Вы тут

Рых­туй кат­лы ўлет­ку


 

Ацяп­ляль­ны се­зон па­чы­на­ец­ца з пра­мыс­ло­вай бяс­пе­кі

На­двор'е ў Бе­ла­ру­сі па­кры­се пе­ра­на­строй­ва­ец­ца на во­сень­скі лад. А гэ­та азна­чае, што ўжо не за га­ра­мі і па­ча­так ацяп­ляль­на­га се­зо­на. Пад­рых­тоў­ка да яго пра­ду­гледж­вае ў тым лі­ку і кант­роль за вы­ка­нан­нем тэх­ні­кі бяс­пе­кі. Аб гэ­тым на спе­цы­яль­най на­ра­дзе, пры­све­ча­най хо­ду пад­рых­тоў­кі цеп­ла­кры­ніц ста­лі­цы да пра­цы ў асен­не-зі­мо­вы пе­ры­яд, рас­ка­заў на­чаль­нік Мінск­ага га­рад­ско­га ўпраў­лен­ня Дзярж­пра­мнаг­ля­ду Ва­сіль Гал­коў­скі.

Па­за­пла­на­вая пра­вер­ка ве­даў і ад­каз руб­лём

«Пад на­гля­дам Мінск­ага га­рад­ско­га ўпраў­лен­ня Дзярж­пра­мнаг­ля­ду зна­хо­дзяц­ца 250 прад­пры­ем­стваў і ар­га­ні­за­цый, якія, у сваю чар­гу, аб­слу­гоў­ва­юць 360 ка­цель­ных. З іх 119 за­бяс­печ­ва­юць цяп­лом са­цы­яль­на знач­ныя аб'­ек­ты. Па ста­не на 7 жніў­ня мы пра­ве­ры­лі па­за­пла­на­ва 61 ка­цель­ную. Але, на жаль, ад­па­вед­ныя тэх­ніч­ныя па­тра­ба­ван­ні доб­ра­сум­лен­на вы­кон­ва­юць не паў­сюль. Так, мы вы­яві­лі аж­но 319 фак­таў іх па­ру­шэн­ня! У вы­ні­ку ча­го 26 ад­каз­ных спе­цы­я­ліс­таў бы­лі вы­му­ша­ны прай­сці па­за­пла­на­вую пра­вер­ку ве­даў. А двух ча­ла­век да­вя­ло­ся аштра­фа­ваць...»

Пра­мыс­ло­вая бяс­пе­кане «для га­лач­кі»

«За­клю­чэн­не аб пад­рых­та­ва­нас­ці цеп­ла­кры­ні­цы да пра­цы ў бу­ду­чым ацяп­ляль­ным се­зо­не мы вы­даць не мо­жам, ка­лі пры пра­вер­цы вы­яў­ля­ем гру­быя па­ру­шэн­ні па­тра­ба­ван­няў дзе­ю­чых тэх­ніч­ных нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў. Яны на­кі­ра­ва­ны на вы­ка­нан­не пра­мыс­ло­вай бяс­пе­кі. Як пра­ві­ла, па­ру­шэн­ні час­цей за ўсё звя­за­ны з дву­ма фак­та­ра­мі. У пер­шым вы­пад­ку ў кат­лоў ад­сут­ні­ча­юць аў­та­ма­ты­за­ва­ныя пры­ла­ды кант­ро­лю гер­ме­тыч­нас­ці за­пор­най ар­ма­ту­ры пе­рад кож­най га­рэл­кай. Гэ­ты за­хад на­кі­ра­ва­ны на па­вы­шэн­не вы­бу­ха­бяс­пе­кі. У дру­гім вы­пад­ку па­мяш­кан­ні ка­цель­ных не аб­ста­ля­ва­ны сіс­тэ­май кант­ро­лю па­вет­ра па коль­кас­ці ў ім ак­сі­даў вуг­ля­ро­ду. Пры гэ­тым асноў­нае ацяп­ляль­нае аб­ста­ля­ван­не, якое пра­цуе на га­зе, па­тра­буе па­ста­ян­на­га на­зі­ран­ня з бо­ку пер­са­на­лу.

Ле­тась 3 чэр­ве­ня над­звы­чай­нае зда­рэн­не зда­ры­ла­ся на Ваў­ка­выс­кім мя­са­кам­бі­на­це, ка­лі там уза­рваў­ся па­ра­вы ка­цёл. Рэ­ак­тыў­ная сі­ла, якую ства­ры­ла па­ра­ва­дзя­ная су­месь, што па­ча­ла вы­хо­дзіць з па­шко­джа­на­га ба­ра­ба­на, част­ку кат­ла пад­кі­ну­ла ўверх. Ка­цёл уда­рыў у пе­ра­крыц­цё і раз­бу­рыў тры плі­ты. Бы­лі па­ру­ша­ны акон­ныя пра­ёмы ка­цель­най і, вя­до­ма, вы­ве­дзе­ны са строю сам ка­цёл. На шчас­це, апор­ныя кан­струк­цыі бу­дын­ка не па­цяр­пе­лі. За­стаў­ся цэ­лым і пер­са­нал. Пры­чы­на ава­рыі — пе­ра­грэў сцен­кі кат­ла з бо­ку то­пач­най ка­ме­ры ў ме­жах 700–1000 гра­ду­саў. А гэ­та ад­бы­ло­ся, у сваю чар­гу, з‑за не­да­хо­пу ўзроў­ню ва­ды.

Трэ­ба за­зна­чыць, што Мін­скае га­рад­ское ўпраў­лен­не Дзярж­пра­мнаг­ля­ду на­кі­ра­ва­ла ўла­даль­ні­кам ана­ла­гіч­ных кат­лоў ін­фар­ма­цый­ныя ліс­ты з па­тра­ба­ван­нем вы­ка­нан­ня пэў­на­га шэ­ра­гу ме­ра­пры­ем­стваў дзе­ля па­пя­рэ­джан­ня ўзнік­нен­ня та­кіх сі­ту­а­цый і аба­вяз­ко­ва­га пра­да­стаў­лен­ня спра­ва­зда­чы. Да 1 сту­дзе­ня ўсе 46 ар­га­ні­за­цый на­шы па­тра­ба­ван­ні вы­ка­на­лі.

17 са­ка­ві­ка ў Цэнтр апе­ра­тыў­на­га рэ­ага­ван­ня Сло­нім­ска­га МНС па­сту­пі­ла па­ве­дам­лен­не аб част­ко­вым аб­ру­шэн­ні ды­ма­вой тру­бы на бу­дын­ку ка­цель­най мяс­цо­вай кам­воль­на-пра­дзіль­най фаб­ры­кі. Без цяп­ла за­ста­лі­ся 126 шмат­ква­тэр­ных жы­лых да­моў, 6 ін­тэр­на­таў, 7 дзі­ця­чых сад­коў і 3 шко­лы, а так­са­ма са­цы­яль­ны пры­ту­лак. А на ву­лі­цы слу­пок тэр­мо­мет­ра ста­яў ка­ля ад­зна­кі ў 4 гра­ду­сы цяп­ла… Уя­ві­це са­бе, на­коль­кі кам­форт­на ад­чу­ва­лі ся­бе жы­ха­ры аб'­ек­таў, якія за­ста­лі­ся без цяп­ла? У баль­ні­цу з траў­ма­мі роз­най сту­пе­ні цяж­кас­ці быў да­стаў­ле­ны сле­сар па ра­мон­це га­за­ва­га аб­ста­ля­ван­ня. Яшчэ 3 ча­ла­ве­кі, якія зна­хо­дзі­лі­ся з ім, не па­цяр­пе­лі. Бы­лі па­шко­джа­ны кан­струк­цыі бу­дын­ка ка­цель­най на пло­шчы 80 квад­рат­ных мет­раў. Доб­ра яшчэ, што спра­ца­ва­ла аў­та­ма­ты­ка, якая ад­клю­чы­ла па­да­чу га­зу, і толь­кі та­му не ад­бы­ло­ся ўзга­ран­ня…

Апош­няя ава­рыя зда­ры­ла­ся зу­сім ня­даў­на, 28 чэр­ве­ня, у ка­цель­няй на тэ­ры­то­рыі Ка­рэ­ліц­кай цэнт­раль­най ра­ён­най баль­ні­цы. Ка­цёл лі­тоў­скай вы­твор­час­ці пра­ца­ваў на цвёр­дым па­лі­ве. Ме­ха­ні­за­ва­ная сіс­тэ­ма па­да­чы па­лі­ва на мо­мант ава­рыі бы­ла ня­спраў­най. Ма­шы­ніст не па­цяр­пеў толь­кі дзя­ку­ю­чы та­му, што зна­хо­дзіў­ся ў гэ­ты час у ін­шым па­мяш­кан­ні. А тут ужо не абы­шло­ся без па­шко­джан­ня апор­ных кан­струк­цый па­бу­до­вы. Па сут­нас­ці, па­мяш­кан­не ка­цель­най зні­шча­на. Па­не­лі, якія ўпа­лі з‑за ўз­рыў­ной хва­лі па­шко­дзі­лі ша­фы ўпраў­лен­ня двух ін­шых кат­лоў. Сіл­ка­валь­ныя лі­ніі кат­лоў бы­лі за­ва­ле­ны аб­лом­ка­мі цэг­лы. Ад­на з пры­чын ава­рыі — кі­раў­ніц­тва не ар­га­ні­за­ва­ла ад­па­вед­ны кант­роль. Як вы­нік, аб­слу­го­вы пер­са­нал не вы­кон­ваў ус­кла­дзе­ныя на яго па ін­струк­цы­ях аба­вяз­кі.

Без га­ра­чай ва­ды та­ды за­ста­лі­ся 18 шмат­ква­тэр­ных да­моў, баль­ні­ца і ін­шыя са­цы­яль­ныя аб'­ек­ты…»

Не пра­цяг рэ­сур­су пра­цы, а ма­дэр­ні­за­цыя

«Каб ацяп­ляль­ны се­зон быў без ава­рый і ін­шых над­звы­чай­ных зда­рэн­няў, су­пра­цоў­ні­кі ар­га­ні­за­цый і прад­пры­ем­стваў па­він­ны якас­на вы­кон­ваць аба­вяз­кі, якія на іх ус­кла­дзе­ны. А кі­раў­ніц­тва, у сваю чар­гу, па­він­на ўваж­лі­ва са­чыць не толь­кі за пра­цоў­най дыс­цып­лі­най і па­рад­кам на мес­цах, але і за тым, каб не­да­хо­пы, якія пе­ра­шка­джа­юць устой­лі­вас­ці пра­цы цеп­ла­кры­ніц, бы­лі свое­ча­со­ва вы­яў­ле­ны і лік­ві­да­ва­ны. Так­са­ма трэ­ба па­ста­ян­на па­вы­шаць узро­вень пра­мыс­ло­вай бяс­пе­кі. У пер­шую чар­гу гэ­та да­ты­чыц­ца пра­цу­ю­ча­га аб­ста­ля­ван­ня. Ка­лі яно ад­пра­ца­ва­ла нар­ма­тыў­ны тэр­мін служ­бы, яго не­аб­ход­на свое­ча­со­ва ма­дэр­ні­за­ваць, а не пра­цяг­ваць раз­лі­ко­вы рэ­сурс пра­цы. Ад уся­го гэ­та­га і бу­дзе за­ле­жыць як цеп­лы­ня ба­та­рэй у ха­лод­ны час го­да, так і на­яў­насць га­ра­чай ва­ды…»

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».