Вы тут

Зу­сім як да­рос­лы


Фі­нан­са­вая аду­ка­цыя з са­ма­га ран­ня­га ўзрос­ту пры­но­сіць плён

Учо­ра Бе­ла­рус­банк пра­вёў урок фі­нан­са­вай аду­ка­ва­нас­ці для вуч­няў, якія ак­тыў­на ка­рыс­та­юц­ца «Карт­кай на­ву­чэн­ца». Яна пры­зна­ча­на для школь­ні­каў і спа­лу­чае ў са­бе функ­цыі бан­каў­скай пла­цеж­най карт­кі і ўні­вер­саль­на­га элект­рон­на­га да­ку­мен­та — про­пуск або ключ па ўлі­ку ча­су.

«Сён­ня мы за­пра­сі­лі гэ­тых хлоп­цаў і дзяў­чы­нак, каб па­ка­заць знут­ры бан­каў­скую спра­ву і яе гіс­то­рыю», — ад­зна­чыў вы­ка­наў­чы ды­рэк­тар ААТ «ААБ Бе­ла­рус­банк» Ана­толь Ба­га­вік. Між ін­шым, па яго сло­вах, у гэ­тым пра­ек­це ўдзель­ні­чае ўжо 11 мін­скіх школ. «Вы­да­дзе­на ка­ля 5 ты­сяч кар­так. Сён­ня мы ад­зна­ча­ем год з па­чат­ку экс­пе­ры­мен­ту, які лі­чым па­спя­хо­вым. Спа­дзя­ём­ся, што праз год усе на­ву­чэн­цы ста­лі­цы ста­нуць ка­рыс­таль­ні­ка­мі гэ­тай карт­кі. Маг­чы­ма, што яна бу­дзе вы­ка­рыс­тоў­вац­ца школь­ні­ка­мі як пра­яз­ны ў гра­мад­скім транс­пар­це. Функ­цы­я­нал мо­жа быць па­шы­ра­ны і для вы­ка­ры­стан­ня гэ­тых кар­так як ува­ход­на­га квіт­ка ў му­зеі, біб­лі­я­тэ­кі.

Ве­ра­год­на, што пэў­ныя ар­га­ні­за­цыі ганд­лю і сэр­ві­су, звя­за­ныя са сфе­рай аду­ка­цыі, бу­дуць пра­па­ноў­ваць спе­цы­яль­ныя зніж­кі па гэ­тай карт­цы».

На­га­да­ем, што пра­ект быў рас­пра­ца­ва­ны су­мес­на з Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі, На­цы­я­наль­най ака­дэ­мі­яй на­вук і Дзяр­жаў­ным ка­мі­тэ­там па на­ву­цы і тэх­на­ло­гі­ях і за­пу­шча­ны ў ве­рас­ні 2013 го­да для апра­ба­цыі на ба­зе не­каль­кіх ста­ліч­ных школ. «Карт­ка на­ву­чэн­ца» мае маг­ніт­ную па­ла­су, уні­каль­ны штрых-код і бес­кан­такт­ны чып. На карт­ку так­са­ма на­не­се­ны фо­та­зды­мак тры­маль­ні­ка. Карт­ка афарм­ля­ец­ца ў якас­ці да­дат­ко­вай да ра­хун­ку ад­на­го з баць­коў, а з 14‑га­до­ва­га ўз­рос­ту мо­жа быць аформ­ле­на з асоб­ным ра­хун­кам.

Як га­во­рыць Да­р'я Іва­ню­та, на­ву­чэн­ка гім­на­зіі № 39 го­ра­да Мін­ска, якая ка­рыс­та­ец­ца пра­дук­там ужо паў­го­да, карт­ка вель­мі зруч­ная: «Я ад­чу­ла ся­бе як да­рос­лая. Мне не па­трэб­ны ка­ша­лёк. Пра­цуе як звы­чай­ная пла­цеж­ная карт­ка: на яе мож­на па­клас­ці гро­шы, апла­ціць па­куп­кі ў кра­мах аль­бо раз­лі­чыц­ца за абед у шко­ле».

Да­рэ­чы, баць­кам пры­хо­дзіць СМС на тэ­ле­фон, ка­лі іх дач­ка або сын ад­зна­ча­юц­ца ў шко­ле і ка­лі вы­хо­дзяць з яе. Акра­мя та­го, у баць­коў ёсць маг­чы­масць уста­наў­лен­ня за­ба­ро­ны на зняц­це на­яў­ных гро­шай.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».