Вы тут

Усё вы­ра­шыць матч у ад­каз


 

Ба­ры­саў­скі БА­ТЭ згу­ляў уні­чыю (1:1) са сла­вац­кім «Сло­ва­нам» у пер­шым мат­чы плэй-оф Лі­гі чэм­пі­ё­наў.

1«А май­стэр­ства не пра­п'еш», — вя­до­мае вы­каз­ван­не, якое так час­та мож­на па­чуць на тры­бу­нах на­шых ста­ды­ё­наў, я ўзга­даў ад­ра­зу пас­ля фі­наль­на­га свіст­ка гуль­ні ў Бра­ціс­ла­ве. Ты­чы­ла­ся яно кан­крэт­на ад­на­го ча­ла­ве­ка — 32-га­до­ва­га фор­вар­да сла­вац­кай ка­ман­ды Ро­бер­та Ві­тэ­ка. За сваю 15-га­до­вую кар'­е­ру ён шмат за­бі­ваў за ня­мец­кі «Нюрн­берг», ра­да­ваў ба­лель­шчы­каў фран­цуз­ска­га «Лі­ля», а на пер­шын­стве све­ту 2010 го­да двой­чы за­біў збор­най Іта­ліі. У су­стрэ­чы з бе­ла­ру­са­мі па­го­ле­ны сла­вак з'я­віў­ся на по­лі толь­кі на 72-й хві­лі­не, ад­нак яму ха­пі­ла лі­та­раль­на ад­на­го мо­ман­ту, каб пе­рай­граць Сяр­гея Чэр­ні­ка і зраў­няць лік у па­ядын­ку...

У ас­тат­нім, ка­лі не за­ўва­жаць ха­рыз­му Ві­тэ­ка, бе­ла­рус­кая дру­жы­на дзей­ні­ча­ла не горш за апа­не­нта. Пас­ля стар­та­ва­га на­ціс­ку гас­па­да­роў «жоў­та-бла­кіт­ныя», як ка­жуць, «рас­ка­ча­га­ры­лі­ся» і ак­тыў­на ата­ка­ва­лі. У вы­ні­ку — аў­та­гол То­ма­ша Яб­лон­ска­га, які ў ба­раць­бе з Ра­дзі­во­на­вым спра­ба­ваў вы­біць мяч за ме­жы по­ля і па­тра­піў у свае ва­ро­ты. Маг­лі бе­ла­ру­сы на­огул зняць усе пы­тан­ні ў гэ­тым мат­чы, але... Коль­кі ра­зоў мы пі­са­лі пра гэ­тае «але», не злі­чыць. Доб­ра, што хоць у вы­пад­ку, ка­лі «ка­ра­лі Бра­ціс­ла­вы» за­бі­лі дру­гі мяч, ба­ка­вы суд­дзя ўба­чыў ста­но­ві­шча па-за гуль­нёй. У вы­ні­ку ад­ка­зы на ўсе пы­тан­ні дасць паў­тор­ны матч праз ты­дзень на «Ба­ры­саў-Арэ­не». І не­як не вель­мі хо­чац­ца, каб на аван­сцэ­ну вый­шаў сла­вац­кі на­па­да­ючы, а не наш — з БА­ТЭ.

— Сюр­пры­заў не бы­ло. Пры­клад­на па­доб­ныя дзе­ян­ні ад са­пер­ні­ка мы і ча­ка­лі, — за­ўва­жыў на пас­ля­мат­ча­вай прэс-кан­фе­рэн­цыі Аляк­сандр Ер­ма­ко­віч, га­лоў­ны трэ­нер БА­ТЭ. — Але ёсць не­вя­ліч­кае за­сму­чэн­не.

А вось Фран­ці­шак Стра­ка, трэ­нер «Сло­ва­на», за­ўва­жыў якас­ную гуль­ню апа­не­нта.

— Гэ­тая ка­ман­да кож­ны год гу­ляе ў Лі­зе чэм­пі­ё­наў. Я ца­ню сва­іх гуль­цоў, якія бі­лі­ся да апош­ня­га, бо ў шмат­лі­кіх вы­пад­ках са­ма­ад­да­ча мае вя­лі­кае зна­чэн­не. Лік 1:1 тро­хі рас­ча­ра­ваў. Праў­да, мы па­він­ны пры­знаць, што БА­ТЭ — доб­рая ка­ман­да.

Та­рас ШЧЫ­РЫ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?