Вы тут

Асця­рож­на: злы са­ба­ка


 

Амаль кож­ны ты­дзень па ме­ды­цын­скую да­па­мо­гу звяр­та­ец­ца не­каль­кі па­цяр­пе­лых ад так зва­ных «сяб­роў ча­ла­ве­ка».

Ад ня­даў­няй тра­ге­дыі ў Баб­руй­скім ра­ё­не, ка­лі раз'­юша­ны рат­вей­лер ад­ку­сіў жан­чы­не ру­ку, і ця­пер ма­роз па ску­ры. У мі­лі­цыі па­тлу­ма­чы­лі, што са­ба­ка зні­шча­ны і ў спра­ве па­стаў­ле­на кроп­ка. Жы­вё­ла на­па­ла на гас­па­ды­ню ў яе ж до­ме. Вы­хо­дзіць, што і ві­на­ва­тых ня­ма. А коль­кі зда­рэн­няў з мен­шы­мі на­ступ­ства­мі за­ста­ец­ца за кад­рам! Хто ві­на­ва­ты ў агрэ­сіі са­бак? А га­лоў­нае, як яе па­збег­нуць? «Звяз­да» па­спра­ба­ва­ла ра­за­брац­ца ў гэ­тых пы­тан­нях.

Паш­парт на Ша­ры­ка

Па­вод­ле звес­так Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га цэнт­ра гі­гі­е­ны, эпі­дэ­мі­я­ло­гіі і гра­мад­ска­га зда­роўя, на 19 жніў­ня бы­лі за­рэ­гіст­ра­ва­ны 1483 ча­ла­ве­кі, якія па­цяр­пе­лі ад бра­тоў на­шых мен­шых. У 28 вы­пад­ках лю­дзі кан­так­та­ва­лі з ша­лё­ны­мі да­маш­ні­мі ка­та­мі ці са­ба­ка­мі. Не­каль­кі га­доў та­му ў Мсці­сла­ве ад уку­саў ка­та па­мер­ла жан­чы­на. Да­маш­нюю жы­вё­лу, як по­тым вы­свет­лі­ла­ся, за­ра­зі­ла ша­лен­ствам лі­са. Але рат­вей­лер, які ад­ку­сіў баб­руй­чан­цы ру­ку, ша­лё­ным не быў. У мі­лі­цыі па­ве­да­мі­лі, што гас­па­ды­ня вы­пад­ко­ва спра­ва­ка­ва­ла яго. Вось ён і ад­помс­ціў.

Ёсць мер­ка­ван­не, што па­рад­ку бы­ло б больш, ка­лі б са­бак пе­ра­лі­чы­лі. Амаль 10 га­доў та­му гас­па­да­рам пра­па­ноў­ва­ла­ся ўжы­віць сва­ім га­да­ван­цам за пэў­ную пла­ту мік­ра­схе­му, якая змя­шчае пят­нац­ца­ці­знач­ны ліч­ба­вы код. Ну­мар мік­ра­чы­па за­но­сіц­ца ў кам­п'ю­тар­ную ба­зу да­ных ра­зам з поў­ны­мі звест­ка­мі пра жы­вё­лу, а так­са­ма ад­ра­сам і тэ­ле­фо­нам гас­па­да­ра. Спе­цы­яль­ны ска­нер «пра­чы­тае» ліч­ба­вы код, і ўла­даль­ні­ка жы­вё­лы зной­дуць на пра­ця­гу не­каль­кіх хві­лін. Трэ­ба толь­кі звяр­нуц­ца ў ветс­луж­бу. У Ма­гі­лёў­скай гар­вет­стан­цыі, дзе та­кая па­слу­га іс­нуе з 2008 го­да, сё­ле­та, на­прык­лад, ужы­ві­лі чы­пы 35 са­ба­кам. Ле­тась іх бы­ло больш за 150. «Паш­парт» каш­туе ўся­го 188 ты­сяч руб­лёў. Не вя­лі­кія гро­шы, каб ле­га­лі­за­ваць лю­бім­ца. Але для 370-ты­сяч­на­га го­ра­да коль­касць ах­вот­ных гэ­та зра­біць, па­га­дзі­це­ся, да­во­лі сціп­лая. Што тут ка­заць, ка­лі на­ват рэ­гіст­ра­ваць сва­іх га­да­ван­цаў жа­да­юць не ўсе. Па ін­фар­ма­цыі Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі, сён­ня на ўлі­ку ка­му­наль­ні­каў 6015 са­бак і 2634 кош­кі. Усе ас­тат­нія — без­гас­па­дар­чыя. На ма­гі­лёў­скім спец­аў­та­прад­пры­ем­стве ёсць 20 валь­е­раў для ча­со­ва­га ўтры­ман­ня са­бак, 10 з якіх аран­дуе гра­мад­ская ар­га­ні­за­цыя ахо­вы жы­вёл. І яны не пус­ту­юць. Эн­ту­зі­яс­ты кла­по­цяц­ца аб стэ­ры­лі­за­цыі сва­іх па­ста­яль­цаў і шу­ка­юць ім бу­ду­чых гас­па­да­роў. Але на ву­лі­цах усё роў­на ха­пае са­бак, якія бе­га­юць са­мі па са­бе без на­морд­ні­каў і па­вад­коў. Асаб­лі­ва ў пры­ват­ным сек­та­ры. І ні­хто, на жаль, не за­стра­ха­ва­ны ад та­го, што яны на­па­дуць.

Па нач­ных ву­лі­цах Та­ня больш не хо­дзіць...

Шэсць га­доў та­му ў тым жа Баб­руй­ску зграя са­бак ледзь не за­грыз­ла Тац­ця­ну Ша­ра­е­ву. Двац­ца­ці­га­до­вая дзяў­чы­на су­тык­ну­ла­ся з імі ноч­чу на ву­лі­цы пры­ват­на­га сек­та­ра. Яе, бес­пры­том­ную, усю ў кры­ві, знай­шоў на да­ро­зе вы­пад­ко­вы пра­хо­жы. Па сут­нас­ці, па­да­ра­ваў ёй дру­гое жыц­цё. Ма­ці ледзь не па­сі­ве­ла, ка­лі яе дач­ка ля­жа­ла ў рэ­ані­ма­цыі ў ко­ме. Тац­ця­ну вы­ра­та­ва­лі, але ру­ку прый­шло­ся ад­рэ­заць. А з-за скаль­па­ва­ных ран на га­ла­ве зу­сім не за­ста­ло­ся ва­ла­соў. Іх за­мя­няе па­рык.

— У царк­ве рас­тлу­ма­чы­лі, што Бог па­сы­лае нам вы­пра­ба­ван­ні і іх трэ­ба пры­маць з па­ко­рай, — па-фі­ла­соф­ску раз­ва­жае Тац­ця­на. — Я ні на ка­го не тры­маю зла. Але да са­бак за­раз стаў­лю­ся на­сця­ро­жа­на. Ка­лі іду мі­ма па­да­зро­ных, заў­сё­ды тры­маю па­лец на ма­біль­ні­ку, каб у вы­пад­ку ча­го тут жа па­ве­да­міць ма­ці.

Зда­рэн­не з Тац­ця­най на­ра­бі­ла шмат шу­му. У іх па­сёл­ку Кі­ся­ле­ві­чы, які па­глы­нуў Баб­руйск, за­бі­лі, на­пэў­на, усіх ба­дзяж­ных са­бак. Край­ні­мі ака­за­лі­ся ка­му­наль­ні­кі. У да­чы­нен­ні да на­чаль­ні­ка ЖЭУ № 9 бы­ла рас­па­ча­та кры­мі­наль­ная спра­ва па част­цы 2 ар­ты­ку­ла 428 КК «Служ­бо­вая ха­лат­насць». Яму па­гра­жа­ла да 5 га­доў па­збаў­лен­ня во­лі, але ў снеж­ні 2009 го­да суд вы­нес апраў­даль­ны пры­суд з-за ад­сут­нас­ці скла­ду зла­чын­ства. Змяк­ча­ю­чай ака­ліч­нас­цю ста­ла тое, што пры­ват­ны сек­тар, дзе ўсё ад­бы­ло­ся, «у зо­ну аб­слу­гоў­ван­ня ар­га­ні­за­цыі не ўва­хо­дзіць і рэ­гіст­ра­цыя там ко­шак-са­бак не вя­дзец­ца». Дзей­насць ЖЭУ зво­дзіц­ца там да вы­да­чы да­ве­дак аб скла­дзе сям'і, а за­яў­кі аб ба­дзяж­ных са­ба­ках пе­ра­да­юц­ца ў спец­аў­та­прад­пры­ем­ства. На гэ­тым спра­ва і за­кон­чы­ла­ся.

Мне ці­ка­ва бы­ло па­гля­дзець, дзе зда­ры­ла­ся тая бя­да. І Тац­ця­на не ста­ла пя­рэ­чыць. Ха­ця пры­зна­ла­ся, што на­ват ма­ма не ве­дае. Дзяў­чы­на шка­дуе яе, яна і так шмат го­ра за­зна­ла.

А зда­ры­ла­ся ўсё ў 15 хві­лі­нах хадзь­бы ад до­му. Ва­кол сель­скі пей­заж, на­ват днём лю­дзей ня­шмат. Страш­на ўя­віць сабе, што ты тут ад­на ноч­чу. З усіх пад­ва­рот­няў брэ­шуць са­ба­кі. Да­рэ­чы, вунь па­бег адзін ма­лень­кі...

До­ма ў Та­ні так­са­ма ёсць са­ба­ка. Але то свой, а ад чу­жых трэ­ба тры­мац­ца на ад­лег­лас­ці. З тых ча­соў па нач­ных ву­лі­цах яна больш не хо­дзіць. А ка­лі ба­чыць пе­рад са­бой зграю, па­ва­роч­вае на­зад ад гра­ху да­лей. Ад­ной­чы на­ват з-за гэ­та­га на пра­цу спаз­ні­ла­ся. Доб­ра, што там зра­зу­ме­лі і не ста­лі ка­раць.

Хто край­ні?

У Баб­руй­скім су­дзе вы­па­дак з Та­няй доб­ра па­мя­та­юць. На­ват да­зво­лі­лі па­гар­таць кры­мі­наль­ную спра­ву. Яна скла­да­ец­ца з 4 тоў­стых та­моў. Стар­шы­ня Баб­руй­ска­га су­да Сяр­гей Пе­ту­хоў не пры­пом­ніў, каб нех­та яшчэ пад­час яго пра­цы так сур'­ёз­на па­цяр­пеў ад са­бак. Але зва­ро­таў ха­пае. У 2011 го­дзе ў су­дзе раз­гля­да­лі­ся 32 спра­вы аб ад­мі­ніст­ра­цый­ным па­ру­шэн­ні па част­цы 2 ар­ты­ку­ла 15.47 (па­ру­шэн­не пра­ві­лаў утры­ман­ня да­маш­ніх жы­вёл), у 2012-м — 26, ле­тась — 36, а сё­ле­та на 1 жніў­ня — 21. 2-3 ча­ла­ве­кі ў ме­сяц па­ку­ту­юць ад са­бак. Але не ўсе да­хо­дзяць да су­да.

— Не па­шко­дзі­ла б зра­біць больш жорст­кай ад­каз­насць за паў­тор­нае па­ру­шэн­не, — лі­чыць Сяр­гей Пе­ту­хоў. — Са­ба­ка — гэ­та кры­ні­ца па­вы­ша­най не­бяс­пе­кі. Асаб­лі­ва та­ды, ка­лі ён без на­морд­ні­ка. Ро­біш яго гас­па­да­ру за­ўва­гу, а ў ад­каз чу­еш: маў­ляў, са­ба­ка ра­зум­ны, не ку­са­ец­ца. А по­тым гэ­тыя ра­зум­ныя ад­кус­ва­юць ру­кі.

Вік­тар Ка­ва­леў­скі аб са­ба­ках ве­дае амаль усё. Ён кі­но­лаг з вя­лі­кім во­пы­там. Ка­лісь­ці на­ват су­дзіў са­ба­чыя баі. Праб­ле­ма не ў са­ба­ках, упэў­не­ны ён, а ў лю­дзях.

— Трэ­ба ка­заць не аб тым, якія са­ба­кі жорст­кія, а аб на­шай куль­ту­ры ўтры­ман­ня гэ­тых жы­вёл і на­огул стаў­лен­ня да іх. Мы па­він­ны ад­каз­ваць за тых, ка­го пры­ру­чы­лі. Тое, што па ву­лі­цах пры­ват­на­га сек­та­ра бе­га­юць са­ба­кі, свед­чыць аб на­шым пры­мі­тыў­на-два­ра­вым бы­це. Гас­па­дар тры­мае жы­вё­лу на лан­цу­гу і час ад ча­су дае ёй маг­чы­масць па­гу­ляць. На­па­сці яна мо­жа толь­кі ў вы­пад­ку ней­кай не­бяс­пе­кі — ча­ла­век пры­блі­зіў­ся да яе тэ­ры­то­рыі, кі­нуў ка­мень, піх­нуў, крык­нуў. На­ват воўк прос­та так не на­кі­нец­ца — толь­кі ў вы­пад­ку го­ла­ду.

— А ча­му, ка­лі едзеш на ве­ла­сі­пе­дзе, са­ба­кі час­та пра­сле­ду­юць?

— Але як толь­кі вы спы­ня­е­це­ся, па­вер­не­це­ся да іх тва­рам і на­хі­ля­е­це­ся да зям­лі быц­цам па ка­мень, гэ­та зграя кі­нец­ца ўрас­сып­ную. Са­ба­кі не на­па­да­юць на ча­ла­ве­ка, каб яго з'ес­ці. Яны ад­пуж­ва­юць яго, брэ­шуць і з га­нар­лі­вым ві­дам вяр­та­юц­ца да мес­ца пра­жы­ван­ня — пад'­ез­да, смец­це­вых ба­каў, пра­хад­ной за­во­да, ло­га­ва. Ін­шае пы­тан­не: а што яны там на­огул ро­бяць? Я не за тое, каб шу­каць край­ніх. Вось ля­жыць на ву­лі­цы не­да­ку­рак. Хто за яго ад­каз­вае? Мож­на па­ка­раць двор­ні­ка, мож­на на­чаль­ні­ка двор­ні­ка, але гэ­та ні­чо­га не зме­ніць. Ка­раць трэ­ба та­го ча­ла­ве­ка, які кі­нуў гэ­ты не­да­ку­рак. Так­са­ма і з са­ба­ка­мі. Ка­лі збор за са­бак пус­ціць на стэ­ры­лі­за­цыю, ад­лоў і доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не мес­цаў іх ча­со­ва­га ўтры­ман­ня, маг­чы­ма, неш­та змя­ні­ла­ся б. Але па­да­так ма­лень­кі, да та­го ж яго не ўсе пла­цяць.

— А мо­жа, трэ­ба зра­біць так, каб і ў пры­ват­ным сек­та­ры са­бак рэ­гіст­ра­ва­лі?

— На­ўрад ці ба­буль­ка з пен­сіі ў 1,5 міль­ё­на бу­дзе пла­ціць па­да­так. Ка­лі ёй аб гэ­тым ска­заць, яна тут жа вы­кі­не са­ба­ку на ву­лі­цу і за­пэў­ніць, што ён не яе. Як толь­кі пач­нуць браць гро­шы за два­ро­вых са­бак, бяз­до­мных ста­не ў ра­зы больш.

Пры­ру­чыўад­каз­вай

Гра­мад­ства па­дзя­лі­ла­ся на два ла­ге­ры. Ад­ны за тое, каб зні­шча­лі ба­дзяж­ных са­бак, дру­гія — каб ім ства­ры­лі ўмо­вы на­кшталт пры­тул­ку. Але хто да­ка­жа, што са­ба­ка ба­дзяж­ны, што ён не жы­ве дзесь­ці на за­вод­скай пра­хад­ной ці ў ба­бы На­сты. Ну за­бя­руць гэ­та­га Ша­ры­ка, пры­вя­зуць у пі­том­нік, вы­тра­вяць блох, стэ­ры­лі­зу­юць. Коль­кі ж на гэ­та спат­рэ­біц­ца дзяр­жа­ве гро­шай? А праз ме­сяц тая ж ба­ба На­ста за­вя­дзе Ша­ры­ка № 2 і ўсё пач­нец­ца зноў.

— Ва ўла­даль­ні­ка па­він­на быць ад­каз­насць, — лі­чыць Вік­тар Ка­ва­леў­скі. — За­ко­ны ёсць, але яны не пра­цу­юць. Не­каль­кі га­доў та­му Мі­ніс­тэр­ства сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня пры­ня­ло па­ста­но­ву № 40 аб утры­ман­ні са­бак у Бе­ла­ру­сі, згод­на з якой сан­служ­ба па­він­на са­чыць за эпі­дсі­ту­а­цы­яй, а ка­му­наль­ні­кі зай­мац­ца рэ­гіст­ра­цы­яй да­маш­ніх жы­вёл. Трэ­ба яшчэ, каб мі­лі­цыя са­чы­ла за вы­ка­нан­нем за­ко­на. Каб жы­вё­лы не ба­дзя­лі­ся па го­ра­дзе без на­гля­ду. Ча­му па­ру­шэн­не, ка­лі за ча­ла­ве­кам па­гнаў­ся са­ба­ка, менш знач­нае, чым тое, ка­лі нех­та ў 3 га­дзі­ны но­чы ўклю­чыў му­зы­ку? Мі­лі­цыя на тое і іс­нуе, каб вы­зна­чыць па­ру­шаль­ні­ка. Трэ­ба толь­кі дак­лад­на апі­саць са­ба­ку, а яшчэ лепш — сфа­та­гра­фа­ваць яе на той жа ма­біль­нік. Са­ба­ка не мог пры­бег­чы з ле­су і на­па­сці. Ён дзесь­ці не­да­лё­ка жы­ве. Трэ­ба толь­кі знай­сці гас­па­да­ра і пры­цяг­нуць яго да ад­каз­нас­ці. Ня­ўжо гэ­тыя гро­шы бу­дуць ліш­нія для бюд­жэ­ту? А па­рад­ку ста­не больш.

У сель­скай мяс­цо­вас­ці са­ба­ку бя­руць толь­кі для та­го, каб ахоў­ваў двор. Як жа яго трэ­ба ўтрым­лі­ваць?

— Так, каб ён не за­мі­наў жыць су­се­дзям, — пад­крэс­лі­вае кі­но­лаг. — У Гер­ма­ніі, на­прык­лад, каб са­ба­ка не бра­хаў, на яго на­дзя­ва­юць на­шый­нік з так зва­ным «ан­ты­брэ­хам». Ад віб­ра­цыі га­ла­са­вых звя­зак са­ба­ка атрым­лі­вае раз­рад то­ку. Вось ён і маў­чыць.

— Ка­жуць, што са­мыя не­бяс­печ­ныя са­ба­кі — гэ­та бай­цо­выя.

— Па­тэн­цы­яль­на не­бяс­печ­ным мо­жа быць лю­бы са­ба­ка, ка­лі ёсць па­гро­за яго жыц­цю. На­огул бай­цо­выя са­ба­кі да ча­ла­ве­ка ла­яль­ныя. У іх яр­ка вы­яў­ле­ны ін­стынкт ба­раць­бы з прад­стаў­ні­ка­мі свай­го ві­ду. Бы­ло шмат вы­пад­каў, ка­лі бай­цо­вых са­бак кра­лі. Яны не агрэ­сіў­ныя. Усё за­ле­жыць ад гас­па­да­ра. Ка­лі ён жа­дае, каб яго га­да­ва­нец на­па­даў і на ча­ла­ве­ка, па­чы­на­юц­ца спро­бы ла­маць псі­хі­ку жы­вё­лы.

— Як вес­ці ся­бе ў тым вы­пад­ку, ка­лі на­па­да­юць са­ба­кі?

— Ні ў якім ра­зе не па­ва­роч­вац­ца да іх спі­най, узяць у ру­кі сум­ку, пал­ку, курт­ку, але не за­мах­вац­ца, а тры­маць па­між са­бой і са­ба­кам. У вы­пад­ку на­па­дзен­ня, яны ха­па­юць за край адзен­ня, па­кет, на­гу, ка­лі гэ­та край­няя кроп­ка. Нель­га зма­гац­ца з са­ба­кам, ка­лі ён уча­піў­ся за прад­мет. Кінь­це гэ­ты прад­мет і ады­ходзь­це, па­куль той за­ня­ты сва­ёй зда­бы­чай. Ма­лень­кіх са­бак мож­на на­па­ло­хаць, зра­біць вы­гляд, што па­ды­ма­еш ка­мень, а по­тым кі­нуць у па­шчу пяс­ку. Але тут трэ­ба прад­ба­чыць рэ­ак­цыю са­ба­кі. Ка­лі ча­ла­век не мо­жа яе зра­зу­мець, нель­га на­па­даць. Інакш той па са­праўд­на­му раз­злу­ец­ца і на­кі­нец­ца па-сур'­ёз­на­му. Нель­га ўця­каць. І нель­га ба­яц­ца. Па­мя­та­е­це «Апе­ра­цыю Ы і ін­шыя пры­го­ды Шу­ры­ка,» ка­лі хло­пец і дзяў­чы­на за­хоп­ле­на чы­та­юць кан­спект і пра­хо­дзяць мі­ма раз'­юша­на­га бак­сё­ра? Ён пыр­скае слі­най, але на­па­сці не мо­жа. Са­ба­ка ад­чу­вае страх. Ка­лі стра­ху ня­ма, ён не па­ды­дзе.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Фо­та аў­та­ра

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?