Вы тут

Беларускія гандбалісты выйгралі ў румын на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы


Гандбалісты юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) атрымалі перамогу ў матчы суцяшальнага турніру чэмпіянату Еўропы ў польскай Гдыні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку з камандай Румыніі 20 жніўня беларусы перайгралі сапернікаў з лікам 32:29 (15:15). Самым рэзультатыўным у складзе пераможцаў стаў Максім Сончык, які закінуў 11 мячоў. У другім паядынку гандбалісты Харватыі былі мацнейшыя за чэхаў - 35:30. Падагульняючае становішча: Харватыя - 5 ачкоў, Беларусь - 5, Румынія - 2, Чэхія - 0.

На папярэднім этапе кантынентальнага чэмпіянату беларускія гандбалісты выйгралі ў чэхаў 30:27, а таксама ўступілі палякам - 24:26 і немцам - 23:43. У першым пыядынку другога этапу беларусы разышліся мірам з харватамі - 31:31.

Цяпер падапечныя Мікалая Жука згуляюць у турніры за 9-12-я месцы. У пятніцу, 22 жніўня, тут адбудуцца два паўфіналы: Беларусь - Ісландыя, Харватыя - Расія. Пераможцы гэтых сустрэч 23 жніўня разыграюць паміж сабой 9-е і 10-е месцы, а прайграўшыя паспаборнічаюць за 11-12-ю падагульняючыя пазіцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?