Вы тут

Каралеўскі аркестр Канцэртгебау выступіць у Мінску


Камерата Каралеўскага аркестра Канцэртгебау Амстэрдам выступіць на IX Міжнародным фестывалі Юрыя Башмета 4 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.

Каралеўскі аркестр Канцэртгебау, галоўны сімфанічны аркестр Нідэрландаў, быў заснаваны ў 1888 годзе і з'яўляецца адным са старэйшых у свеце. Менавіта гэты легендарны аркестр - першы ў рэйтынгу топ-20, які штогод складае самы рэспектабельны музычны часопіс "Grammophone". Для параўнання, Берлінскі філарманічны аркестр у гэтым спісе лічыцца другім, Венскі - трэцім. У 2013 годзе туды змаглі трапіць аркестры Марыінскага тэатра Валерыя Гергіева і Расійскі нацыянальны аркестр Міхаіла Плятнёва, заняўшы 14-ю і 15-ю пазіцыі адпаведна. Масцітыя крытыкі гавораць пра ўнікальны "эталонны" тэмбр аркестра Канцэртгебау, што вылучае яго сярод тысяч іншых сімфанічных калектываў. Аркестрам у розны час кіравалі легендарныя дырыжоры Бернард Хайцінг і Марыс Янсанс.

Камерата Каралеўскага аркестра Канцэртгебау Амстэрдам, якая выступіць у Мінску - Камерны аркестр, што складаецца выключна з артыстаў менавіта гэтага сусветна вядомага сімфанічнага аркестра. Калектыў аб'ядноўвае лепшых музыкантаў з розных краін і выступае толькі на самых прэстыжных канцэртных пляцоўках і фестывалях свету.

У якасці дырыжора і саліста выступіць адзін з самых выдатных сучасных габаістаў Аляксей Агрынчук, які паспяхова спалучае работу ў Каралеўскім аркестры з сольнай кар'ерай і прафесурай у Швейцарыі. Гэта бліскучы музыкант, які пакарыў гукам свайго інструмента без перабольшання ўвесь свет.

На сцэне Вялікай канцэртнай залы філармоніі ў гэты дзень прагучаць канцэрт для габоя з аркестрам В. Беліні, сімфонія нумар 24 В. А. Моцарта і іншыя музычныя шэдэўры сусветнай класікі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.