Вы тут

Пер­шы зва­нок пра­зві­ніць для 104 ты­сяч пер­ша­клас­ні­каў


Сён­ня ў мно­гіх бе­ла­рус­кіх шко­лах ад­бу­дуц­ца свя­точ­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, пры­све­ча­ныя па­чат­ку но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да. А 1 ве­рас­ня ў шко­лы прый­дуць 930 ты­сяч дзя­цей і пад­лет­каў. У па­раў­на­нні з па­пя­рэд­нім на­ву­чаль­ным го­дам кан­тын­гент школь­ні­каў па­вя­лі­чыц­ца на 15 ты­сяч ча­ла­век. За пар­ты ся­дуць у Бе­ла­ру­сі ка­ля 104 ты­сяч пер­ша­клас­ні­каў — гэ­та на пяць ты­сяч больш, чым ле­тась. У вы­пуск­ных кла­сах бу­дуць на­ву­чац­ца 89 ты­сяч дзе­вя­ці­клас­ні­каў і амаль 55 ты­сяч адзі­нац­ца­ці­клас­ні­каў.

Да но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да ў строй у кра­і­не ўвод­зяц­ца тры но­выя шко­лы: у Брэс­це (на 1 120 ча­ла­век), Грод­не (на 765 ча­ла­век) і Мін­ску (на 880 ча­ла­век).

Но­вая шко­ла ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы па­бу­да­ва­на па не­ты­па­вым пра­ек­це. Акра­мя су­час­най ар­хі­тэк­ту­ры, яе ад­мет­нас­цю ста­не доб­ра раз­ві­тая спар­тыў­ная ба­за. Да та­го ж у но­вай шко­ле ў ве­рас­ні пач­не дзей­ні­чаць Школь­ная ака­дэ­мія. За­да­ча ака­дэ­міі — вы­явіць най­больш здоль­ных і та­ле­на­ві­тых вуч­няў, раз­віць у школь­ні­каў лі­дар­скія якас­ці, а так­са­ма сфар­мі­ра­ваць ак­тыў­ную гра­ма­дзян­скую па­зі­цыю. За­ня­ткі бу­дуць мець фа­куль­та­тыў­ны ха­рак­тар. У пер­шую чар­гу ўпор бу­дзе зроб­ле­ны на гіс­то­рыю, гра­ма­да­знаў­ства, сфе­ру ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій, а так­са­ма анг­лій­скую мо­ву.

Акра­мя та­го, вя­лі­кая ўва­га бу­дзе на­да­вац­ца пад­рых­тоў­цы да цэнт­ра­лі­за­ва­на­га тэс­ці­ра­ван­ня, па­коль­кі на­ву­чан­не ў школь­най ака­дэ­міі ары­ен­та­ва­на на стар­ша­клас­ні­каў. У Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь не ўтой­ва­юць, што вель­мі за­ці­каў­ле­ны ў ма­ты­ва­ва­ных абі­ту­ры­ен­тах, якіх бу­дзе рых­та­ваць Школь­ная ака­дэ­мія. А за­да­ча пе­да­го­гаў — да­па­маг­чы сва­ім вы­пуск­ні­кам да­сяг­нуць па­стаў­ле­най мэ­ты.

Ці­ка­вая шко­ла ўво­дзіц­ца ў строй і ў Грод­не. У ча­ты­рох­па­вяр­хо­вым бу­дын­ку, акра­мя ву­чэб­ных ка­бі­не­таў, раз­мес­цяц­ца шэсць лін­га­фон­ных і два кам­п'ю­тар­ныя кла­сы. У асоб­ным бу­дын­ку аб­ста­ля­ва­ны вя­лі­кі і ма­лень­кі ба­сей­ны. У на­ву­чаль­най уста­но­ве ёсць вя­лі­кая спар­тыў­ная за­ла, ча­ты­ры трэ­на­жор­ныя за­лы, ад­кры­тая ха­кей­ная «ка­роб­ка», гім­нас­тыч­ны га­ра­док з гу­ма­вым па­крыц­цём, два тэ­ніс­ныя кор­ты, дзве бас­кет­боль­ныя пля­цоў­кі. Пла­ну­ец­ца, што спар­тыў­ны комп­лекс бу­дзе да­ступ­ны не толь­кі для школь­ні­каў, але і для ўсіх га­ра­джан.

Тэ­ма пер­ша­га ўро­ку Дня ве­даў сё­ле­та — «Дзя­куй сал­да­там Пе­ра­мо­гі за тое, што не ве­да­ем вай­ны». Пер­шы ўрок ста­не стар­там для пра­вя­дзен­ня ў но­вым на­ву­чаль­ным го­дзе цык­ла ме­ра­пры­ем­стваў, пры­све­ча­ных свят­ка­ван­ню 70-год­дзя Пе­ра­мо­гі са­вец­ка­га на­ро­да ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не. Па тра­ды­цыі, удзел у пер­шых уро­ках возь­муць ве­тэ­ра­ны вай­ны, вя­до­мыя лю­дзі, спарт­сме­ны, прад­стаў­ні­кі ўла­ды. У Мін­ску, на­прык­лад, та­кі ад­кры­ты ўрок прой­дзе ў но­вым бу­дын­ку Дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

Так­са­ма, па доб­рай тра­ды­цыі, усе пер­ша­клас­ні­кі атры­ма­юць па­да­ру­нак ад Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь — ву­чэб­ны да­па­мож­нік «Бе­ла­русь — на­ша Ра­дзі­ма». Гэ­тае вы­дан­не што­год да­паў­ня­ец­ца і ка­рэк­ту­ец­ца з улі­кам су­час­ных рэа­лій. Так, у гэ­тым го­дзе ў яго бы­лі ўне­се­ны звест­кі пра Па­лац Не­за­леж­нас­ці і пло­шчу Дзяр­жаў­на­га сця­га, пра но­вы 450-тон­ны Бе­лАЗ; шы­ро­ка прад­стаў­ле­ны ў да­па­мож­ні­ку звест­кі і фа­та­гра­фіі, пры­све­ча­ныя подз­ві­гу бе­ла­ру­саў у га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. З'я­ві­лі­ся но­выя звест­кі аб бе­ла­рус­кіх ра­зум­ні­ках і ра­зум­ні­цах і пры­зё­рах алім­пі­я­ды ў Со­чы. І, вя­до­ма, як па­дзея го­да ад­зна­ча­ны чэм­пі­я­нат све­ту па ха­кеі, які прай­шоў у бе­ла­рус­кай ста­лі­цы сё­ле­та ў маі. Кні­га, ба­га­та ілюст­ра­ва­ная фо­та­ма­тэ­ры­я­ла­мі Бе­ла­рус­ка­га тэ­ле­граф­на­га агенц­тва, да­па­мо­жа ма­лень­кім бе­ла­ру­сам больш да­ве­дац­ца пра сваю кра­і­ну.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».