Вы тут

Хто стане ўладальнікам «Хрустальнага жураўля»?


У апошняй дэкадзе верасня ў Мінску пройдуць фінал і суперфінал рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства «Настаўнік года».

Адбор кандыдатаў у фінал праходзіў ва ўсіх рэгіёнах на працягу апошняга навучальнага года: на ўнутрышкольным, раённым (гарадскім) і абласным этапах. Нагадаем, што год таму конкурс змяніў свой традыцыйны фармат. І лепшых педагогаў сталі вызначаць адразу ў сямі намінацыях: «Фізка, астраномія, матэматыка, інфарматыка»; «Замежная мова»; «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура»; «Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і спорт, дапрызыўная падрыхтоўка»; «Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія». Таксама асобна за званне лепшага педагога змагаліся настаўнікі пачатковай школы і педагогі дашкольнай адукацыі.

У фінале лепшых настаўнікаў з усіх рэгіёнаў чакаюць псіхалагічнае і педагагічнае тэсціраванне, конкурсныя ўрокі і заняткі, майстар-класы і іншыя прафесійныя выпрабаванні. Па выніках фіналу ў суперфінал пройдуць толькі пераможцы ў кожнай з намінацый. І ўжо з гэтай сямёркі лепшых пасля серыі дадатковых конкурсных мерапрыемстваў будзе вызначацца ўладальнік ганаровага звання «Настаўнік года». Апошні раз, нагадаем, рэспубліканскі конкурс педагагічнага майстэрства педагогаў праводзіўся ў Беларусі ў 2011 годзе і яго пераможцам стала настаўніца англійскай мовы дзятлаўскай гімназіі № 1 Інэса Зубрыліна.

А 30 верасня ў Мінску адкрыецца ІІІ з'езд настаўнікаў і работнікаў адукацыі краін — дзяржаў СНД. У цэнтры ўвагі яго ўдзельнікаў будуць пытанні якасці адукацыі і ўзаемадзеяння нацыянальных адукацыйных сістэм.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.