Вы тут

Дзе­вя­ці­клас­ні­каў ча­кае знеш­ні эк­за­мен?


У но­вым на­ву­чаль­ным го­дзе на ба­зе больш чым 10 уста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі стар­туе экс­пе­ры­мент па апра­ба­цыі ма­дэ­лі не­за­леж­най вы­ні­ко­вай атэс­та­цыі вуч­няў за курс ба­за­вай шко­лы.

Як вя­до­ма, аба­вяз­ко­вая аду­ка­цыя ў Бе­ла­ру­сі — дзе­вя­ці­га­до­вая ба­за­вая. Але, на­прык­лад, у Мін­ску 67–68% вы­пуск­ні­коў ба­за­вай шко­лы пе­ра­хо­дзяць на стар­шую яе сту­пень не­за­леж­на ад сва­іх здоль­нас­цяў, па­мкнен­няў і жа­дан­ня ву­чыц­ца. Ме­на­ві­та та­му пры аб­мер­ка­ван­ні бу­ду­чых па­пра­вак у Ко­дэкс аб аду­ка­цыі гу­ча­лі пра­па­но­вы ўста­на­віць на ўва­хо­дзе ў стар­шую шко­лу пэў­ны бар'­ер.

Ва­ры­ян­ты пра­па­ноў­ва­лі­ся роз­ныя. На­прык­лад, вы­ра­шыць праб­ле­му ад­бо­ру леп­шых за­цвяр­джэн­нем кант­роль­ных ліч­баў пры­ёму ў 10‑ы клас. Ці ўвес­ці ней­кі «пра­хад­ны» бал (ся­рэд­ні бал атэс­та­та), каб тыя, у ка­го вы­ні­кі ву­чэб­най дзей­нас­ці за дзя­вя­ты клас бу­дуць ні­жэй­шыя, за­ду­ма­лі­ся над вы­ба­рам пра­фе­сіі. Але ж са­мі пе­да­го­гі кан­ста­ту­юць, што «ва­га» ад­ных і тых жа ад­знак, якія вы­стаў­ля­юц­ца ў роз­ных шко­лах, мо­жа быць роз­най. Ад­зна­кі, на жаль, час­та бы­ва­юць суб'­ек­тыў­ны­мі. І гэ­та не зу­сім пра­віль­на, што дзя­цей атэс­тоў­ва­юць тыя ж лю­дзі, якія іх і на­ву­ча­юць.

Між ін­шым, у мно­гіх кра­і­нах све­ту пра­во­дзіц­ца знеш­ні дзяр­жаў­ны эк­за­мен, які з'яў­ля­ец­ца ад­ным з кры­тэ­ры­яў для па­ступ­лен­ня на больш вы­со­кі ўзро­вень аду­ка­цыі. Маг­чы­ма, і нам трэ­ба вы­ра­шаць да­лей­шы лёс вы­пуск­ні­коў ба­за­вай шко­лы на пад­ста­ве дзяр­жаў­най знеш­няй атэс­та­цыі, вы­ні­кі якой не бу­дуць за­ле­жаць ні ад на­стаў­ні­ка, ні ад шко­лы, ні ад ін­та­рэ­саў та­го ці ін­ша­га рэ­гі­ё­на.

Да та­го ж у гэ­тым го­дзе пры па­ступ­лен­ні ў ССНУ на асно­ве ба­за­вай аду­ка­цыі бы­лі ад­ме­не­ны ўступ­ныя іс­пы­ты і абі­ту­ры­ен­таў пры­ма­лі па ся­рэд­нім ба­ле да­ку­мен­та аб агуль­най ба­за­вай аду­ка­цыі. Та­кім чы­нам, ёсць рэ­аль­ная па­гро­за, што ўста­но­вы аду­ка­цыі мо­жа за­хліс­нуць «пра­цэн­та­ма­нія» доб­рых ад­знак.

Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі ўжо за­цвер­дзі­ла пе­ра­лік іна­ва­цый­ных пля­цо­вак, на ба­зе якіх бу­дзе апра­бі­ра­вац­ца не­за­леж­ная знеш­няя атэс­та­цыя. Між ін­шым, пас­ля пе­ра­но­су вус­на­га эк­за­ме­ну па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі з ба­за­вай у ся­рэд­нюю шко­лу за­да­ча не­за­леж­ных экс­пер­таў, без­умоў­на, спрас­ці­ла­ся.

Акра­мя та­го, у но­вым на­ву­чаль­ным го­дзе на іна­ва­цый­ных пля­цоў­ках бу­дуць пра­во­дзіц­ца так­са­ма і ін­шыя ці­ка­выя пе­да­га­гіч­ныя экс­пе­ры­мен­ты. На­прык­лад, пла­ну­ец­ца апра­бі­ра­ваць ме­то­ды­кі ран­няй праф­ары­ен­та­цыі на­ву­чэн­цаў 6–9‑х кла­саў на асно­ве вы­яў­лен­ня ў іх пры­ро­джа­ных за­дат­каў да тых ці ін­шых пра­фе­сій. Пра­ект­ныя ўмен­ні ў на­ву­чэн­цаў па­чат­ко­вай шко­лы бу­дуць фар­мі­ра­ваць з да­па­мо­гай вы­ка­ры­стан­ня ў ву­чэб­ным пра­цэ­се на­бо­ру «Ле­га».

Апра­ба­цыю прой­дзе і ма­дэль псі­хо­ла­га-пе­да­га­гіч­на­га су­пра­ва­джэн­ня вуч­няў з вы­со­кім уз­роў­нем ву­чэб­най ма­ты­ва­цыі на пер­шай сту­пе­ні шко­лы.

Так­са­ма бу­дуць пра­хо­дзіць «аб­кат­ку» аду­ка­цый­ныя пра­гра­мы да­дат­ко­вай аду­ка­цыі дзя­цей і мо­ла­дзі ў га­лі­не ро­ба­та­тэх­ні­кі. А на ба­зе 13 уста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі бу­дзе ўка­ра­няц­ца ма­дэль ме­ды­я­а­ду­ка­цыі пры да­па­мо­зе раз­віц­ця ў вуч­няў кры­тыч­на­га мыс­лен­ня.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».