Вы тут

«Атам­ныя» бай­цы


 

Рэ­пар­таж з Усе­бе­ла­рус­кай ма­ла­дзёж­най бу­доў­лі

Аб'­ек­там пер­шай бе­ла­рус­кай атам­най элект­ра­стан­цыі, што ўзво­дзіц­ца ў Аст­раў­цы, сё­ле­та, згод­на з прэ­зі­дэнц­кім ука­зам, быў на­да­дзе­ны ста­тус Усе­бе­ла­рус­кай ма­ла­дзёж­най бу­доў­лі. Ця­пер удзел у ства­рэн­ні энер­ге­тыч­на­га комп­лек­су сту­дэнц­кія атра­ды мо­гуць браць больш ак­тыў­на. Як прай­шла іх сё­лет­няя вах­та? Па­куль рых­та­ваў­ся гэ­ты ма­тэ­ры­ял, сту­дэн­ты, што пра­ца­ва­лі на АЭС, ужо раз'­еха­лі­ся па да­мах. Але мы яшчэ за­спе­лі бу­дат­ра­даў­цаў на пра­цоў­ных мес­цах і ця­пер дзе­лім­ся сва­і­мі ўра­жан­ня­мі.

200 хлоп­цаў і... 5 дзяў­чат

Вя­ліз­ны ан­гар па­ме­рам з не­каль­кі фут­боль­ных па­лёў. Па ўсёй шы­ры­ні — рэй­ка­выя кра­ны, якія бес­пе­ра­пын­на ру­ха­юц­ца. Гу­кі пра­цу­ю­чых піл, стук ку­вал­даў, га­ла­сы лю­дзей — усё гэ­та злі­ва­ец­ца ў адзі­ны пра­цяг­лы гру­кат, зна­хо­дзіц­ца ў якім у пер­шыя хві­лі­ны цяж­ка. На пла­нах бу­даў­ніц­тва АЭС гэ­ты ўчас­так па­зна­ча­ны як «вы­твор­чая зо­на» — тэ­ры­то­рыя, што за­бяс­печ­вае пра­цэс уз­вя­дзен­ня стан­цыі ўсім не­аб­ход­ным.

Мы зна­хо­дзім­ся ў ар­ма­цэ­ху і з'яў­ля­ем­ся свед­ка­мі ад­на­го з найваж­ней­шых эта­паў бу­даў­ніц­тва стан­цыі — так зва­най «вяз­кі» ар­ма­ту­ры. Таў­шчэз­ныя, сан­ты­мет­раў па 5-7 у дыя­мет­ры, сталь­ныя пру­ты згі­на­юц­ца, звар­ва­юц­ца па­між са­бой у асоб­ныя кан­струк­цыі, якія по­тым пе­ра­вя­зуць не­па­срэд­на на будп­ля­цоў­ку. Там іх пры­ма­цу­юць да асноў­на­га кар­ка­са і за­льюць бе­то­нам. Гле­дзя­чы на шчыль­ную шмат­слой­ную сет­ку, якую ўтва­ра­юць гэ­тыя пру­ты, не ве­рыц­ца, што іс­нуе на све­це сі­ла, здоль­ная іх ра­за­рваць.

...Ме­на­ві­та ў ар­ма­цэ­ху пра­цуе част­ка бай­цоў атра­да. Хлоп­цы вы­кон­ва­юць са­мую прос­тую, але па­трэб­ную пра­цу: яны тут пер­шыя «на пад­хва­це». Ка­лі трэ­ба неш­та па­даць, па­тры­маць, да­па­маг­чы, бу­даў­ні­кі звяр­та­юц­ца да іх. Хлоп­цаў гэ­тая пра­ца асаб­лі­ва не аб­ця­жар­вае — яны смя­юц­ца, жар­ту­юць (на­коль­кі гэ­та маг­чы­ма пры та­кім шу­ме) і, зда­ец­ца, уво­гу­ле ад­чу­ва­юць ся­бе ня­дрэн­на. Яны пра­вод­зяць на бу­даў­ніц­тве АЭС шэсць дзён на ты­дзень па два­нац­цаць га­дзін што­дзень...

Пра­цоў­ны дзень для боль­шас­ці бай­цоў па­чы­на­ец­ца ў 7 га­дзін ра­ні­цы. У 6.30 да но­ва­га мік­ра­ра­ё­на па­чы­на­юць пад'­яз­джаць аў­то­бу­сы. Хлоп­цы ва ўні­фор­ме рас­са­джва­юц­ца па мес­цах. Нех­та дзе­ліц­ца з сяб­ра­мі апош­ні­мі на­ві­на­мі, хтось­ці слу­хае му­зы­ку або «ся­дзіць» у ін­тэр­нэ­це.

Да сло­ва, бай­цы вель­мі тра­пят­лі­ва ста­вяц­ца да ат­ры­бу­таў сту­дат­ра­даў­ска­га жыц­ця: вы­пра­соў­ва­юць да без­да­кор­на­га ста­ну ўні­фор­му — «бай­цоў­кі», збі­ра­юць і за­хоў­ва­юць знач­кі (ці па-сту­дат­ра­даў­ску «цаг­лін­кі»), якія ім вы­да­юць на­пры­кан­цы кож­най зме­ны. На «бай­цоў­ках» хлоп­цаў з Ра­сіі ёсць і зна­кі ад­роз­нен­ня: шэў­ро­ны, на­шыў­кі. Ця­пер і бе­ла­рус­кія сту­дат­ра­даў­цы хо­чуць пе­ра­няць та­кі во­пыт, ства­рыў­шы сваю сіс­тэ­му.

— Наш звод­ны бе­ла­рус­ка-ра­сій­скі сту­дэнц­кі атрад імя ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за Іва­на Ле­бе­дзе­ва скла­да­ец­ца з адзі­нац­ца­ці лі­ней­ных, — рас­каз­вае яго ка­мі­сар Ак­са­на ЛА­ЗА­РА­ВА. — Дзе­вяць — з бе­ла­рус­кіх ВНУ, і два — з ра­сій­скіх. Бе­ла­русь адзначае
70-год­дзе вы­зва­лен­ня ад ня­мец­кіх за­хоп­ні­каў, та­му мы пра­па­на­ва­лі ўсім атра­дам узяць у якас­ці наз­вы імя ад­на­го з Ге­ро­яў Са­вец­ка­га Са­ю­за. Бай­цы пад­тры­ма­лі гэ­тую ідэю. За­езд па­чаў­ся 1-га лі­пе­ня, а ўжо 2-га і 3-га ўсе пры­сту­пі­лі да пра­цы. Да­рэ­чы, ра­сій­скі лі­ней­ны атрад з Ніж­ня­га Ноў­га­ра­да на­ват узяў удзел у шэс­ці на Дзень Не­за­леж­нас­ці ў Аст­раў­цы. Ле­тась тут так­са­ма пра­ца­ва­лі два лі­ней­ныя атра­ды — з Грод­на і Об­нін­ска. Мы са­чы­лі за тым, на­коль­кі па­спя­хо­ва сту­дэн­ты ад­пра­цу­юць на та­кой сур'­ёз­най бу­доў­лі. Во­пыт ака­заў­ся па­зі­тыў­ным, і сё­ле­та ў Аст­ра­вец пры­еха­ла ўжо 205 бай­цоў, 5 з іх — дзяў­ча­ты. Усе яны пра­хо­дзі­лі спе­цы­яль­ны ад­бор: мы вы­бі­ра­лі толь­кі сту­дэн­таў, якія атрым­лі­ва­юць аду­ка­цыю па спе­цы­яль­нас­цях, звя­за­ных з бу­даў­ніц­твам.

«Шка­дую, што апош­ні год...»

Ак­ты­віс­таў сту­дат­ра­даў­ска­га ру­ху ў Аст­раў­цы раз­мяс­ці­лі цэнт­ра­лі­за­ва­на. Яны жы­вуць у ад­ным з но­ва­збу­да­ва­ных шмат­па­вяр­хо­ві­каў 2-га мік­ра­ра­ё­на ў двух- і трох­па­ка­ё­вых ква­тэ­рах па 5 і 7 бай­цоў ад­па­вед­на. Ра­ён жы­ва­піс­ны: па­блі­зу ця­чэ ра­ка Ло­ша з не­ве­ра­год­на праз­рыс­тай ва­дой, з дру­го­га бо­ку да го­ра­да пад­сту­пае лес. Ці­шы­ня, све­жае па­вет­ра, кра­ма пад бо­кам — што яшчэ трэ­ба?

— Ра­ней да сту­дат­ра­даў­ска­га ру­ху я ста­віў­ся да­во­лі скеп­тыч­на, — уз­гад­вае Анд­рэй СКА­ЛО­ТА, ка­ман­дзір гро­дзен­ска­га атра­да імя Вік­та­ра Уса­ва, а так­са­ма ка­ман­дзір уся­го звод­на­га атра­да імя Ле­бе­дзе­ва. — На­пэў­на, бы­лі ў жыц­ці ін­шыя мэ­ты і ін­та­рэ­сы. Але ўсё змя­ні­ла­ся год та­му, ка­лі ў скла­дзе бе­ла­рус­ка­га бу­даў­ні­ча­га атра­да я тра­піў на Край­нюю Поў­нач, у па­сё­лак Ба­ва­нен­ка­ва на паў­вост­ра­ве Ямал. Мы пра­ца­ва­лі там да­рож­ны­мі ра­бо­чы­мі. Гэ­та бы­ла мая пер­шая ванд­роў­ка ў скла­дзе сту­дат­ра­да, і яна па­кі­ну­ла не­за­быў­ныя і не­паў­тор­ныя ўра­жан­ні, якія цяж­ка пе­ра­даць сло­ва­мі. Я ву­чу­ся на ін­жы­нер­на-бу­даў­ні­чым фа­куль­тэ­це Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, та­му для мя­не сту­дат­ра­даў­скі рух — гэ­та не толь­кі эмо­цыі, але і важ­ны пра­цоў­ны до­свед. Да­рэ­чы, пра­цу ў атра­дах нам за­ліч­ва­юць як прак­ты­ку.

Па­раў­ноў­ва­ю­чы мі­ну­лую і ця­пе­раш­нюю па­езд­кі, Анд­рэй ка­жа, што абедз­ве для яго асаб­лі­выя. На Яма­ле бе­ла­рус­кія сту­дэн­ты бы­лі «гас­ця­мі», та­му пры­хо­дзі­ла­ся, што на­зы­ва­ец­ца, «тры­маць мар­ку» і па­каз­ваць ся­бе толь­кі з леп­ша­га бо­ку. Сё­ле­та ўжо ў Бе­ла­русь пры­еха­лі гос­ці з Ра­сіі, і гас­па­да­ры пры­кла­да­юць усе на­ма­ган­ні, каб па­кі­нуць пра ся­бе доб­рыя ўра­жан­ні: бя­руць удзел ва ўсіх кон­кур­сах, да­па­ма­га­юць сва­ім расійскім ка­ле­гам у са­мых роз­ных пы­тан­нях.

Па сло­вах Анд­рэя, пра­ца на бу­даў­ніц­тве АЭС ім да­спа­до­бы. Па-пер­шае, у хлоп­цаў з'я­віў­ся шанц па­на­зі­раць, як бу­ду­юц­ца па-са­праўд­на­му маш­таб­ныя аб'­ек­ты, бо та­кая маг­чы­масць вы­па­дае не кож­на­му. А па-дру­гое, ім са­мім да­во­дзіц­ца — ха­ця б ча­со­ва — пра­ца­ваць у «да­рос­лым» рыт­ме. Гро­дзен­скі атрад зай­маў­ся ўжо зга­да­най вяз­кай ар­ма­ту­ры, а так­са­ма за­ліў­кай бе­то­ну не­па­срэд­на на аб'­ек­це. Да­вя­ло­ся хлоп­цам па­пра­ца­ваць і ў нач­ную зме­ну.

— Ка­лі мы толь­кі збі­ра­лі­ся ехаць у Аст­ра­вец, нам пра­па­ноў­ва­лі не­каль­кі ва­ры­ян­таў гра­фі­каў пра­цы, — пра­цяг­вае Анд­рэй. — Мы вы­бра­лі дзе­ся­ці­га­дзін­ны пра­цоў­ны дзень з га­дзін­ным пе­ра­пын­кам на абед. Та­ды ду­ма­лі, што бу­дзем толь­кі пра­ца­ваць і спаць, але ча­су ха­пае на ўсё. Гу­ля­ем у фут­бол на но­вым ста­ды­ё­не, зна­ё­мім­ся з го­ра­дам, ез­дзім на эк­скур­сіі, на Дзень бу­даў­ні­ка ад­па­чы­ва­лі на На­ра­чы. Аса­біс­та я ці­каў­лю­ся фа­та­гра­фі­яй, та­му яшчэ неш­та зды­маю. Атрад атры­маў­ся друж­ны, мы доб­ра ра­зу­ме­ем ад­но ад­на­го. Аб на­шых гас­цях з Ра­сіі яшчэ ле­тась скла­ла­ся вель­мі ста­ноў­чае ўяў­лен­не, і ця­пер яно толь­кі па­цвяр­джа­ец­ца. Та­му эмо­цый вель­мі шмат. На­са­мрэч, больш за ўсё я шка­дую, што гэ­та мой апош­ні год у сту­дат­ра­даў­скім ру­ху: я пя­ці­курс­нік. Над­та поз­на зра­зу­меў, як гэ­та клас­на. На­пэў­на, ка­лі б ра­ней аб гэ­тым да­ве­даў­ся, сам бы ства­раў сту­дэнц­кія атра­ды. Ха­ця і за два га­ды мы шмат уні­каль­на­га ўба­чы­лі. На­прык­лад, з Яма­ла нас ва­зі­лі ў Со­чы, дзе мы на­зі­ра­лі за пад­рых­тоў­кай аб'ектаў да Алім­пі­я­ды.

Ква­тэ­ра, ад­па­чы­нак і 2 000 до­ла­раў

Трэ­ба ска­заць, што ква­тэ­ры, у якіх «раз­бі­лі ла­гер» бай­цы, бы­лі доб­ра пад­рых­та­ва­ны да іх пры­ез­ду. Тут ёсць асноў­ная бы­та­вая тэх­ні­ка: элект­ра­плі­ты, ха­ла­дзіль­ні­кі, мік­ра­хва­лёў­кі. З са­бой боль­шасць бра­ла толь­кі воп­рат­ку і мі­ні­мум по­су­ду. За больш чым ме­сяц сту­дэн­ты аб­жы­лі­ся — ква­тэ­ры вы­гля­да­юць утуль­на, па-хат­ня­му. У ад­ной з іх на­ват жы­ве... кош­ка. Хлоп­цы рас­каз­ва­юць, як у пер­шыя дні зме­ны знай­шлі на ву­лі­цы зу­сім ма­ле­неч­кае ка­ця­ня, хво­рае на ад­но во­ка. Зня­сі­ле­най жы­вё­лін­цы да­лі пры­ту­лак, аба­грэ­лі і вы­ле­чы­лі. Ця­пер Ма­лыш­ка (ме­на­ві­та так на­зва­лі ква­та­рант­ку) са­стаў­ляе кам­па­нію жы­ха­рам ад­на­го з па­ко­яў. Ужо вя­до­ма, хто з хлоп­цаў за­бя­рэ яе да­до­му.

У ад­ной з ква­тэр мы на­тра­пі­лі на ці­ка­вы ар­тэ­факт — гэ­та звы­чай­ная бу­даў­ні­чая кас­ка, на якой рас­це... дрэ­ва! Спра­ва ў тым, што пад­час зме­ны пра­хо­дзіў кон­курс ка­сак. Вось адзін з гро­дзен­скіх хлоп­цаў і ўпры­го­жыў гэ­ты сро­дак бяс­пе­кі пры да­па­мо­зе пе­нап­лас­ту і дро­ту. Акра­мя гэ­та­га, бай­цы ра­зам пры­дум­ва­лі ла­га­тып звод­на­га атра­да: кож­ны лі­ней­ны атрад вы­стаў­ляў на кон­курс свой ва­ры­янт, з якіх у вы­ні­ку быў вы­бра­ны леп­шы. У ра­ё­не пра­вод­зяц­ца ама­тар­скія спа­бор­ніц­твы па фут­бо­ле, удзел у якіх бя­руць прад­стаў­ні­кі пра­цоў­ных ка­лек­ты­ваў Аст­ра­веч­чы­ны. Сту­дат­ра­даў­цы з Грод­на так­са­ма вы­ста­ві­лі на тур­нір ка­ман­ду пад наз­вай «Ян­кі»: з ад­на­го бо­ку, гэ­та ад­сыл­ка да зна­ка­мі­тай бей­сболь­най ка­ман­ды «Нью Ёрк Ян­кіс», з дру­го­га — да­ні­на род­на­му Гро­дзен­ска­му ўні­вер­сі­тэ­ту, што но­сіць імя Ян­кі Ку­па­лы. Уво­гу­ле, уве­ча­ры ат­мас­фе­ра ў сту­дэнц­кім до­ме асаб­лі­вая. Нех­та га­туе вя­чэ­ру, нех­та збі­ра­ец­ца на «вя­чор­кі» з гі­та­рай. Ня­гле­дзя­чы на пра­цоў­ны дзень, ма­ла­досць бя­рэ сваё — жыц­цё па­чы­нае бурліць!

— У Бе­ла­ру­сі я ўжо дру­гі раз, бо ле­тась наш атрад так­са­ма пры­яз­джаў на бу­даў­ніц­тва АЭС у Аст­раў­цы, — рас­каз­вае Мі­ха­іл ЯНЬ­ШЫН, ка­мі­сар Об­нін­ска­га атра­да «Энер­ге­тык». — Сё­ле­та пла­на­ва­лі ехаць у Ка­лі­нінг­рад, але там бу­доў­лю «за­ма­ро­зі­лі», і мы вяр­ну­лі­ся да ва­ры­ян­ту з Бе­ла­рус­кай АЭС. Уся­го з Об­нін­ска пры­еха­лі 23 ча­ла­ве­кі, усе — сту­дэн­ты Ін­сты­ту­та атам­най энер­ге­ты­кі, та­му для нас гэ­та про­філь­ная па­езд­ка. Ка­лі атры­ма­ем дып­ло­мы, змо­жам пра­ца­ваць на са­мой АЭС па сва­ёй спе­цы­яль­нас­ці. Еха­лі сю­ды з ра­дас­цю, бо нам па­да­ба­ец­ца ва­ша кра­і­на. Ды і фі­нан­са­вы фак­тар не на апош­нім мес­цы: ле­тась за 50 пра­цоў­ных дзён нам за­пла­ці­лі па дзве ты­ся­чы до­ла­раў.

— Згод­ны. Гэ­та вель­мі доб­рая прак­ты­ка для бу­ду­чых спе­цы­я­ліс­таў-атам­шчы­каў, — да­дае Сяр­гей ГЕ­ЛЕР, ка­ман­дзір та­го ж атра­да. — Бо ка­лі ты бу­ду­еш стан­цыю, то по­тым лепш ра­зу­ме­еш, як яна пра­цуе. Ка­лі га­ва­рыць пра ін­шыя ўра­жан­ні, у Бе­ла­ру­сі больш за ўсё нас здзі­ві­лі цэ­ны. За­хо­дзіш у кра­му і ба­чыш на ма­ка­рон­ных вы­ра­бах: во­сем ты­сяч. Ад­ра­зу страш­на ста­но­віц­ца. По­тым толь­кі ўзгад­ва­еш, што гэ­та бе­ла­рус­кія руб­лі. Да­рэ­чы, та­кая пуж­лі­васць з ця­гам ча­су «не ле­чыц­ца» (смя­ец­ца). А ка­лі сур'­ёз­на, то пер­шым яск­ра­вым ура­жан­нем быў мо­мант, ка­лі мы толь­кі пры­еха­лі ў Аст­ра­вец. 6 га­дзін ра­ні­цы, хлоп­цы гля­дзяць у вок­ны аў­то­бу­са, а го­рад ужо рых­ту­ец­ца да пра­цоў­на­га дня: ву­лі­цы пры­бі­ра­юц­ца, нех­та спя­ша­ец­ца на пра­цу. Ды і лю­дзі вель­мі пры­яз­на да нас ста­вяц­ца.

Што­ты­дзень хлоп­цы вы­яз­джа­юць на ад­па­чы­нак,
эк­скур­сіі або ла­дзяць унут­ра­ныя ме­ра­пры­ем­ствы. За больш як ме­сяц па­спе­лі згу­ляць на фут­боль­ным тур­ні­ры, з'ез­дзіць на шаш­лы­кі, па­бы­ваць на эк­скур­сі­ях у Ня­свіж­скім па­ла­цы і ў Ха­ты­ні, паў­дзель­ні­чаць у су­бот­ні­ках на тэ­ры­то­рыі 1-й гім­на­зіі Аст­раў­ца і ў Гу­да­гай­скай шко­ле (хлоп­цы зай­ма­лі­ся доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­нем тэ­ры­то­рыі).

* * *

Для бай­цоў пра­ца ў бу­дат­ра­дах — гэ­та неш­та боль­шае за звы­чай­ныя пра­цоў­ныя ванд­роў­кі. Дак­лад­на ска­жу ад­но: на­зі­ра­ю­чы за імі, слу­ха­ю­чы за­хап­ляль­ныя апо­ве­ды, ад­чу­ва­еш, што яны са­праў­ды гэ­тым жы­вуць. І, ка­лі шчы­ра, тро­хі ім зайз­дрос­ціш.

123456

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН.

Мінск — Аст­ра­вец — Мінск.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.