Гэтым летам у Расіі ў складзе розных студэнцкіх атрадаў працуюць больш як 260 маладых беларусаў.
Каля паўсотні беларускіх студэнтаў задзейнічаны на Усерасійскай маладзёжнай будоўлі «Баваненкава» ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, дзе яны ўзводзяць аб'екты нафтагазакандэнсатнага радовішча.
Частка будатрадаўцаў з Беларусі накіраваліся ў расійскую сталіцу, на будаўніцтва Маскоўскага ўніверсітэта стаматалогіі. Акрамя таго, на поўдні Расіі, у курортным комплексе «Надзея», пансіянаце «Лазурны» і санаторыі «Арляня» працуюць сэрвісныя атрады беларускіх студэнтаў. У тым жа рэгіёне знаходзяцца і два педагагічныя атрады з Беларусі: будучыя настаўнікі працуюць з дзецьмі ў аздараўленчым летніку «Энергетык» і санаторыі «Ейск». Таксама адзін сельскагаспадарчы атрад адправіўся ў Маскоўскую вобласць, у ЗАТ «Ленінскае».
А ў Беларусі свой працоўны семестр праводзяць крыху больш як 110 расійскіх студэнтаў. Каля паўсотні маладых расіян удзельнічаюць у будаўніцтве Беларускай АЭС, дзе працуе зводны беларуска-расійскі студэнцкі атрад імя Героя Савецкага Саюза, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Лебедзева. І прыкладна 70 расійскіх студэнтаў шчыруюць на розных будоўлях у беларускай сталіцы.
Надзея НІКАЛАЕВА
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».