Па апошніх звестках Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Брэсцкая вобласць завяршыла ўборку збожжавых і зернебабовых культур і далучылася да Гомельскай ды Магілёўскай.
Усяго па краіне сабрана 99,1% збожжавых і зернебабовых культур. Увогуле намалочана каля 9,155 млн тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць — 39,3% ц/га.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
Уборка збожжавых у краіне падыходзіць да завяршэння. Разам з тым, у абласцях прыступілі да «малога жніва». У прыватнасці, механізатары СВК «Зарэчны-Агра» Гродзенскага раёна вывелі свае камбайны на прысядзібныя ўчасткі жыхароў вёскі Белыя Балоты. Нельга дапусціць, каб колас перастаяў на корані, а залатое зерне высыпалася на зямлю. Ад своечасовага клопату залежаць надоі ды прывагі ў прыватных гаспадарках. А гэта добрая падтрымка не толькі саміх вяскоўцаў, але і ўнёсак у агульнадзяржаўную скарбонку.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.