Вы тут

Без прымусу...


Адпачыць, аздаравіцца і адначасова займець працоўную кніжку і падзарабіць мелі магчымасць гэтым летам многія мінскія школьнікі.

У сталіцы і яе наваколлі функцыянавалі 76 лагераў працы і адпачынку з дзённым і кругласутачным знаходжаннем, праз якія прайшлі 1,5 тысячы падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў.

Першы досвед па рабоце працоўных лагераў, якія перажываюць зараз сваё другое нараджэнне на якасна новым узроўні, сталіца атрымала летась. Напачатку рэакцыя грамадскасці на адраджэнне лагераў працы і адпачынку была, хутчэй, адмоўнай, але літаральна пасля першай працоўнай змены стаўленне да іх рэзка змянілася.

— Як вынік — запатрабаванасць у такой арганізацыі вольнага часу падлеткаў гэтым летам рэзка ўзрасла, — расказала начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ганна РЫСЕВЕЦ. — Як і зацікаўленасць з боку працадаўцаў.

Пляцоўкі для працоўнай занятасці дзяцей прадаставілі і кругласутачныя загарадныя летнікі. Напрыклад, у аздараўленчым лагеры ААТ «Усход» цырульнікі арганізоўвалі для дзяцей майстар-класы па стрыжцы. Іншыя прадпрыемствы таксама актыўна выкарыстоўвалі летнія змены для першаснага паглыблення школьнікаў у прафесію, для правядзення прафарыентацыйнай работы, а таксама для прэзентацыі сваіх магчымасцяў і гандлёвых марак.

Уладальнікамі пуцёвак у лагеры працы і адпачынку сталі (увогуле па краіне) 15 тысяч падлеткаў (у 2013 годзе — 13,5 тысячы). Усяго ў Беларусі працавалі гэтым летам больш як 5,8 тысячы розных лагераў, у тым ліку 1,4 тысячы — з кругласутачным знаходжаннем дзяцей, а астатнія — з дзённым.

Сярэдні кошт пуцёўкі у лагер з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш як 18 дзён склаў 2 млн 750 тысяч рублёў. У лагер з дзённым знаходжаннем — 655 тысяч. У профільны лагер з кругласутачным знаходжаннем не менш як 9 дзён — 703 тысячы. І ў лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем — 705 тысяч.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».