Вы тут

«У сям'і мы спра­ча­ем­ся толь­кі з‑за пра­цы»


 

Пра ра­ка­вую страсць, пал­кае ка­хан­не і ін­шыя эмо­цыі яна спя­вае ў ан­самб­лі. А вось пра ўлас­нае жыц­цё, пра аса­біс­тыя і пра­цоў­ныя спра­вы рас­па­вя­дае на­дзі­ва сур'­ёз­на, быць мо­жа, з ледзь бач­най усмеш­кай. І сцвяр­джае, быц­цам ня­ма асаб­лі­ва­га сак­рэ­ту ў тым, як зра­біць з сям'і ан­самбль і на­ад­ва­рот, за­ха­ваў­шы пры гэ­тым лад і зго­ду.

Ці скла­да­на твор­чым лю­дзям пра­жыць у шлю­бе 20 га­доў, хто ў сям'і га­лоў­ны і ча­му яна на­зы­вае сва­іх ар­тыс­таў «дзець­мі», «Ся­мей­най га­зе­це» рас­па­вя­ла мас­тац­кі кі­раў­нік і ад­на з за­сна­валь­ніц цы­ган­ска­га шоу «Алюр» Люд­мі­ла Ра­дзі­во­на­ва.

Пра знач­насць вы­ба­ру

3— Ве­даю, што ня­даў­на вы з му­жам (Сяр­гей Ра­дзі­во­наў, аў­тар і аран­жы­роў­шчык пе­сень. — Аўт.) ад­зна­чы­лі пры­го­жую да­ту — 20 га­доў шлю­бу…

— Так, — рас­цві­тае ва ўсмеш­цы Люд­мі­ла Мі­хай­лаў­на. — На­са­мрэч ра­зам мы на адзін год больш, але «па паш­пар­це» ме­на­ві­та так. Мы на­ват вен­ча­ныя… На час су­стрэ­чы мы ўжо абое бы­лі з Ся­ро­жам да­рос­лы­мі, во­пыт­ны­мі людзь­мі. У мя­не бы­ло двое дзя­цей ад пер­ша­га шлю­бу. Пры­клад­на год пра­ца­ва­лі ра­зам, су­стра­ка­лі­ся, пры­гля­да­лі­ся ад­но да ад­на­го. Жа­ніц­ца і тым больш вян­чац­ца я не тое каб не ха­це­ла — хут­чэй, не ра­зу­ме­ла па­трэ­бы: я ж на 9 га­доў ста­рэй­шая, маю до­свед ся­мей­на­га жыц­ця, ве­даю, якая гэ­та ад­каз­насць — вы­ха­ван­не дзя­цей. Та­му лі­чы­ла, што Ся­ро­жа, ма­быць, не раз­ліч­вае ўлас­ныя сі­лы і мо­жа не вы­тры­маць та­кой на­груз­кі. Але пра­жы­лі год ра­зам — дзе­ці яго па­лю­бі­лі, ён да іх вель­мі цёп­ла ста­віў­ся — і я па­га­дзі­ла­ся. А да­лей усё атры­ма­ла­ся як атры­ма­ла­ся — і, ве­да­е­це, за ўсе га­ды мы аб гэ­тым ні­ко­лі не шка­да­ва­лі.

— У ар­тыс­тыч­ным ася­род­ку сцвяр­джа­юць, быц­цам у вас уся сям'я — у «Алю­ры». Чут­кі ці праў­да?

— Праў­да. Акра­мя нас з Сяр­ге­ем, у ан­самб­лі мае дзе­ці — дач­ка і сын, а так­са­ма пля­мен­ні­ца і брат. На­пэў­на, сцэ­на — гэ­та ўжо больш, чым пра­ца, чым твор­часць. Гэ­та жыц­цё. Пры­чым у нас атры­ма­ла­ся свое­асаб­лі­вая пе­ра­ем­насць па­ка­лен­няў: я з 5 га­доў на сцэ­не, а дач­ка мая з 6 га­доў. Мя­не баць­ка ў свой час ад­вёў у Рэс­пуб­лі­кан­скі па­лац пі­я­не­раў, дзе быў ан­самбль «Зо­рач­ка», а мая На­та­ша па­ча­ла твор­чую дзей­насць на Дзярж­тэ­ле­ра­дыё, у хо­ры, а по­тым у зна­ка­мі­тым ка­лек­ты­ве «Гос­ці­ца», які даў вя­лі­кі і твор­чы, і жыц­цё­вы во­пыт.

…Да цы­ган­ска­га рэ­пер­ту­а­ру, рас­каз­вае Люд­мі­ла Ра­дзі­во­на­ва, яны прый­шлі не ад­ра­зу. Спа­чат­ку спя­ва­лі «як усе» — эст­ра­ду. А по­тым звяр­ну­лі ўва­гу на тое, што на пес­ні цы­ган­скай тэ­ма­ты­кі гля­дач рэ­агуе най­больш жы­ва і эма­цы­я­наль­на. Зра­бі­лі ў якас­ці экс­пе­ры­мен­ту не­вя­лі­кі блок ад­па­вед­ных пе­сень з кі­на­філь­маў, па­да­бра­лі кас­цю­мы. «Гэ­та быў фу­рор, — уз­гад­вае Люд­мі­ла. — І мы па­кры­се па­ча­лі рас­ці: спа­чат­ку ўзя­лі два­іх, по­тым ча­ты­рох тан­цо­раў, па­сту­по­ва знай­шлі са­бе цу­доў­ных му­зы­кан­таў. Мой брат Аляк­сей пра­цуе ў нас гу­ка­рэ­жы­сё­рам, сын Па­вел — так­са­ма. Яго мы прак­тыч­на «вы­рас­ці­лі» пад ся­бе. Пля­мен­ні­ца Алі­са Ба­ры­ла вы­сту­па­ла ў ан­самб­лі з 4 да 7 га­доў і ста­ла са­май юнай ар­тыст­кай за ўсю на­шу гіс­то­рыю; по­тым, ка­лі яна пай­шла ў шко­лу, зра­бі­лі пе­ра­пы­нак, каб не пе­ра­гру­жаць дзі­ця вы­ступ­лен­ня­мі, а ця­пер яна зноў пра­цуе.

4— Ня­ўжо ні­ко­га з дзя­цей не да­вя­ло­ся пры­му­шаць зай­мац­ца му­зы­кай?

— Ні ў якім вы­пад­ку! Ця­пер, на­ад­ва­рот, вель­мі мно­гія лю­дзі про­сяць узяць іх дзя­цей, але я гэ­та­га прын­цы­по­ва не раб­лю, бо «Алюр» — не дзі­ця­чы ка­лек­тыў, гэ­та зу­сім ін­шыя на­груз­кі і рэ­пер­ту­ар. Ка­лі Алі­са ез­дзі­ла з на­мі на гаст­ро­лі ў тур «За Бе­ла­русь» — не ве­даю, як дзі­ця гэ­та вы­но­сі­ла, бо стам­ля­ла­ся і яна, і ма­ма. Але ж усіх мам за ўсі­мі дзець­мі не па­вя­зеш. На сён­ня ў ка­лек­ты­ве 25 ча­ла­век. На­ту­раль­на, хтось­ці сы­хо­дзіць, лю­дзі мя­ня­юц­ца. Ка­лі дзяў­ча­ты-тан­цор­кі вы­хо­дзяць за­муж і на­ра­джа­юць дзі­ця (як, на­прык­лад, жон­ка Паў­ла Клы­шэў­ска­га, Але­ся), то прак­тыч­на ні­хто не вяр­та­ец­ца, пры­свя­ча­юць ся­бе сям'і. Ма­быць, гэ­та і пра­віль­на… Ха­ця не, ня­пра­віль­на. Ка­лі ча­ла­век жы­ве твор­час­цю, ка­лі ў яго га­рыць ду­ша — зна­чыць, трэ­ба ся­бе рэа­лі­зоў­ваць. Але ў кож­на­га свой вы­бар.

Пра сі­лу па­чуц­цяў

— Ка­жуць, што муд­рая жан­чы­на ў сям'і іг­рае пер­шую скрып­ку, але ро­біць гэ­та так да­лі­кат­на, што ні­хто ста­рон­ні і не зда­га­да­ец­ца.

— Без­умоў­на! А мой муж і не су­пра­ціў­ля­ец­ца — ён ве­дае, што ў сям'і, дый па жыц­ці я лі­дар. І за гэ­тую здоль­насць пры­знаць, што я ў чымсь­ці мац­ней­шая, па шчы­рас­ці, я яго толь­кі яшчэ больш па­ва­жаю. Ся­ро­жа мне да­вя­рае, а я, са свай­го бо­ку, заўж­ды ра­ю­ся з ім, ка­лі неш­та важ­нае. У нас не бы­вае та­ко­га: «Я ска­за­ла — і кроп­ка». — Ва ўсіх спра­вах уліч­ва­ем мер­ка­ван­ні ад­но ад­на­го. І спрэч­кі ў нас, як пра­ві­ла, зда­ра­юц­ца вы­ключ­на з‑за пра­цы. У ся­мей­ным жыц­ці амаль не сва­рым­ся, а з‑за ра­бо­ты ой як го­ра­ча бы­вае! Зрэш­ты, мо­жа, та­му і ка­лек­тыў жы­ве столь­кі ча­су, бо ў спрэч­ках на­ра­джа­ец­ца іс­ці­на.

— Але, як пра­ві­ла, твор­чыя лю­дзі — ра­ні­мыя, эма­цы­я­наль­ныя, тэм­пе­ра­мент­ныя. Зноў жа, вы­ступ­лен­ні, пры­хіль­ні­кі — у кож­на­га свае… Ня­ўжо з‑за гэ­та­га ні ра­зу не бы­ло не­па­ра­зу­мен­няў?

— Бу­ду ня­сціп­лай, але, на­пэў­на, я за­над­та ра­зум­ная жан­чы­на, каб тра­ціць свае нер­вы і сі­лы на рэў­насць да пры­хіль­ні­каў. На­ад­ва­рот, трэ­ба ра­да­вац­ца, ка­лі ар­тыст па­да­ба­ец­ца пуб­лі­цы, ка­лі да яго пра­яў­ля­юць ува­гу. Мы ў гэ­тым пла­не нар­маль­ныя, адэ­кват­ныя лю­дзі. Да ўся­го, гэ­та ж част­ка пра­цы!

Ка­лі «па­каз­ваць зу­бы» ча­ла­ве­ку, які ад чыс­та­га сэр­ца па­ды­шоў з квет­ка­мі, усміх­нуў­ся ці аб­няў ця­бе за пле­чы — та­ды лепш на­огул не жыць. І сва­ім дзяў­ча­там — ва­ка­ліст­кам, тан­цор­кам — я заўж­ды ка­жу: «Дзяў­ча­ты, для та­го каб стаць ар­тыст­ка­мі, вы ву­чы­лі­ся, атрым­лі­ва­лі дып­лом, шмат пра­ца­ва­лі. І ка­лі вы бу­дзе­це шу­каць свай­го ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка — вы­бі­рай­це та­го, хто зра­зу­мее, што вы­ступ­лен­ні, гаст­ро­лі, пры­хіль­ні­кі — не­ад'­ем­ная част­ка ва­ша­га жыц­ця. Ка­лі ж ён вас не ра­зу­мее і ста­віць умо­вы «Або я — або кан­цэр­ты», зна­чыць, прос­та не ка­хае». Хі­ба мож­на ўзяць у жон­кі ар­тыст­ку і за­ба­ра­ніць ёй вы­хо­дзіць на сцэ­ну? Толь­кі ка­лі гэ­та ўза­ем­нае ра­шэн­не, ка­лі ў па­ры ёсць са­праўд­нае ка­хан­не і да­вер.

— Ка­хан­не ка­хан­нем, але ж сцэ­ніч­нае жыц­цё так за­цяг­вае, што мо­жа не за­стац­ца ча­су на быт — у доб­рым сэн­се сло­ва: прос­та па­быць ра­зам до­ма, па­гу­ляць, ад­зна­чыць аса­біс­тае свя­та…

— А гэ­та ад­ва­рот­ны бок ме­да­ля, — па­га­джа­ец­ца Люд­мі­ла Мі­хай­лаў­на. — У нас з Ся­ро­жам аса­біс­та­га жыц­ця ўжо даў­но ня­ма. За ўсе га­ды, што мы ра­зам, ба­дай, не пры­пом­ніць ні­вод­на­га Но­ва­га го­да, каб мы не пра­ца­ва­лі. Мае юбі­леі, яго юбі­леі — як пра­ві­ла, усе да­ты су­стра­ка­ем на сцэ­не. Але для нас гэ­та і ёсць най­леп­шае свя­та. Бо ка­лі да ця­бе ў гос­ці пры­хо­дзіць аў­ды­то­рыя, на­прык­лад, Па­ла­ца Рэс­пуб­лі­кі — прак­тыч­на 3000 ча­ла­век, гэ­та да­ра­го­га каш­туе.

— Усё гэ­та ня­хай і пры­ем­нае, але ўсё ад­но на­пру­жан­не. Ка­лі ж ад­па­чы­ваць?

— Мы ста­ра­ем­ся ад­па­чы­ваць двой­чы на год, вы­бі­ра­ем ад­нос­на спа­кой­ныя пе­ры­я­ды (у за­ціш­ку пас­ля Но­ва­га го­да, або, на­прык­лад, уво­сень) і едзем ра­зам ку­ды-не­будзь у цёп­лыя кра­і­ны. Інакш, ві­даць, не вы­тры­ма­лі б: у пе­ры­яд гаст­ро­ляў час­та да­во­дзіц­ца спаць па 4 га­дзі­ны ў су­ткі… Ад­куль узяць сі­лы? На­пэў­на, з ад­чу­ван­ня ўлас­най за­па­тра­ба­ва­нас­ці. Мы сіл­ку­ем­ся энер­ге­ты­кай гле­да­ча.

Пра па­ка­лен­ні без кан­флік­таў

— Ці ёсць ся­мей­ныя тра­ды­цыі, якіх вы аба­вяз­ко­ва пры­трым­лі­ва­е­це­ся?

— Амаль ня­ма, бо вы­ступ­лен­ні ўсё ж шмат ча­су за­бі­ра­юць. Адзі­ная на­ша лю­бі­мая тра­ды­цыя — гэ­та ў буд­ныя дні з'ез­дзіць на да­чу, су­стрэц­ца з уну­ка­мі. У мя­не ж ужо два ўну­кі: ста­рэй­ша­му, Анд­рэю, 16 га­доў — ужо хва­лю­ем­ся, ку­ды праз год па­сту­паць вы­ра­шыць; ма­лод­ша­му пя­ты го­дзік, і ён вель­мі су­муе без ба­бу­лі, па­ста­ян­на тэ­ле­фа­нуе.

5— А ці скла­да­на зна­хо­дзіць агуль­ную мо­ву з да­рос­лы­мі ўжо дзець­мі?

— Мяр­куй­це са­мі: бы­та­вых пры­чын для сва­рак у нас ня­ма, бо ра­зам не жы­вём. А так — як ва ўсіх нар­маль­ных сем'­ях. Бы­вае, што ма­гу іх па­кры­ты­ка­ваць, ма­гу па­хва­ліць або па­шка­да­ваць… Але ву­чыць жыц­цю, па шчы­рас­ці, да­во­дзіц­ца не час­та. Яны ў мя­не па­слух­мя­ныя, пра­ца­ві­тыя (на­ват пра­ца­го­лі­кі), ра­зум­ныя.

Без­умоў­на, як у вя­лі­кай сям'і, і ў вя­лі­кім ка­лек­ты­ве бы­вае ўся­кае: «Не з той на­гі ўстаў, не­да­спаў, «псі­ха­нуў», — але гэ­та хут­ка пра­хо­дзіць. У ка­лек­ты­ве для мя­не кож­ны ўдзель­нік — як дзі­ця, не­за­леж­на ад уз­рос­ту; я за кож­на­га ад­чу­ваю ад­каз­насць і ста­ра­юся пра­яў­ляць цяр­пен­не і кло­пат. Гэ­та, лі­чу, вель­мі важ­на — бе­раг­чы нер­во­вую сіс­тэ­му, сваю і бліз­кіх. Ту­паць на­га­мі і кры­чаць? А на­вош­та? Мой та­та, цар­ства яму ня­бес­нае, га­ва­рыў: «Крык твой па­ля­цеў — і за­бы­лі­ся пра яго, а ці­хі го­лас да­лё­ка чу­ваць». Та­му я заўж­ды ста­ра­юся на­ват кан­флік­ты вы­ра­шаць па-доб­ра­му. Хоць да­во­дзі­ла­ся з не­ка­то­ры­мі людзь­мі рас­ста­вац­ца і інакш, пры­чым і муж, і дач­ка спра­ба­ва­лі мя­не ўга­ва­рыць яшчэ па­ду­маць. Але ў мя­не дзей­ні­чае прос­тая фор­му­ла ў ста­сун­ках з ты­мі, у ка­го ў іл­бе за­га­рэ­ла­ся зор­ка: пер­шы раз — ка­жу, дру­гі — па­пя­рэдж­ваю, на трэ­ці — да па­ба­чэн­ня. На­пе­рад і з пес­ня­мі. І на­зад да­ро­гі ня­ма. Бо, дзя­ка­ваць Бо­гу, за свае 57 га­доў я па­ба­чы­ла роз­ных лю­дзей, на­ву­чы­ла­ся ў іх раз­бі­рац­ца, і тра­паць нер­вы са­бе і ка­лек­ты­ву я не дам».

Пра ад­чу­ван­не шчас­ця

6— Яшчэ з ад­ной не­ад'­ем­най част­кай цы­ган­ска­га жыц­ця — конь­мі — па­сяб­ра­ва­лі? Ці на здым­ках клі­па ста­сун­кі і спы­ні­лі­ся?

— Для гэ­та­га клі­па, да­рэ­чы, мы спе­цы­яль­на ез­дзі­лі трэ­ні­ра­вац­ца, ву­чы­лі­ся тры­мац­ца ў сяд­ле. І вель­мі ўпа­да­ба­лі ко­ней. Не­каль­кі га­доў та­му, рых­ту­ю­чы вя­ліз­нае шоу ў Па­ла­цы спор­ту, «Алюр» вы­яз­джаў на ко­нях — тры ча­ла­ве­кі вер­хам, і мы ў кі­біт­цы. За­ла бы­ла ў шо­ку… Ча­сам вы­яз­джа­ем прос­та па­ка­тац­ца і ця­пер, але вель­мі рэд­ка, ка­лі зна­хо­дзіц­ца воль­ны час. Ко­ні — та­кія вы­са­ка­род­ныя жы­вё­лы, ста­сун­кі з імі, як і з дэль­фі­на­мі, — гэ­та амаль што тэ­ра­пія. Кож­ны раз пас­ля 2‑га­дзін­най пра­гул­кі, на­прык­лад, у Азяр­цы, ад­чу­ва­еш ся­бе зу­сім ін­шым ча­ла­ве­кам: лю­біш усіх, хо­чаш ра­біць да­бро ўся­му све­ту… На жаль, мая Плю­ша, на якой я зды­ма­ла­ся ў клі­пе, па­мер­ла. Хоць і ра­зу­мею, што жыц­цё жы­вё­лы не та­кое доў­гае (па ча­ла­ве­чых мер­ках), як на­ша, але ўсё ад­но не­вы­нос­на шка­да…

— За­тое, ве­даю, у вас ёсць но­вы «член сям'і» — са­ба­ка.

— Лі­за­ве­та — ёрк­шыр­скі тэр'­ер, са­праўд­ная пры­га­жу­ня і ра­зум­ні­ца! «Вель­мі цы­ган­скі» са­бач­ка. Ка­лі ня­ма з кім яго па­кі­нуць, на­ват ез­дзіць з на­мі на гаст­ро­лі. Да­рэ­чы, у сы­на і дач­кі так­са­ма «ёр­кі». Пры­чым у дач­кі жы­ве Лі­за­ве­ці­на сяст­ра, Фа­і­на, та­му яны так­са­ма «сяб­ру­юць сям'­ёй».

— На ваш по­гляд, што та­кое шчас­лі­вая сям'я?

— Як вы­зна­чыць, шчас­лі­вы ты або не? Ка­лі ча­ла­век са­бе не за­дае та­кое пы­тан­не, зна­чыць, ён шчас­лі­вы. Я не за­даю, бо лі­чу, што ў мя­не ў жыц­ці ўсё атры­ма­ла­ся: доб­рая сям'я, у якой усе змаг­лі рэа­лі­за­ваць ся­бе, і ўсім ёсць дзе і за што жыць. Мы ні­ко­лі не ма­ры­лі пра за­ла­тыя го­ры, але імк­ну­лі­ся за­бяс­пе­чыць ся­бе і дзя­цей, і гэ­та здо­ле­лі. На­рэш­це, ёсць лю­бі­мая і за­па­тра­ба­ва­ная ра­бо­та, за якую, да та­го ж, лю­дзі пла­цяць гро­шы — пра гэ­та мно­гія ўсё жыц­цё толь­кі ма­раць!..

 

А вы ве­да­лі, што?..

- На пра­ця­гу больш за 12‑га­до­вую гіс­то­рыю ў «Алю­ры» ўся­го ад­ной­чы пра­ца­ваў са­праўд­ны цы­ган.

- Ка­лі са­браць усе пес­ні, якія вы­ка­наў ка­лек­тыў за час іс­на­ван­ня, атры­ма­ец­ца пра­гра­ма на 6 з па­ло­вай га­дзін.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фо­та з аса­біс­та­га ар­хі­ва
ар­тыс­таў.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».