Вы тут

Прэзідэнт адобрыў рэалізацыю ў Беларусі праекта "Вялікая сям'я"


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў рэалізацыю ў краіне праекта "Вялікая сям'я". Аб гэтым ішла размова 21 жніўня на нарадзе па фарміраванні новага механізма дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. 

Старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргей Румас расказаў аб прапановах па доўгатэрміновых мерах стымулявання нараджальнасці трэцяга і наступных дзяцей, акцэнтаваўшы ўвагу на праграме "Вялікая сям'я". Так, прапануецца пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей налічваць сям'і $10 тыс. на дэпазітны рахунак. Гэта сума будзе ўлічвацца ў валюце і штогод індэксавацца на ўзровень інфляцыі долара. Тэрмін дзеяння праекта складзе 5 гадоў. Выкарыстанне гэтых сродкаў будзе магчымым пасля дасягнення дзіцем 18 гадоў. Гэтыя грошы можна будзе накіраваць на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне дзіцем адукацыі, паслуг аховы здароўя і фарміраванне дадатковай пенсіі маці. З улікам штогадовай індэксацыі пасля 18-гадовага перыяду сям'я атрымае арыенціровачна $14 тыс. Да дасягнення 18-годдзя дзіцяці сродкі могуць быць выкарыстаны толькі ў надзвычайным выпадку, пад якім маецца на ўвазе неабходнасць аказання складанай медыцынскай дапамогі любому члену сям'і.

Крыніцай матэрыяльных рэсурсаў з'яўляюцца сродкі фонду нацыянальнага развіцця, якія ацэньваюцца ў памеры Br1,8 трлн штогод. За перыяд дзеяння праекта, паводле ацэнак спецыялістаў, будзе зрасходавана каля $700-800 млн. Аднак гэта акупны праект, паколькі сродкі, залічаныя на дэпазітны рахунак маці ў ААТ ''ААБ Беларусбанк'', будуць перададзены ў кіраванне Банку развіцця, які ўкладвае іх у эканоміку. Урад прапануе пачаць праект з 1 студзеня 2015 года.

Праектам прапануецца таксама прадаставіць магчымасць грамадзянам пры нараджэнні чацвёртага дзіцяці самастойна сфарміраваць дэпазітны рахунак і пакласці на яго суму да $5 тыс., такую ж суму ўнясе сям'і дзяржава.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што праект можа быць ажыццёўлены ў Беларусі. ''Нармальны праект. Лічу, мы яго асілім. Гэта трэба рабіць. Дзеці - гэта галоўнае. Не будзе дзяцей - не будзе дзяржавы, - адзначыў Прэзідэнт. - Доўгатэрміновай праграме быць. Яна простая, зразумелая ўсім. Гэта крок наперад на працяглую перспектыву''.

Прэзідэнт падкрэсліў, што грошы, выдзеленыя сям'і ў межах праекта, дзяржава сабе ні ў якім выпадку не забярэ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».