Вы тут

Зям­ля пад Мінск­ам. По­пыт мак­сі­маль­ны


 

Стан­дарт­ныя 11 со­так у Ра­там­цы бы­лі пра­да­дзе­ны на аў­кцы­ё­не за 65 ты­сяч до­ла­раў

На мі­ну­лым тыд­ні Мін­скі ра­ён пра­вёў аў­кцы­ён па про­да­жы зя­мель­ных участ­каў на­сель­ніц­тву ў пры­ват­ную ўлас­насць.

Спа­чат­ку ар­га­ні­за­та­ры раз­ліч­ва­лі, што са­мым па­пу­ляр­ным ло­там тут бу­дзе зя­мель­ны ўчас­так у Ка­ло­дзі­шчах. На яго бы­ло па­да­дзе­на аж­но 15 за­яў. Удзель­ні­каў тар­гоў зу­сім не збян­тэ­жы­ла тое, што ўчас­так за­рос ле­сам і для яго рас­пра­цоў­кі і асва­ен­ня спат­рэ­бяц­ца да­дат­ко­выя гро­шы. Зя­мель­ны ўчас­так пло­шчай 14 со­так і без ка­му­ні­ка­цый быў пра­да­дзе­ны за 482 млн руб­лёў.

А вось дру­гім па па­пу­ляр­нас­ці стаў ме­на­ві­та зя­мель­ны ўчас­так у Ра­там­цы Жда­но­віц­ка­га сель­са­ве­та: на яго бы­ло па­да­дзе­на 11 за­яў. Ана­лі­ты­кі ад­зна­ча­юць, што ні­чо­га за­над­та зайз­дрос­на­га тут не пра­па­ноў­ва­ла­ся. Раз­ме­шча­ны ў ні­зі­не, на мес­цы бы­ло­га ва­да­скі­ду з су­сед­ніх участ­каў, ды і не мае ка­му­ні­ка­цый. Пло­шча ўчаст­ка так­са­ма не ўраж­вае — звы­чай­ныя 0,11 гек­та­ра. Тым не менш пры па­чат­ко­вай ца­не ўчаст­ка 217 міль­ё­наў руб­лёў ён быў пра­да­дзе­ны за 681 міль­ён (65 ты­сяч до­ла­раў). Па та­кой вы­со­кай ца­не стан­дарт­ныя ўчаст­кі ў Жда­но­віц­кім сель­са­ве­це яшчэ не пра­да­ва­лі­ся. На­га­даю, што гэ­тым ле­там на дру­гас­ным рын­ку жыл­лё­вай не­ру­хо­мас­ці ста­лі­цы за та­кія гро­шы мож­на бы­ло на­быць «сла­бень­кую» па якас­ці двух­па­ка­ё­вую ква­тэ­ру.

Пры­нам­сі, Жда­но­віц­кі сель­са­вет вы­стаў­ляў на аў­кцы­ён яшчэ адзін учас­так — у вёс­цы Ка­мен­ная Гор­ка па ву­лі­цы Квет­ка­вай. Учас­так 0,11 гек­та­ра з элект­рыч­нас­цю і га­зам меў на тар­гах са­мую вы­со­кую стар­та­вую ца­ну — 456 млн руб­лёў. За да­ра­гі лот зма­га­лі­ся толь­кі два прэ­тэн­дэн­ты. Ужо на трэ­цім кро­ку аў­кцы­ё­ну гэ­тая зям­ля на Квет­ка­вай бы­ла рэа­лі­за­ва­на за 607 млн руб­лёў (58 ты­сяч до­ла­раў).

Амаль у тры ра­зы па­вя­лі­чы­лі стар­та­вы кошт ло­та пяць удзель­ні­каў аў­кцы­ё­ну, якія збі­ра­лі­ся на­быць учас­так зям­лі ў вёс­цы Чар­цяж Ба­раў­лян­ска­га сель­са­ве­та. Тут 14 со­так без ка­му­ні­ка­цый пра­да­лі за 571 млн руб­лёў (55 ты­сяч до­ла­раў). Тан­ней на ты­ся­чу «зя­лё­ных» пра­да­лі 15 со­так з усі­мі ка­му­ні­ка­цы­я­мі ў вёс­цы Юх­ноў­ка Ка­ло­дзі­шчан­ска­га сель­са­ве­та — ён рэа­лі­за­ва­ны за 565 млн руб­лёў (54 ты­ся­чы до­ла­раў). Ня­дрэн­ныя тар­гі прай­шлі і па ўчаст­ку 0,10 гек­та­ра з элект­рыч­нас­цю і во­да­пра­во­дам у За­слаўі. На лот прэ­тэн­да­ва­лі 8 за­яў­ні­каў. Пры па­чат­ко­вай ца­не ўчаст­ка 95 міль­ё­наў руб­лёў ён пра­да­дзе­ны за 246 млн руб­лёў (23,6 ты­ся­чы до­ла­раў).

Прак­тыч­на ў два ра­зы пад­час тар­гоў вы­рас­ла ца­на на учас­так 0,12 гек­та­ра з элект­рыч­нас­цю і га­зам у вёс­цы Чач­ка­ва Го­ран­ска­га сель­са­ве­та. Су­ма про­да­жу скла­ла 174 млн руб­лёў (16,6 ты­ся­чы до­ла­раў).

Ло­шан­скі сель­са­вет вы­стаў­ляў на аў­кцы­ён учас­так 0,10 гек­та­ра з элект­рыч­нас­цю і во­да­пра­во­дам у вёс­цы Га­рош­кі, які быў пра­да­дзе­ны за 165 млн руб­лёў (16 ты­сяч до­ла­раў). За 15 ты­сяч до­ла­раў рэа­лі­за­ва­ны ўчас­так 0,15 гек­та­ра без ка­му­ні­ка­цый у вёс­цы Ва­ліц­коў­шчы­на Са­ма­хва­ла­віц­ка­га сель­са­ве­та. Ак­тыў­ныя тар­гі прай­шлі па ўчаст­ку 0,15 гек­та­ра без ка­му­ні­ка­цый у Ха­це­жы­не. Па­чат­ко­вы кошт ло­та пад­час тар­гоў па­вя­лі­чыў­ся ў 2,5 ра­за — з 200 міль­ё­наў руб­лёў да 515 міль­ё­наў руб­лёў (49 ты­сяч до­ла­раў). На лот бы­лі па­да­дзе­ны 4 за­явы.

Больш чым у пяць ра­зоў пад­час аў­кцы­ё­ну па­вя­лі­чы­ла­ся ца­на на ўчас­так 0,12 гек­та­ра з элект­рыч­нас­цю ў вёс­цы Ро­га­ва Шар­шун­ска­га сель­са­ве­та. Пры па­чат­ко­вай ца­не 22 млн руб­лёў лот рэа­лі­за­ва­ны за 122 млн руб­лёў (12 ты­сяч до­ла­раў).

А са­мы тан­ны лот на аў­кцы­ё­не быў пра­да­дзе­ны ў Юзу­фоў­скім сель­са­ве­це, дзе 13 со­так з элект­рыч­нас­цю ў вёс­цы Мац­кі ад­шу­каў са­бе но­ва­га гас­па­да­ра за 80 млн руб­лёў (8 ты­сяч до­ла­раў). Тут па­чат­ко­вы кошт ло­та склаў 31 міль­ён руб­лёў.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.