Вы тут

У дашкольнай адукацыі трэба больш магчымасцей прадаставіць прыватнай ініцыятыве - Тозік


У сістэме дашкольнай адукацыі трэба больш магчымасцей прадаставіць прыватнай ініцыятыве, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, наведваючы сёння ў Магілёве дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці нумар 1, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку віцэ-прэм'ера, больш шырока падтрымліваючы прыватную ініцыятыву па стварэнні дашкольных устаноў у буйных гарадах, можна хутчэй вырашыць праблему з дэфіцытам месц, забяспечыць крокавую даступнасць атрымання дзецьмі пачатковай адукацыі і выхавання. "Тут неабходна падключыцца праекціроўшчыкам і будаўнікам, каб з'явілася больш праектаў з убудаванымі ў жылыя дамы памяшканнямі для невялікіх дзіцячых садоў. Неабходна перагледзець праекты будаўніцтва дашкольных устаноў, спрасціць іх, каб дзяржаве не траціць лішнія сродкі на ўзвядзенне будынкаў, якія не маюць прынцыповага значэння для арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсу", - адзначыў Анатоль Тозік.

Урад прапрацоўвае пытанне аб аказанні прыватным установам дашкольнай адукацыі дзяржпадтрымкі на ўтрыманне дзіцяці. "У гэтым выпадку ў прыватнікаў з'явіцца яшчэ больш стымулу да работы, развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэння ўзроўню кваліфікацыі сваіх работнікаў. Магчыма, трэба прадугледзець і льготнае крэдытаванне для развіцця прыватных дзіцячых садоў", - лічыць Анатоль Тозік.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.