Вы тут

Міжнародны фестываль феерверкаў пройдзе ў Ваўкавыскім раёне


Міжнародны фестываль феерверкаў пройдзе ў Ваўкавыскім раёне 30 жніўня.

Мерапрыемства адбудзецца ў маляўнічым месцы на беразе возера ў аграгарадку Вярэйкі ў рамках раённага свята, прысвечанага завяршэнню ўборкі ўраджаю і ўшанаванню ўдзельнікаў жніва. На фестываль запрошаны вядомыя піратэхнічныя беларускія, расійскія, украінскія і польскія каманды, якія з'яўляюцца прызёрамі міжнародных паказаў. Адбудзецца конкурс феерверкаў. Судзейская калегія з удзелам прадстаўнікоў міжнародных піратэхнічных асацыяцый вызначыць лепшае піратэхнічнае шоу.

Таксама гледачоў чакае пазаконкурсны гала-феерверк ад беларускай каманды «Кальвін», якая з'яўляецца чэмпіёнам гэтага года Міжнароднага фестывалю феерверкаў у г. Чэбаксары (Расія).

Для саміх удзельнікаў фестываль - гэта магчымасць прадэманстраваць апошнія навінкі піратэхнічнага мастацтва, якія абавязкова ўвойдуць у пастаноўкі феерверкаў у сусветных шоу, лічаць арганізатары мерапрыемства.

Аграгарадок цалкам ператворыцца ў пешаходную зону. Уваход на фестываль бясплатны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».