Вы тут

Фа­та­гра­фіч­ная лю­боў да Сло­ні­ма


 

З'я­ві­ла­ся но­вая мо­да на вы­дан­не края­знаў­чых ілюст­ра­цый­ных да­вед­ні­каў

1У Мін­ску вый­шаў не­вя­ліч­кі аль­бом «Гіс­то­рыя Сло­ні­ма на ста­рых фо­та­здым­ках і паш­тоў­ках (1900–1950)». Аў­тар тэкс­та — Сяр­гей Чыг­рын, вя­до­мы на Гро­дзен­шчы­не і ў Бе­ла­ру­сі края­знаў­ца. Вы­даў два, а мо­жа, і больш дзя­сят­каў кніг пра Сло­нім, Гро­дзен­шчы­ну. Но­вае вы­дан­не — збор рэ­пра­дук­цый са ста­рых паш­то­вак і фо­та­здым­каў. «Сло­нім… даў­но мог бы стаць ту­рыс­тыч­най Мек­кай, ку­ды едуць па­ды­хаць па­вет­рам даў­ні­ны, па­ха­дзіць па ста­рых ву­лі­цах і за­вул­ках, дзе не­ка­лі ха­дзі­лі сла­ву­тыя Са­пе­гі, Агін­скія, Пус­лоў­скія, Сліз­ні, дзе да сён­няш­ніх дзён клі­чуць сва­іх вер­ні­каў кас­цёл свя­то­га Анд­рэя (1775), кляш­тар бер­нар­дзі­нак (1664) і кляш­тар бер­нар­дзін­цаў (1630), а так­са­ма ад­бу­да­ва­ны ў цэнт­ры го­ра­да пры­го­жы Спа­са-Пра­аб­ра­жэн­скі са­бор…» — пі­ша ва ўступ­ным сло­ве ўлю­бё­ны ў род­ны го­рад Сяр­гей Чыг­рын.

Па фо­та­збо­ры, прад­стаў­ле­ным у аль­бо­ме, мож­на вы­ву­чаць гіс­то­рыю не толь­кі Сло­ні­ма, але і ўсяе Бе­ла­ру­сі. На­столь­кі ад­рас­на, ці­ка­ва вы­яў­ля­юць здым­кі са­мыя роз­ныя ча­сы і па­дзеі. А коль­кі лю­дзей са­бра­на ў ілюст­ра­цый­ных шэ­ра­гах!.. Па­жар­ныя, вай­скоў­цы, ме­ды­кі, прос­та жы­ха­ры го­ра­да пер­шай па­ло­вы XX ста­год­дзя… Шка­да, што аль­бом уба­чыў свет ты­ра­жом толь­кі 300 эк­зэмп­ля­раў. Каб ве­да­лі сла­нім­ча­не з уся­го све­ту, з усяе Бе­ла­ру­сі пра та­кое вы­дан­не, то, не­су­мнен­на, на­бы­лі б яго для сва­ёй хат­няй біб­лі­я­тэ­кі — як аль­бом ду­шэў­най па­мя­ці пра род­ны го­рад.

Вар­та за­зна­чыць: у апош­нія не­каль­кі га­доў вый­шлі кні­гі па­доб­на­га кштал­ту, якія вяр­та­юць да жыц­ця не толь­кі ста­рыя паш­тоў­кі, але і ста­рыя фо­та­здым­кі і пры­све­ча­ны са­мым роз­ным га­ра­дам — Мін­ску, Брэс­ту, Пін­ску і ін­шым.

Мі­ко­ла Бер­леж

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».