Вы тут

Беларуская тэхніка будзе прэзентавацца ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі ў шоу-румах


Беларуская тэхніка будзе прэзентавацца ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі ў шоу-румах. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня беларускай часткі беларуска-лаоскай сумеснай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве, міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адна з такіх прэзентацыйных пляцовак у Лаосе знаходзіцца ў стадыі завяршэння. Ствараецца яна пад эгідай ААТ "МАЗ". У перспектыве шоу-румы, дзе будзе прадстаўлена беларуская тэхніка, павінны з'явіцца ў іншых краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. Над гэтым працуе Міністэрства прамысловасці. Урад, як адзначыў Мікалай Снапкоў, гатовы ў гэтым напрамку Мінпраму дапамагаць.

"Пакупнік такім чынам атрымлівае не толькі візуальную карцінку, але і кампетэнтную інжынерную характарыстыку, а самае галоўнае - сэрвіснае абслугоўванне па заключэнні здзелкі", - сказаў міністр. Ён падкрэсліў, што сэрвіснае абслугоўванне - неабходная ўмова для таго, каб забяспечыць беларускім таварам трывалую пазіцыю на замежных рынках.

Гаворачы аб іншых аспектах двухбаковага супрацоўніцтва, Мікалай Снапкоў згадаў магчымасць навучання ў Беларусі лаоскіх студэнтаў, а таксама планы па стварэнні ў Лаосе сумеснай лабараторыі даследавання нетраў. Адпаведнае пагадненне падпісана. Лаоскія вучоныя выказваюць вялікі інтарэс да магчымасці атрымання з дапамогай беларускіх калег якаснай ацэнкі карысных выкапняў сваёй краіны.

Мікалай Снапкоў сёння прыняў удзел у цырымоніі падпісання міжбанкаўскага рамачнага пагаднення аб умовах выдачы экспартных крэдытаў для фінансавання набыцця тавараў (работ/паслуг) у рэзідэнтаў Беларусі. Дакумент быў падпісаны Банкам развіцця Беларусі і Банкам знешняга гандлю Лаоса (BCEL).

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.