1
У дзіцячым садку №19 «Пралеска» горада Жодзіна нават у дажджлівыя дні лета горача: калектыў рыхтуе педагога вышэйшай катэгорыі Таццяну Залеўскую да заключнага этапу конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года-2014».
Да фінішнай прамой педагог з 19-гадовым стажам дайшла ўпершыню: раней Таццяна ўжо ўдзельнічала ў конкурсе, станавілася яго лаўрэатам. У канцы верасня Таццяна Залеўская будзе змагацца за званне лепшай у намінацыі «Выхавальнік дашкольнай установы». Сапернікамі сваіх калег з іншых абласцей рэспублікі Таццяна не лічыць: «Настаўнік года» — гэта, па-першае, самаразвіццё, твой прафесійны рост, абмен вопытам, а толькі потым конкурс».
У прафесійнай кар'еры выхавальніца можа пахваліцца і асабістымі распрацоўкамі. У садку «Пралеска» яна рэгулярна праводзіць заняткі для дзетак сумесна з іх бацькамі, вучыць дарослых камунікаваць з малымі пры дапамозе гульнявых метадаў, робіць наглядныя макеты для развіцця гаворкі і памяці дашкольнікаў.
Любоў Бяляева, фота аўтара.
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.