Вы тут

Прэзідэнт лічыць магчымым узняць стаўку падаходнага падатку да 13 працэнтаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым узняць стаўку падаходнага падатку з 12 працэнтаў да 13 працэнтаў, накіраваўшы дадатковыя сродкі, якія ўтварыліся, на падтрымку сем'яў з дзецьмі. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па фарміраванні новага механізма дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, паведамілі.

"Не разумею, хто тут можа абурацца: гэта ж для твайго дзіцяці! Але калі ў цябе адно - выбачай. Хто хоча штосьці ад гэтага працэнта атрымаць, няхай траіх нараджае", - адзначыў Прэзідэнт.

"Давайце паглядзім па розных крыніцах шляхі павелічэння даходаў бюджэту. Можна знайсці дадатковыя сродкі. Магчыма, абмяжуем якія-небудзь праграмы. Гэта ж галоўная праграма", - сказаў кіраўнік дзяржавы, маючы на ўвазе праграму "Вялікая сям'я".

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў аб'яднаць у адзін нарматыўна-прававы акт усе меры па падтрымцы сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, каб кожная канкрэтная сям'я, нарадзіўшы першае дзіця, магла адкрыць дакумент і паглядзець, што атрымае ад дзяржавы пры нараджэнні наступных дзяцей.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што праект гэтага дакумента неабходна вынесці на грамадскае абмеркаванне. "Упэўнены, што насельніцтва нам можа штосьці падказаць. І, калі гэта прымальна з пункту гледжання сённяшніх фінансаў, мы гэта прымем", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».