Вы тут

Ві­тай БА­ТЭ, фут­боль­ная Еў­ро­па!


 

Ба­ры­саў­чане ў чац­вёр­ты раз пра­бі­лі­ся ў гру­па­вую ста­дыю Лі­гі чэм­пі­ё­наў

1У той мо­мант, ка­лі ня­мец­кі суд­дзя Воль­фганг Штарк пад­няў з віль­гот­на­га по­ля мяч і яго свіс­ток аб­вяс­ціў аб за­вяр­шэн­ні мат­ча, тры­бу­ны на­вют­кай «Ба­ры­саў-Арэ­ны» вы­бух­ну­лі шмат­ты­сяч­ны­мі ава­цы­я­мі. Стом­ле­ныя, але шчас­лі­выя фут­ба­ліс­ты аб­ды­ма­лі­ся, пад­кід­ва­лі на ру­ках ра­дас­на­га трэ­не­ра Аляк­санд­ра Ер­ма­ко­ві­ча, а ба­лель­шчы­кі тым ча­сам не шка­да­ва­лі сва­іх гор­лаў. І ня­хай на­двор'е ў гэ­ты жні­вень­скі дзень бы­ло да­лё­ка не лет­нім, ата­ку­ю­чы фут­бол рас­па­ліў у сэр­цах гле­да­чоў са­праўд­нае по­лы­мя.

Лі­ры­ка лі­ры­кай, але ба­ры­саў­скія ба­лель­шчы­кі пры­вык­лі да доб­ра­га, гус­тоў­на­га еў­ра­пей­ска­га фут­бо­ла і пас­ля ле­таш­няй асеч­кі ў ква­лі­фі­ка­цыі ад «Шах­цё­ра» з Ка­ра­ган­ды з не­цяр­плівасцю ча­ка­лі но­ва­га еў­ра­куб­ка­ва­га се­зо­на. У мі­ну­лы раз бе­ла­рус­кі чэм­пі­ён за­стаў­ся без еў­ра­во­се­ні, а ця­пер зноў ча­кае ў гос­ці фут­боль­ных гран­даў. Леп­ша­га і не пры­ду­ма­еш!

Ка­ло­ны аў­та­ма­бі­ляў і лан­цуж­кі ба­лель­шчы­каў з па­ра­со­на­мі па­кры­се сця­ка­лі­ся да ад­ной кроп­кі — «Ба­ры­саў-Арэ­ны». Ззя­ю­чы ўве­ча­ры свят­лом, упры­го­жа­ны лі­га­чэм­пі­ён­скай сім­во­лі­кай, ста­ды­ён усё больш і больш на­гад­ваў пра на­блі­жэн­не Лі­гі чэм­пі­ё­наў — леп­ша­га клуб­на­га фут­боль­на­га тур­ні­ру. Але да яго трэ­ба бы­ло зра­біць яшчэ адзін крок.

Паў­тор­ны матч са «Сло­ва­нам» ча­каў­ся з не­вя­ліч­кім хва­ля­ван­нем. Усё ж та­кі ні­хто пас­ля гас­ця­вой ні­чыі 1:1 на сто пра­цэн­таў не мог быць упэў­не­ным у вы­ні­ко­вай вік­то­рыі. Праў­да, гуль­ня з пер­шых хві­лін пра­дэ­ман­стра­ва­ла, хто ў до­ме гас­па­дар. Ба­ры­саў­ча­не пра­вя­лі па­куль са­мы леп­шы матч у сё­лет­няй ста­дыі Лі­гі чэм­пі­ё­наў. І сён­няш­ні ўзро­вень гуль­ні прос­та не ідзе ў ні­я­кае па­раў­на­нне з тым, што бы­ло ў лі­пе­ні, ка­лі БА­ТЭ па­чы­наў еў­ра­куб­ка­вы па­ход су­стрэ­ча­мі з ал­бан­скім «Скен­дэр­беу». У гэ­тым па­ядын­ку «жоў­та-бла­кіт­ныя» ата­ка­ва­лі раз­на­стай­на, дзей­ні­ча­лі твор­ча, з фан­та­зі­яй і, без­умоў­на, бы­лі мац­ней за сла­ва­каў. Ство­ра­ных ба­ры­саў­ча­на­мі га­ля­вых мо­ман­таў ха­пі­ла б на не­каль­кі па­ядын­каў, але мяч у мно­гіх эпі­зо­дах не­ве­ра­год­ным чы­нам ра­зы­хо­дзіў­ся з ва­ро­та­мі Ду­ша­на Пер­ні­ша. Ад­чу­ван­не, ні­бы­та вядзь­мак ся­дзеў за сла­вац­кі­мі ўла­дан­ня­мі і раз­во­дзіў мяч з ва­ро­та­мі. І ў та­кія мо­ман­ты мяс­цо­вым ба­лель­шчы­кам ду­ма­ла­ся аб тым, каб фут­боль­нае пра­ві­ла «Не за­бі­ва­еш ты — за­бі­ваюць та­бе» не ма­тэ­ры­я­лі­за­ва­ся ў гэ­тым мат­чы, не пад­кі­ну­ла да­дат­ко­вай інт­ры­гі і ліш­ніх праб­лем для хлоп­цаў Аляк­санд­ра Ер­ма­ко­ві­ча. На ра­дасць амаль за­поў­не­ным тры­бу­нам пра­клён з рам­кі «Сло­ва­на» зняў трап­ным, пры­го­жым уда­рам Мі­ха­іл Гар­дзяй­чук, а ў дру­гой па­ло­ве, пас­ля вы­да­лен­ня паў­аба­рон­цы сла­ва­каў Сей­ду­ба Су­ма, вы­ні­ко­выя, пры­го­жыя ліч­бы ўста­на­ві­лі Сяр­гей Кры­вец і Ві­таль Ра­дзі­во­наў. 3:0 — БА­ТЭ зноў у кам­па­ніі леп­шых ка­манд Еў­ро­пы!

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

г. Ба­ры­саў.

Аляк­сандр ЕР­МА­КО­ВІЧ, га­лоў­ны трэ­нер ба­ры­саў­ска­га БА­ТЭ:

— Я шчас­лі­вы за ка­ман­ду, за фут­ба­ліс­таў, за кра­і­ну. Мы, аказ­ва­ец­ца, так­са­ма ўме­ем гу­ляць у фут­бол. І за­раз бу­дзем удзель­ні­чаць у леп­шым тур­ні­ры, які іс­нуе ў фут­боль­ным све­це.

Дзміт­рый ЛІХ­ТА­РО­ВІЧ, паў­аба­рон­ца БА­ТЭ:

— Па вя­лі­кім ра­хун­ку, акра­мя ад­ной сі­ту­а­цыі, са­пер­нік ні­чо­га не ства­рыў ка­ля на­шых ва­рот. Мы пе­ра­маг­лі за­слу­жа­на. Ка­лі ўліч­ваць мат­чы з венг­ра­мі і ал­бан­ца­мі (на ра­ней­шых ста­ды­ях БА­ТЭ згу­ляў з «Дэ­брэ­цэ­нам» і «Скен­дэр­беу». — Аўт.), сё­лет­ні шлях у Лі­гу чэм­пі­ё­наў атры­маў­ся вель­мі цяж­кім. «Сло­ван» так­са­ма моц­ны са­пер­нік, і мы ўсце­ша­ны тым, што прай­шлі ў Лі­гу чэм­пі­ё­наў.

Ду­шан ПЕР­НІШ, гал­кі­пер бра­ціс­лаў­ска­га «Сло­ва­на»:

— Што да­па­маг­ло БА­ТЭ пе­рай­граць нас? Маг­чы­ма, леп­шы рух фут­ба­ліс­таў па по­лі. Але, най­перш, мне зда­ец­ца, гэ­та во­пыт мат­чаў у еў­ра­куб­ках, яко­га ў бе­ла­рус­кай ка­ман­ды больш, чым у нас. Што ты­чыц­ца ат­мас­фе­ры, яна бы­ла вы­дат­ная. А «Ба­ры­саў-Арэ­на» — го­нар Бе­ла­ру­сі. Усім фут­ба­ліс­там спа­да­ба­ла­ся гу­ляць на гэ­тым ста­ды­ё­не.

Фі­ліп МЛА­ДЗЕ­НА­ВІЧ, аба­рон­ца БА­ТЭ:

— Гэ­та вя­лі­кі дзень для БА­ТЭ, на­шых ба­лель­шчы­каў і ўся­го бе­ла­рус­ка­га фут­бо­ла. Мы пра­бі­лі­ся ў Лі­гу чэм­пі­ё­наў і вель­мі гэ­та­му ра­ды. Дзя­куй усім! Я ра­ней гу­ляў толь­кі ў ква­лі­фі­ка­цыі Лі­гі Еў­ро­пы, а та­му сён­няш­ні пос­пех — яшчэ адзін крок у раз­віц­ці ма­ёй кар'­е­ры. Гэ­тая пе­ра­мо­га, без­умоў­на, з'яў­ля­ец­ца па­куль са­май знач­най для мя­не.

Эрык ЧЫ­КАШ, аба­рон­ца «Сло­ва­на»:

— Зра­зу­ме­ла, на­строй пас­ля мат­ча не та­кі доб­ры, як гэ­та­га ха­це­ла­ся. Вы­каз­ваем БА­ТЭ сваю па­ва­гу — ка­ман­да сён­ня гу­ля­ла су­праць нас доб­ра (па­ста­ян­на кант­ра­ля­ва­ла мяч і ства­ры­ла шмат не­бяс­печ­ных мо­ман­таў). Сён­ня бе­ла­ру­сы бы­лі леп­шы­мі. Маг­чы­ма, у нас усё атры­ма­ец­ца ў на­ступ­ным го­дзе. А сё­ле­та мы, спа­дзя­ю­ся, лепш згу­ля­ем у Лі­зе Еў­ро­пы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?