Вы тут

На Маль­це пра­гу­чыць бе­ла­рус­кая мо­ва


Спя­ваць на ёй бу­дзе прад­стаў­ні­ца на­шай кра­і­ны на дзі­ця­чым «Еў­ра­ба­чан­ні»

14‑га­до­вая мін­чан­ка На­дзея Мі­ся­ко­ва пе­ра­маг­ла ў на­цы­я­наль­ным ад­бо­рач­ным ту­ры — рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се «Пес­ня для «Еў­ра­ба­чан­ня». Ме­на­ві­та яе пры­зна­лі леп­шай з 10 фі­на­ліс­таў, якія прад­ста­ві­лі свае вы­ступ­лен­ні 29 жніў­ня ў пра­мым эфі­ры «Бе­ла­русь 1».

Хоць, вар­та за­зна­чыць, лёг­кім і ад­на­знач­ным гэ­та ра­шэн­не не бы­ло. Кож­ны з 11 кан­кур­сан­таў (9 са­ліс­таў і адзін ду­эт) па-свой­му вы­лу­чаў­ся і меў сваю за­па­мі­наль­ную «фіш­ку» ў вы­ступ­лен­ні. Ад­нак па­вод­ле сіс­тэ­мы га­ла­са­ван­ня 50/50 на кан­чат­ко­вы вы­нік уплы­ва­юць і гле­да­чы, і пра­фе­сій­нае жу­ры, та­му ра­зы­хо­джан­ні ў ацэн­ках ча­сам бы­лі вель­мі знач­ны­мі. Так, лі­да­ра гля­дац­ка­га га­ла­са­ван­ня Ула­дзі­сла­ву Да­ра­шэ­віч (юная спя­вач­ка на­бра­ла больш за 5 ты­сяч га­ла­соў, якія транс­фар­ма­ва­лі­ся ў 12 ба­лаў) суд­дзі аца­ні­лі ўся­го 1 ба­лам, за­тое Але­ну Ці­то­ву і Над­зею Мі­ся­ко­ву, якім гле­да­чы па­ста­ві­лі толь­кі 4 і 3 ад­па­вед­на, жу­ры ад­зна­чы­ла вы­со­кі­мі ба­ла­мі — 10 і 12.

Пас­ля вы­стаў­лен­ня ацэ­нак ні­чо­га не пра­яс­ні­ла­ся, за­тое хва­ля­ван­не кан­кур­сан­таў да­сяг­ну­ла апа­гею, бо ад­ноль­ка­вую коль­касць су­куп­ных ба­лаў на­бра­лі ад­ра­зу не­каль­кі фі­на­ліс­таў — Ган­на Зай­ца­ва, Па­вел і Ксе­нія Ла­шчэў­скія і На­дзея Мі­ся­ко­ва. «Якая зна­ё­мая сі­ту­а­цыя! — не стры­маў здзіў­лен­ня і адзін з вя­ду­чых шоу, удзель­нік «Еў­ра­ба­чан­ня‑2014» Тэа. — Як тут не хва­ля­вац­ца!» Па­вод­ле пра­ві­лаў кон­кур­су, у та­кім вы­пад­ку, ка­лі два і больш удзель­ні­кі на­бі­ра­юць роў­ныя ба­лы, суд­дзі да­дат­ко­вым ад­кры­тым га­ла­са­ван­нем вы­зна­ча­юць пе­ра­мож­цу. І толь­кі пас­ля гэ­та­га не­пра­цяг­ла­га пад­лі­ку вы­яві­ла­ся, што най­больш моц­най жу­ры па­лі­чы­ла бе­ла­рус­ка­моў­ную пес­ню «Со­кал» — ме­на­ві­та яна пры­нес­ла Над­зеі Мі­ся­ко­вай шчас­лі­вы бі­ле­цік на Маль­ту.

Да сло­ва, на­шы ўдзель­ні­кі дзі­ця­ча­га «Еў­ра­ба­чан­ня» не­ад­на­ра­зо­ва прад­стаў­ля­лі на між­на­род­ным кон­кур­се ме­на­ві­та бе­ла­рус­ка­моў­ныя пес­ні (у ад­роз­нен­не ад да­рос­ла­га шоу, дзе пес­ня на бе­ла­рус­кай мо­ве яшчэ не гу­ча­ла ні­вод­на­га ра­зу). Вось і На­дзея, пры­слу­хаў­шы­ся да мер­ка­ван­ня пра­фе­сі­я­на­лаў, пе­ра­кла­ла пер­ша­па­чат­ко­ва рус­ка­моў­ную пес­ню на род­ную мо­ву — і не па­мы­лі­ла­ся. Ну­мар юнай ар­тыст­кі, да та­го ж, зроб­ле­ны ў сты­лі­за­ва­ных «пад фольк» стро­ях і з вы­ка­ры­стан­нем ад­мыс­ло­вых ін­стру­мен­таў — чымсь­ці гэ­тая па­ста­ноў­ка на­гад­вае пе­ра­мож­ны ну­мар укра­ін­кі Рус­ла­ны на да­рос­лым «Еў­ра­ба­чан­ні» дзе­ся­ці­га­до­вай даў­ні­ны. Сло­вы і му­зы­ку кон­курс­най пес­ні дзяў­чы­на на­пі­са­ла са­ма, а су­час­ную аран­жы­роў­ку кам­па­зі­цыі да­па­мог зра­біць бе­ла­рус­кі ар­тыст Uzarі.

Са­ма На­дзея — так­са­ма не на­ві­чок, а ўжо во­пыт­ны і за­гар­та­ва­ны «ба­ец» сцэ­ны. У свае 14 га­доў дзяў­чы­на мае ў скар­бон­цы да­сяг­нен­няў шэ­раг пе­ра­мог на кон­кур­сах «Зям­ля пад бе­лы­мі кры­ла­мі», «Ма­ла­дзі­чок», «Крым­скія хва­лі», «Но­выя ім­ёны», «Ку­бак Еў­ро­пы», па­спя­хо­ва вы­сту­пі­ла ў рэс­пуб­лі­кан­скім ра­дыё­кон­кур­се «Ма­ла­дыя та­лен­ты Бе­ла­ру­сі» і тэ­ле­пра­ек­це «Я спя­ваю». Ва­ка­лам На­дзея Мі­ся­ко­ва зай­ма­ец­ца ў ан­самб­лі «За­ра­нак» (На­цы­я­наль­ны цэнтр му­зыч­на­га мас­тац­тва імя У. Му­ля­ві­на, эст­рад­ная май­стэр­ня Ва­сі­ля Сянь­ко­ва). Да­ро­га ж на дзі­ця­чае «Еў­ра­ба­чан­не» пе­рад юнай спя­вач­кай ад­кры­ла­ся з трэ­цяй спро­бы — у 2012 го­дзе ў скла­дзе ва­каль­на­га гур­та, а ле­тась соль­на На­дзя так­са­ма да­хо­дзі­ла да фі­на­лу на­цы­я­наль­на­га ад­бо­ру, але вы­со­ка­га мес­ца не за­ня­ла.

На­га­да­ем, сё­ле­та дзі­ця­чы кон­курс пес­ні «Еў­ра­ба­чан­не» ўпер­шы­ню прой­дзе на Маль­це, на пля­цоў­цы бы­ло­га суд­на­бу­даў­ні­ча­га за­во­да Malta Shіpbuіldіng у го­ра­дзе Мар­са, пад дэ­ві­зам #together — «Ра­зам». Акра­мя на­шай кра­і­ны, удзел у ім на гэ­ты мо­мант па­цвер­дзі­лі ўжо Ар­ме­нія, Гру­зія, Ні­дэр­лан­ды, Ра­сія, Укра­і­на, Шве­цыя і ўлас­на Маль­та. Так­са­ма пас­ля пе­ра­пын­ку аб­вяс­ці­лі аб сва­ім вяр­тан­ні Бал­га­рыя, Пар­ту­га­лія і Сер­бія.

Бе­ла­русь, да­рэ­чы, удзель­ні­чае ў кон­кур­се з мо­ман­ту яго за­сна­ван­ня ў 2003 го­дзе, зда­быў­шы за гэ­ты час дзве пе­ра­мо­гі, ад­но дру­гое і два трэ­ція мес­цы. Не­здар­ма афі­цый­ны сайт між­на­род­на­га кон­кур­су junіoreurovіsіon.tv (які, між ін­шым, сё­ле­та ўпер­шы­ню вёў пра­мую транс­ля­цыю бе­ла­рус­ка­га ад­бо­ру) су­пра­ва­джае све­жыя на­ві­ны пра на­шу кра­і­ну пы­тан­нем: «Бе­ла­русь вый­гра­ва­ла дзі­ця­чае «Еў­ра­ба­чан­не» ўжо двой­чы. Ці змо­жа яна зра­біць гэ­та яшчэ раз сё­ле­та?»

Хто су­дзіў удзель­ні­каў?

У склад жу­ры сё­ле­та ўвай­шлі: кам­па­зі­тар Ге­надзь Мар­ке­віч; за­слу­жа­ная ар­тыст­ка Бе­ла­ру­сі, спя­вач­ка Іры­на Да­ра­фе­е­ва; кан­суль­тант упраў­лен­ня мас­тац­тваў Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Тац­ця­на Па­рха­мо­віч; вы­ка­наў­чы прад­зю­сар тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 1» Люд­мі­ла Ба­ра­дзі­на; ды­рэк­тар На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра мас­тац­кай твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі На­дзея Ва­сіль­чан­ка; кам­па­зі­тар, са­ліст­ка ан­самб­ля «Ка­ме­ра­та» Воль­га Ва­раб'­ё­ва; за­гад­чык ад­дзе­ла му­зыч­ных пра­грам Пер­ша­га ка­на­ла Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё Тац­ця­на Яку­ша­ва; ды­рэк­тар ра­дыё­стан­цыі «Ра­ды­ус-FM» Але­на Тра­шчын­ская; на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі, кам­па­зі­тар Эду­ард За­рыц­кі (стар­шы­ня жу­ры).

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.