Вы тут

Цыкл кіно пра кіно


Бе­ла­рус­кі тэ­ле­ка­нал па­ка­жа філь­мы пра бе­ла­рус­кія дзі­ця­чыя стуж­кі

Куль­ту­ру — у ма­сы! Асаб­лі­ва вы­біт­ныя яе ўзо­ры — раз, і на­цы­я­наль­ную куль­ту­ру — два. З ве­рас­ня кож­ны ах­вот­ны змо­жа да­лу­чыц­ца да дзі­ця­ча­га са­вец­ка­га (а дак­лад­ней усё ж — бе­ла­рус­ка­га) кі­но праз эк­ран тэ­ле­ві­за­ра. Ка­лі ак­цэн­таў на бе­ла­рус­кім кі­но за­над­та ма­ла, штурш­коў і маг­чы­мас­цяў для яго пра­гля­ду так­са­ма, то пра­па­но­ва тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 3», які па­зі­цы­я­нуе ся­бе як куль­тур­ны ка­нал, ста­но­віц­ца асаб­лі­ва ці­ка­вай.

Спра­ва ў тым, што ў ве­рас­ні тэ­ле­ка­нал за­пус­кае ў эфір но­вы пра­ект пад наз­вай «Ста­рыя каз­кі», які скла­да­ец­ца з 16 (маг­чы­ма, гэ­та яшчэ не мя­жа) пра­грам, кож­ная з якіх рас­ка­жа нам пра адзін з дзі­ця­чых філь­маў, на якіх бе­ла­ру­сы, мож­на ска­заць, вы­рас­лі, а хто не вы­рас, па­ві­нен за­ці­ка­віц­ца. Як ства­раў­ся фільм, хто ў ім удзель­ні­чаў, якія не­стан­дарт­ныя сі­ту­а­цыі ад­бы­ва­лі­ся пад­час зды­мак — пра­гра­мы з удзе­лам ак­цё­раў, кам­па­зі­та­раў, сцэ­на­рыс­таў бу­дуць вы­хо­дзіць па ня­дзе­лях, пас­ля ча­го бу­дзе дэ­ман­стра­вац­ца сам прад­мет раз­мо­вы — фільм. Ужо 7 ве­рас­ня пер­шая пе­ра­да­ча рас­ка­жа пра кар­ці­ну «Кор­цік» Мі­ка­лая Ка­лі­ні­на. Па­каз філь­ма пры­кла­да­ец­ца.

З цык­ла мож­на бу­дзе да­ве­дац­ца аб та­кіх стуж­ках, як «Пра­да­дзе­ны смех», «Пра Чыр­во­ны Кап­ту­рок», «Рас­клад на пас­ля­заўт­ра», «Во­сень­скі па­да­ру­нак фей», «Ры­жы, сум­лен­ны, за­ка­ха­ны», «Пры­го­ды Бу­ра­ці­на» і ін­шых.

Тыя, хто не­бес­пад­стаў­на на­ра­кае на тое, што на­шы дзе­ці не ба­чаць ста­рых, доб­рых філь­маў, за­раз мо­гуць пла­на­ваць уклю­чаць тэ­ле­ві­зар у дзве га­дзі­ны па ня­дзе­лях. Ка­жуць, гэ­тыя каз­кі — зу­сім не каз­кі ў пра­мым сэн­се сло­ва, а філь­мы і для да­рос­лай аў­ды­то­рыі ў тым лі­ку. Ці на­ват для «дзя­цей, якія вы­рас­лі», сло­ва­мі Юрыя Ва­рат­ніц­ка­га (ак­цё­ра, які вы­ка­наў ро­лю ў філь­ме «Рас­клад на пас­ля­заўт­ра» Іга­ра Даб­ра­лю­ба­ва).

«Гэ­та паў­на­вар­тас­ны се­зон. Я ба­чу сваю за­да­чу ў тым, каб на­ша куль­ту­ра ста­ла най­больш «ме­ды­я­ды­за­ва­на». Каб дзя­ку­ю­чы срод­кам ма­са­вай ін­фар­ма­цыі і ка­му­ні­ка­цыі яна змаг­ла стаць больш да­ступ­най для на­сель­ніц­тва на­шай кра­і­ны. На­ша за­да­ча — за­поў­ніць ла­ку­ну, якая ўтва­ры­ла­ся ў бе­ла­рус­кіх ме­дыя», — ска­заў Вік­тар Ма­ю­чы, га­лоў­ны ды­рэк­тар га­лоў­най ды­рэк­цыі тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 3».

Вы­хад цык­ла пры­мер­ка­ва­ны да 90-год­дзя бе­ла­рус­ка­га кі­но. І са­праў­ды, з'яў­лен­не тэ­ле­пра­гра­мы та­ко­га кштал­ту — крок на­пе­рад для са­ма­ідэн­ты­фі­ка­цыі бе­ла­ру­саў (не па­ба­ю­ся гэ­тых слоў) і крок уверх для прэ­сты­жу тэ­ле­ка­на­ла.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».