Вы тут

Са­мая пра­цяг­лая спя­ко­та


 

Ра­ды­я­цый­ны ма­ні­то­рынг бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца су­мес­на з гід­ра­ме­тэа­ра­ла­гіч­най служ­бай Ра­сіі

Ана­маль­ная га­ра­чы­ня гэ­тым ле­там ста­ла са­май пра­цяг­лай за апош­нія 25 га­доў, па­ве­да­міў на­чаль­нік служ­бы гід­ра­ме­тэа­ра­ла­гіч­ных пра­гно­заў Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­ме­тэа­цэнт­ра Дзміт­рый Ра­баў.

Та­ко­га пра­цяг­ла­га спя­кот­на­га пе­ры­я­ду, які ад­зна­ча­ец­ца сё­ле­та, на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі не бы­ло з 1989 го­да, ад­зна­чыў спе­цы­я­ліст. Кі­раў­нік служ­бы гід­ра­ме­тэа­цэнт­ра па­ве­да­міў, што што­год на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны фік­су­ец­ца ў ся­рэд­нім 9-10 не­бяс­печ­ных клі­ма­тыч­ных з'яў, пры­чым 80% з іх пры­па­да­юць на лет­ні час. Больш за тое, па­вод­ле ін­фар­ма­цыі Су­свет­най ме­тэа­ра­ла­гіч­най ар­га­ні­за­цыі і не­за­леж­ных экс­пер­таў, коль­касць не­бяс­печ­ных з'яў у апош­нія га­ды ва ўсім све­це іс­тот­на па­вя­лі­чы­ла­ся і та­кая тэн­дэн­цыя за­хоў­ва­ец­ца на­да­лей.

Па­доб­ная сі­ту­а­цыя, звя­за­ная з рос­там коль­кас­ці не­бяс­печ­ных з'яў (яна на­зі­ра­ец­ца ў тым лі­ку на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі), тлу­ма­чыц­ца змя­нен­нем клі­ма­ту, пры­чы­най ча­го, на дум­ку мно­гіх на­ву­коў­цаў, з'яў­ля­ец­ца гла­баль­нае па­цяп­лен­не. Ра­ней на тэ­ры­то­рыі рэс­пуб­лі­кі спе­цы­я­ліс­ты вы­лу­ча­лі тры аг­ра­клі­ма­тыч­ныя зо­ны. А ў апош­нія га­ды лі­чыц­ца, што паў­ноч­ная зо­на раз­бу­ры­ла­ся, а ў ра­ё­не Па­лес­ся па­ча­ла ўтва­рац­ца но­вая зо­на, якая ха­рак­та­ры­зу­ец­ца ка­рот­кай пра­цяг­лас­цю зім і боль­шым пе­ры­я­дам ве­ге­та­цыі.

Та­кім чы­нам, кі­раў­ні­кі гід­ра­мет­цэнт­ра кан­ста­ту­юць, што на тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі зруш­ва­ец­ца клі­мат з поўд­ня і поў­на­чы Укра­і­ны. Та­му зі­мы ў на­шай кра­і­не ста­лі мяк­чэй­шы­мі і менш снеж­ны­мі, ска­ра­ча­ец­ца вяс­но­вы се­зон, а ле­та, на­ад­ва­рот, пры­хо­дзіць ра­ней і надоў­га.

--------

Су­мес­ны ра­ды­я­цый­ны ма­ні­то­рынг на­ва­коль­на­га ася­род­дзя бу­дуць пра­во­дзіць гід­ра­ме­тэа­ра­ла­гіч­ныя служ­бы Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі. Пер­шы на­мес­нік на­чаль­ні­ка Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­ме­тэа­ра­ла­гіч­на­га цэнт­ра Бе­ла­ру­сі Ма­рыя Гер­мян­чук па­ве­да­мі­ла аб рас­пра­цоў­цы пра­гра­мы раз­віц­ця сіс­тэ­мы гід­ра­ме­тэа­ра­ла­гіч­най бяс­пе­кі Са­юз­най дзяр­жа­вы. Ця­пер гэ­ты да­ку­мент уз­год­не­ны за­ці­каў­ле­ны­мі мі­ніс­тэр­ства­мі Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі і вы­не­се­ны на раз­гляд Са­ве­та Мі­ніст­раў Са­юз­най дзяр­жа­вы. Спа­да­ры­ня Гер­мян­чук па­ве­да­мі­ла, што знач­ная част­ка пра­цы ўдзель­ні­каў пра­гра­мы бу­дзе пры­све­ча­на ра­ды­я­цый­на­му ма­ні­то­рын­гу на­ва­коль­на­га ася­род­дзя. Ад­ной з най­важ­ней­шых за­дач гід­ра­ме­тэа­служ­бы Бе­ла­ру­сі з'яў­ля­ец­ца пра­вя­дзен­не ра­ды­я­цый­на­га ма­ні­то­рын­гу ў зо­не бу­ду­чай бе­ла­рус­кай АЭС. Та­ко­га во­пы­ту ў на­шай кра­і­не па­куль не­да­стат­ко­ва, але ім ва­ло­да­юць ра­сій­скія ка­ле­гі, ад­зна­чы­ла спе­цы­я­ліст. Больш за тое, ця­пер мяр­ку­ец­ца ўдзел у ма­ні­то­рын­гу Бе­лА­ЭС ад­па­вед­ных служ­баў су­меж­ных кра­ін — Літ­вы, Лат­віі і Поль­шчы. Ра­ды­я­цый­ны ма­ні­то­рынг у гэ­тым рэ­гі­ё­не ста­но­віц­ца
над­звы­чай важ­ным для за­бес­пя­чэн­ня там ста­біль­нас­ці.

Пад­час рэа­лі­за­цыі пра­гра­мы раз­віц­ця сіс­тэ­мы гід­ра­ме­тэа­ра­ла­гіч­най бяс­пе­кі Са­юз­най дзяр­жа­вы пла­ну­ец­ца больш ак­тыў­нае ўцяг­ван­не ў пра­цу но­вых тэх­на­ло­гій, вы­ка­ры­стан­не спа­да­рож­ні­ка­вай ін­фар­ма­цыі.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?