Вы тут

Думаць не толькі пра сябе, але і пра экалогію


"Па­дзя­ліц­ца" аў­та­ма­бі­лем ці ез­дзіць на ве­ла­сі­пе­дзе — што вы­бе­руць мін­ча­не?

Ста­ліч­ныя эко­ла­гі ўжо даў­но "ла­ма­юць" га­ла­ву над пы­тан­нем раз­груз­кі го­ра­да ад "ліш­ніх" аў­та­ма­бі­ляў. Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі Мінск­ага га­рад­ско­га ка­мі­тэ­та пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя, 85% за­брудж­ван­ня па­вет­ра пры­хо­дзіц­ца ме­на­ві­та на до­лю га­рад­ско­га транс­пар­ту. Да­сле­да­ван­не сі­ту­а­цыі па­ка­за­ла: для пе­ра­соў­ван­ня мін­ча­не ад­да­юць пе­ра­ва­гу най­перш улас­на­му аў­та­ма­бі­лю. Па фі­нан­са­вых вы­дат­ках вы­свет­лі­ла­ся, што ён — са­мы тан­ны від транс­пар­ту. А з пунк­ту гле­джан­ня эка­ло­гіі — са­мы шкод­ны.

IMG_2596

Санк­цыі на аў­то і "эфект ве­ла­сі­пе­да"

"Ужо рас­пра­ца­ва­на кан­цэп­цыя па ўдас­ка­на­лен­ні якас­ці га­рад­ско­га транс­пар­ту на 2015—2020 га­ды, — па­ве­да­міў ды­рэк­тар Бе­ла­рус­кай аса­цы­я­цыі экс­пер­таў і сюр­ве­е­раў на транс­пар­це Юрый ВАЖ­НІК. — Мы імк­нём­ся атры­маць па­ры­тэт па­між гра­мад­скім і улас­ным транс­пар­там".

Для рэ­гу­ля­ван­ня коль­кас­ці ўлас­ных аў­то ў хут­кім ча­се пач­нуц­ца ме­ра­пры­ем­ствы па ўвя­дзен­ні сіс­тэ­мы плат­ных пар­ко­вак. Пі­лот­най зо­най ста­не но­вы пар­кінг на ву­лі­цы Гі­ка­ла, які ад­кры­ец­ца 1 ве­рас­ня. Пас­ля за­вяр­шэн­ня пра­ек­та ў Мін­ску з'я­вяц­ца 12 ты­сяч пар­ко­вач­ных мес­цаў. Мяр­ку­ец­ца, што ўвя­дзен­не аба­вяз­ко­вай пла­ты за пар­кінг за­ах­во­ціць лю­дзей ка­рыс­тац­ца гра­мад­скім транс­пар­там, а не ўлас­ным. "Го­рад да гэ­та­га пад­рых­та­ва­ны, — пад­су­ма­ваў спе­цы­я­ліст. — Мы ча­ка­ем, што лю­дзі ўсё ж пач­нуць ду­маць не толь­кі пра ся­бе, але і пра эка­ло­гію". Да та­го ж уно­сі­лі­ся пра­па­но­вы зра­біць для кі­роў­цаў аў­то плат­ным уезд у цэнтр Мін­ска.

Ве­ла­сі­пед — яшчэ адзін дзейс­ны спо­саб раз­гру­зіць го­рад ад аў­та­ма­бі­ляў. За апош­нія га­ды ён стаў ледзь не част­кай імі­джу, а ка­лі да­даць, што гэ­ты від транс­пар­ту, умоў­на ка­жу­чы, бяс­плат­ны і да та­го ж эка­ла­гіч­ны, — ца­ны яму ня­ма.

"У ся­рэд­нім, ве­ла­сі­пед акуп­ля­ец­ца за 18 ме­ся­цаў, — ад­зна­чыў су­пра­цоў­нік энер­ге­тыч­най пра­гра­мы Цэнт­ра эка­ла­гіч­ных ра­шэн­няў Па­вел ГАР­БУ­НОЎ. — Што да­ты­чыц­ца хут­ка­сцяў, то на не­вя­лі­кіх ад­лег­лас­цях ён "аб­га­няе" аў­та­ма­біль" і не ста­іць у за­то­рах. Ве­ла­ама­та­ры зра­бі­лі каль­ку­ля­тар, на якім мож­на бу­дзе пад­лі­чыць свае рас­хо­ды на пра­езд у гра­мад­скім транс­пар­це і на ве­ла­сі­пе­дзе. Праб­ле­мы, якія хва­лю­юць ве­ла­сі­пе­дыс­таў, — ад­сут­насць ве­ла­да­ро­жак, кан­флік­ты з пе­ша­хо­да­мі, не­аду­ка­ва­насць у пы­тан­нях Пра­ві­лаў да­рож­на­га ру­ху. Тым не менш у вя­лі­кіх ар­га­ні­за­цы­ях на­зі­ра­ец­ца тэн­дэн­цыя да пе­ра­соў­ван­ня ме­на­ві­та на ве­ла­сі­пе­дзе, а не на аў­та­ма­бі­лі.

IMG_2598

Скі­нуц­ца на па­лі­ва дзе­ля эка­ло­гіі

Аль­тэр­на­ты­вай ве­ла­сі­пе­ду ў Бе­ла­ру­сі мо­жа стаць кар­пул — су­мес­нае вы­ка­ры­стан­не ўлас­на­га аў­та­ма­бі­ля для пе­ра­во­зак. Знай­сці спа­да­рож­ні­ка мож­на з да­па­мо­гай спе­цы­яль­ных сай­таў — та­кая прак­ты­ка ўда­ла дзей­ні­чае ў Еў­ро­пе. Звы­чай­на ўлас­нік ма­шы­ны пра­па­нуе па­дзя­ліць са спа­да­рож­ны­мі вы­дат­кі на па­лі­ва і ўтры­ман­не ма­шы­ны. Гэ­та да­зва­ляе кам­форт­на і бюд­жэт­на пе­ра­соў­вац­ца, не вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы ліш­ня­га транс­пар­ту. Адзін з рас­пра­цоў­шчы­каў сай­та carpool.by Юрый КАЗ­ЛОЎ за­ўва­жыў, што пер­шы­мі "дзя­ліц­ца" сва­і­мі аў­то ста­лі аме­ры­кан­цы пад­час Дру­гой су­свет­най вай­ны.

Уво­гу­ле іс­ну­юць тры кі­рун­кі кар­пу­лу. Кла­січ­ны — знай­сці спа­да­рож­ні­каў на ад­ну па­езд­ку і на вя­лі­кую ад­лег­ласць. Ды­на­міч­ны — на мен­шую ад­лег­ласць. Эко­ла­гі пра­па­ну­юць рэ­кла­ма­ваць ме­на­ві­та рэ­гу­ляр­ны кар­пул — гэ­та па­ста­ян­ныя па­езд­кі на пра­цу ці ву­чо­бу. Па сло­вах Юрыя Каз­ло­ва, у ся­рэд­нім па Мін­ску мож­на да­брац­ца да мес­ца пры­зна­чэн­ня за 5—10 ты­сяч руб­лёў. Да­ехаць з кам­фор­там з Мін­ска да Ма­зы­ра мож­на за 24 ты­ся­чы. Час­цей за ўсё бе­ла­рус­кія кар­пуль­шчы­кі жа­да­юць да­брац­ца да Мін­ска, Маск­вы, Віль­ню­са, Санкт—Пе­цяр­бур­га.

Для ад­ной вя­лі­кай ар­га­ні­за­цыі быў пра­па­на­ва­ны ва­ры­янт кар­па­ра­тыў­на­га кар­пу­лу. "З 1200 су­пра­цоў­ні­каў ка­ля 800 ма­юць ўлас­ныя аў­то, са­ма фір­ма зна­хо­дзіц­ца за каль­ца­вой, а пар­кінг раз­лі­ча­ны на 300 мес­цаў, — рас­па­вя­дае Юрый Жбан­коў. — Мы пад­ка­за­лі ім "дзя­ліц­ца" ма­шы­на­мі — і гэ­тая прак­ты­ка ўда­ла пры­жы­ла­ся ся­род ка­лег".

Асноў­ны­мі праб­ле­ма­мі кар­пу­лу ў Бе­ла­ру­сі з'яў­ля­юц­ца не­да­вер і ня­гнут­касць марш­ру­таў. Да та­го ж ма­ла хто ве­дае, што праз ін­тэр­нэт мож­на знай­сці са­бе спа­да­рож­ні­ка. Але ўжо за­раз на сай­це — ка­ля сот­ні ак­ту­аль­ных па­ез­дак па Бе­ла­ру­сі і ў блі­жэй­шыя кра­і­ны.

Эко­ла­гі на­га­да­лі, што з 16 па 22 ве­рас­ня ў Бе­ла­ру­сі прой­дзе ты­дзень ма­біль­нас­ці. У рам­ках гэ­тай ак­цыі бу­дуць па­пу­ля­ры­за­вац­ца эка­ла­гіч­ныя ві­ды транс­пар­ту. За­вер­шыць яго ўжо тра­ды­цый­ны "дзень без аў­то": бе­ла­рус­кім аў­та­ўла­даль­ні­кам пра­па­ну­юць на дзень ад­мо­віц­ца ад свай­го жа­лез­на­га сяб­ра.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Фо­та Над­зеі Ні­ка­ла­е­вай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?