Вы тут

ЕК: больш за 2 тыс. грамадзян ЕС завербаваны экстрэмістамі для баявых дзеянняў у Сірыі і Іраку


Больш за 2 тыс. грамадзян краін Еўрасаюза завербаваны экстрэмістамі для ўдзелу ў баявых дзеяннях у Сірыі і Іраку.

Пра гэта паведаміў у сераду на прэс-канферэнцыі ў Бруселі афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Мікеле Чаркона.
"Больш за 2 тыс. чалавек з краін Еўрасаюза ваююць на баку экстрэмістаў у Сірыі і Іраку. Але гэта вельмі прыблізная лічба, так як вельмі складана вызначыць дакладную колькасць уцягнутых у экстрэмізм еўрапейцаў", - растлумачыў Чаркона, не ўдакладніўшы, за якой перыяд прыводзяцца дадзеныя.
Паводле яго слоў, кожная з краін-членаў ЕС абавязаная прыкладаць намаганні для барацьбы з экстрэмізмам. "Гэта праблема ўяўляе велізарную пагрозу для Еўрасаюза. Бо гэтыя людзі пакідаюць свае дамы, каб ваяваць на баку баявікоў, і затым вяртаюцца ў ЕС", - адзначыў прадстаўнік ЕК.

У пачатку года еўракамісар па ўнутраных справах ЕС Сесілія Мальмстрэм распавяла, што ў 2015 годзе плануецца стварыць Еўрапейскі цэнтр ведаў па барацьбе з экстрэмізмам.
"Калі гэта ідэя будзе прынятая ўрадамі краін ЕС, то Еўракамісія выдзеліць 20 млн еўра на стварэнне такога цэнтра", - сказала яна.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.