Вы тут

Прастымулююць пра­фе­сі­я­на­лізм


Над­баў­ка за вы­шэй­шую ка­тэ­го­рыю ў на­стаў­ні­каў вы­рас­ла ўтрая

Ква­лі­фі­ка­цый­ная ка­тэ­го­рыя па­він­на быць не прос­та част­кай імі­джу пе­да­го­га, а га­ран­та­ваць яму ад­па­вед­ны ўзро­вень за­роб­каў. Га­лі­на па­він­на больш пла­ціць за ква­лі­фі­ка­цый­ны ўзро­вень, каб пе­да­гог імк­нуў­ся да па­вы­шэн­ня сва­ёй ква­лі­фі­ка­цыі. Па­мер за­роб­каў па­ві­нен за­ле­жыць ад якас­ці пра­цы і ка­тэ­го­рыі пе­да­га­гіч­на­га ра­бот­ні­ка. Гэ­тыя дум­кі не­ад­на­ра­зо­ва агуч­ва­лі­ся ў са­мых роз­ных аў­ды­то­ры­ях і з са­мых роз­ных тры­бун. Але пас­ля та­го, як атры­ман­не і па­цвяр­джэн­не вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цый­най ка­тэ­го­рыі пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў сур'­ёз­ную пра­цэ­ду­ру, уз­нік­лі і сур'­ёз­ныя су­мнен­ні: а ці шмат зной­дзец­ца ах­вот­ных па­цвяр­джаць сваю вы­шэй­шую ка­тэ­го­рыю за мі­ні­маль­ную пры­баў­ку да за­роб­ку? Пе­да­го­гі з не­цярп­лі­вас­цю ча­ка­лі абя­ца­на­га да но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да па­вы­шэн­ня за­роб­каў, і вось учо­ра ста­ла вя­до­ма, якія ка­тэ­го­рыі пед­ра­бот­ні­каў і якім ме­на­ві­та чы­нам гэ­тае ра­шэн­не за­кра­не.

Лі­та­раль­на з 1 ве­рас­ня вы­рас­це за­ра­бот­ная пла­та ў пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў да­школь­най аду­ка­цыі, агуль­най ся­рэд­няй, спе­цы­яль­най, пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най і ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі. Так­са­ма па­вы­сяц­ца за­роб­кі ў ра­бот­ні­каў са­цы­яль­на-пе­да­га­гіч­ных уста­ноў і ўста­ноў да­дат­ко­вай аду­ка­цыі дзя­цей і мо­ла­дзі, — па­тлу­ма­чы­ла прэс-сак­ра­тар Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Юлія ВА­НІ­НА.

— Але за­мест ад­ноль­ка­ва­га па­вы­шэн­ня та­рыф­ных ста­вак (акла­даў) усім пе­да­го­гам па­вы­шэн­не бу­дзе ды­фе­рэн­цы­я­ва­ным — у за­леж­нас­ці ад на­яў­нас­ці ў пе­да­го­гаў ква­лі­фі­ка­цый­ных ка­тэ­го­рый, — пад­крэс­лі­ла кі­раў­нік прэс-служ­бы.

Згод­на з па­ста­но­вай ура­да, ула­даль­ні­кі ка­тэ­го­рыі «на­стаў­нік-ме­та­дыст» бу­дуць атрым­лі­ваць над­баў­ку ў па­ме­ры 120% ад та­рыф­на­га акла­ду (стаў­кі). (Ра­ней над­баў­ка за гэ­тую ка­тэ­го­рыю скла­да­ла 40 пра­цэн­таў ад та­рыф­на­га акла­ду.) Да­пла­та за вы­шэй­шую ква­лі­фі­ка­цый­ную ка­тэ­го­рыю скла­дзе 90% за­мест 30%. За пер­шую ка­тэ­го­рыю — 55% за­мест 20%. А за дру­гую ка­тэ­го­рыю пе­да­го­гам бу­дуць да­плач­ваць 30% ад та­рыф­на­га акла­ду (стаў­кі) за­мест 15%.

Акра­мя пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў уста­ноў да­школь­най і агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, у па­ста­но­ву ўра­да ўклю­ча­ны пе­да­га­гіч­ныя ра­бот­ні­кі ін­шых уста­ноў аду­ка­цыі, у якіх за­роб­кі не па­вы­ша­лі­ся з 2010 го­да. Гэ­та дзі­ця­чыя да­мы, са­цы­яль­на-пе­да­га­гіч­ныя цэнт­ры, уклю­ча­ю­чы дзі­ця­чыя са­цы­яль­ныя пры­тул­кі, уста­но­вы спе­цы­яль­най аду­ка­цыі, уста­но­вы пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най і ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі, спе­цы­яль­ныя ву­чэб­на-вы­ха­ваў­чыя і спе­цы­яль­ныя ля­чэб­на-вы­ха­ваў­чыя ўста­но­вы, уста­но­вы да­дат­ко­вай аду­ка­цыі дзя­цей і мо­ла­дзі, аду­ка­цый­на-азда­раў­лен­чыя цэнт­ры, ін­сты­ту­ты раз­віц­ця аду­ка­цыі, ра­ён­ныя, га­рад­скія, ву­чэб­на-ме­та­дыч­ныя ка­бі­не­ты. У пе­ра­лік ра­бот­ні­каў, у якіх па­вы­ша­юц­ца за­роб­кі, уклю­ча­ны так­са­ма па­моч­ні­кі вы­ха­валь­ні­каў і ра­бот­ні­кі кух­ні (шэф-ку­ха­ры, ку­хон­ныя ра­бот­ні­кі) за вы­клю­чэн­нем па­моч­ні­каў вы­ха­валь­ні­каў і ра­бот­ні­каў кух­ні да­школь­ных уста­ноў аду­ка­цыі, у якіх за­роб­кі па­вы­ша­лі­ся з 1 кра­са­ві­ка гэ­та­га го­да.

Кі­раў­ні­кам уста­ноў, пед­ра­бот­ні­кам, якія не ма­юць ква­лі­фі­ка­цый­ных ка­тэ­го­рый, кі­раў­ні­кам фі­зіч­на­га вы­ха­ван­ня ўста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, пры­ём­ным баць­кам, баць­кам-вы­ха­валь­ні­кам акла­ды бу­дуць па­вы­ша­ны на 10%, па­моч­ні­кам вы­ха­валь­ні­каў — на 20% і ра­бот­ні­кам кух­ні — на 10%.

Па сло­вах прэс-сак­ра­та­ра Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, па­ве­лі­чэн­не над­ба­вак да­зво­ліць па­вы­сіць ся­рэд­ні за­ро­бак на­стаў­ні­каў на су­му ад 153 ты­сяч руб­лёў да 967 ты­сяч руб­лёў, або на 6–28%. Пры гэ­тым па­ве­лі­чэн­не над­ба­вак за на­яў­насць ква­лі­фі­ка­цый­ных ка­тэ­го­рый да­зво­ліць па­вы­сіць ся­рэд­ні за­ро­бак на­стаў­ні­каў у ся­рэд­нім на 18%.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.