ма­лень­кую Та­ню на­ву­чы­ла ткаць ды­ва­ны-вя­сёл­кі: у ха­це ста­яў ста­нок, па ве­ча­рах пры­хо­дзі­лі су­сед­кі, а Та­ня ра­зам з імі на­роў­ні па­каз­ва­ла ўвіш­насць і ста­ран­не. Баць­ка так­са­ма быў май­стар на ўсе ру­кі, Тац­ця­не і з баць­кам бы­ло ці­ка­ва. Мо­жа, та­му дзяў­чын­ка пас­ля шко­лы ма­ры­ла стаць зуб­ным тэх­ні­кам, каб свае здоль­нас­ці ля­піць, пад­га­няць дэ­та­лі ўва­со­біць на ка­рысць лю­дзям. І хоць па­сту­піць не ўда­ло­ся, але на ўсё жыц­цё Тац­ця­на за­хоў­ва­ла на­вы­кі тэх­ні­кі па леп­цы, якія атры­ма­ла на кур­сах. А праз коль­кі га­доў гэ­та спат­рэ­бі­ла­ся, ка­лі пра­ца­ва­ла вы­ха­валь­ні­цай, на­стаў­ні­цай… І ця­пер, пад­час пра­цы ў Ко­саў­скім псі­ха­не­ўра­ла­гіч­ным ін­тэр­на­це, но­вае за­хап­лен­не пе­ра­рас­ло ў са­праўд­нае май­стэр­ства.

Не­як па­ехаў­шы з ін­шы­мі су­пра­цоў­ні­ка­мі па аб­ме­не во­пы­там у Жаб­чыц­кі ін­тэр­нат Пін­ска­га ра­ё­на, Тац­ця­на Ва­сіль­еў­на ўпер­шы­ню ўба­чы­ла кач­ку і слі­ма­ка, зроб­ле­ных са звы­чай­на­га пе­нап­лас­ту. Тыя фі­гур­кі бы­лі плос­кія, вы­ра­за­ныя і па­шпак­ля­ва­ныя, а для Тац­ця­ны Ва­сіль­еў­ны гэ­ты па­ды­ход стаў штурш­ком для па­лё­ту фан­та­зіі.

«Заа­сад» з пад­руч­ных ма­тэ­ры­я­лаў

Пер­шае за­дан­не, якое атры­ма­ла Тац­ця­на Ва­сіль­еў­на ад ды­рэк­та­ра ін­тэр­на­та Мі­ка­лая Пет­ра­ўца, — доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не тэ­ры­то­рыі спец­ад­дзя­лен­ня. Пра­ек­там доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня жан­чы­на зай­ма­ла­ся з за­гад­чы­кам гас­па­дар­кі. Мес­ца, дзе па­ста­ян­на вы­сы­ха­ла тра­ва, за­няў кра­ка­дзіл з ра­зяў­ле­най па­шчай. Да­рэ­чы, над па­шчай да­вя­ло­ся доб­ра па­па­цець, вы­пі­ла­ваць і пры­кле­іць зу­бы, каб яны не ад­валь­ва­лі­ся. Не спа­ла на­ча­мі, пры­дум­ва­ла, пе­ра­раб­ля­ла… Вось та­ды жар­та­ва­лі ра­бот­ні­кі, што Тац­ця­на ажыц­ця­ві­ла сваю ма­ру — ста­ла зуб­ным тэх­ні­кам для кра­ка­дзі­ла. На да­па­мо­гу прый­шоў адзін з жы­ха­роў ін­тэр­на­та Па­вел Ла­ды­чук, які да­ваў ка­рыс­ныя па­ра­ды і да­па­ма­гаў вы­браць тон рас­фар­боў­кі. І… кра­ка­дзіл ажыў.

Ча­ра­па­ха і збан у га­рох па­він­ны бы­лі за­крыць ка­на­лі­за­цый­ныя лю­кі, якія не ўпіс­ва­лі­ся ў за­ду­ма­ны пей­заж. Ідэю зра­біць ча­ра­па­ху пад­гле­дзе­ла ў пе­ра­да­чы-кон­кур­се, як за­мас­кі­ра­ваць лю­кі ў го­ра­дзе. Ад­ну не­пры­го­жую плі­ту з лю­кам за­сы­па­ла ка­мень­чы­ка­мі, як на мар­скім бе­ра­зе, а каб зра­біць ча­ра­па­ху, па­зы­чы­ла ў су­се­дзяў ста­ту­эт­ку. Ужо тры га­ды ча­ра­па­ха ста­іць, фар­ба не лу­шчыц­ца, ні даж­джу не ба­іц­ца яна, ні мя­це­ліц».

А як ра­ман­тыч­на вы­гля­дае адзі­но­кі фла­мін­га на аст­раў­ку! Ча­му ме­на­ві­та та­кая за­мор­ская птуш­ка? «Кар­цін­ку яго не­як за­ўва­жы­ла ў пад­руч­ні­ку ма­лод­шай дач­кі Да­шы, — уз­гад­вае Тац­ця­на. — З ча­го зроб­ле­ны? З ад­хо­даў буд­ма­тэ­ры­я­лаў пас­ля ра­мон­ту кор­пу­са: пе­нап­лас­ту, ка­вал­каў цэг­лы, сет­кі, клею і г. д.».

Ёсць на тэ­ры­то­рыі ін­тэр­на­та аст­ра­вок, дзе за­сты­ла ў тан­цы па­рач­ка жу­раў­лёў. І, зда­ец­ца, за­гу­чыць му­зы­ка, і птуш­кі пра­доў­жаць та­нец ка­хан­ня. Ва­чэй не ад­вес­ці.

Апош­няя вя­лі­кая ра­бо­та — лось. Та­кім пры­га­жу­ном, што пры­лёг ка­ля да­рож­кі, не раз лю­ба­ва­лі­ся і пры­цмок­ва­лі язы­ка­мі роз­ныя гос­ці, якія на­вед­ва­юць ін­тэр­нат. Ла­ся Тац­ця­на Ва­сіль­еў­на ўба­чы­ла з дзець­мі ў заа­пар­ку. Сфа­та­гра­фа­ва­ла і за­ха­це­ла зра­біць. Каб яшчэ раз да­ка­заць са­бе, што яна мо­жа ства­рыць са­мае скла­да­нае. Зі­мой зра­бі­ла «тум­бу» з цэг­лы, звер­ху на­кры­ла ру­бе­рой­дам, па­кла­ла ка­мя­ні… «Страш­на бы­ло, што не атры­ма­ец­ца, але во­чы ба­яц­ца, а ру­кі ро­бяць. Га­ла­ву, каб не аб­ця­жар­ва­ла фі­гу­ру, зра­бі­ла з пе­нап­лас­ту, во­чы — зда­га­дай­це­ся… Са ста­рых тэ­ніс­ных ша­ры­каў! А вей­кі пры­ду­ма­ла Аня, жы­хар­ка ін­тэр­на­та, са шчот­кі зра­біць».

Пе­нап­ласт, клей, фар­бы… Плюс ду­ша

Уліч­ва­ю­чы спе­цы­фі­ку ра­бо­ты, Тац­ця­на Кор­зан за­мест еў­ра­ра­мон­ту кла­са-ка­бі­не­та вы­ра­шы­ла ства­рыць мес­ца, дзе бу­дзе па­на­ваць спа­кой. Раз­гля­да­ла два ва­ры­ян­ты — луг або мо­ра. І спы­ні­ла­ся на пей­за­жы «Мар­ское дно». Ад­на сця­на — з ба­рэль­е­фам дэль­фі­наў, дру­гая — з за­та­ну­лы­мі скар­ба­мі, на трэ­цяй — рэшт­кі ка­раб­ля з яка­рам. Ка­бі­нет Тац­ця­на Ва­сіль­еў­на афарм­ля­ла ме­ся­цы два-тры ў кож­ную воль­ную хві­лі­ну. З пад­бо­рам ко­ле­ру, як заў­сё­ды, да­па­ма­га­ла ка­ле­га Свят­ла­на Бон­дар. З за­да­валь­нен­нем да­лу­чы­лі­ся і жы­ха­ры ін­тэр­на­та: мя­ша­лі рас­твор, ра­бі­лі не­скла­да­ныя дэ­та­лі, пры­бі­ра­лі смец­це пас­ля ра­бо­ты. Ляп­ні­на, шпат­лёў­ка, пе­нап­ласт (дэль­фі­ны і вя­лі­кая ра­ка­він­ка), су­хая тын­коў­ка, клей, фар­бы… І част­ка ду­шы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Та­лент у спад­чы­ну

Тац­ця­на Ва­сіль­еў­на яшчэ і шмат­дзет­ная ма­ці. Ста­рэй­шы сын Іван — сту­дэнт БДУ­ІР, Мі­кі­та скон­чыў дзі­ця­чую шко­лу мас­тац­тваў і па­сту­піў у лі­цэй Іва­цэ­віц­ка­га ра­ё­на, а ма­лод­шая да­чуш­ка Да­ша пой­дзе ў трэ­ці клас; яна зай­ма­ец­ца ў дзі­ця­чай шко­ле мас­тац­тваў ва­ка­лам, іг­рае на ві­я­лан­чэ­лі і лю­біць ля­піць ма­лень­кія фі­гур­кі з ма­май.

Хут­ка ажыц­ця­віц­ца за­па­вет­ная ма­ра сям'і: яны пе­ра­едуць у свой дом, яко­га так доў­га ча­ка­лі.

Дом бу­дзе не­звы­чай­ным. У гэ­тым упэў­не­ны не толь­кі дзе­ці і муж, але і ўсе, хто ве­дае Тац­ця­ну. Муж (а ён аг­ра­ном) па­абя­цаў уцяп­ліць га­раж пад аса­біс­тую май­стэр­ню для Тац­ця­ны, бо твор­часць жон­кі на­тхняе і ўзды­мае на­строй. Па­рач­ка фла­мін­га ўжо ча­кае свай­го ча­су, каб за­няць ку­то­чак два­ра. А ма­ра — фан­тан, з ва­ды яко­га бу­дуць вы­скак­ваць дэль­фі­ны. Скла­да­на, але маг­чы­ма.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

…З'я­віў­ся па-са­праўд­на­му твор­чы ча­ла­век — і пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў ка­зач­ную, з гус­там аформ­ле­ную, тэ­ры­то­рыя Ко­саў­ска­га псі­ха-
­не­ўра­ла­гіч­на­га ін­тэр­на­та. Ад пры­га­жос­ці, якая су­стра­кае з ва­рот тэ­ры­то­рыі, сэр­ца на­паў­няе за­мі­ла­ва­насць і ра­дасць.

А яшчэ шка­да­ван­не, што ў рай­цэнт­ры ня­ма та­кіх мес­цаў, дзе б мож­на бы­ло ад­па­чыць ду­шой. Ня­ўжо не ра­да­ваў бы дзят­ву ў пар­ку та­кі вось вя­сё­лы во­жык, што быц­цам жы­вы ста­іць пад елач­кай, а за ім ва­вёр­чын до­мік з ва­вёр­кай, як у пуш­кін­скай каз­цы?

Ва­лян­ці­на БОБ­РЫК,

г. Іва­цэ­ві­чы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».