Вы тут

У па­чат­ко­вай шко­ле за­ста­лі­ся бяс­плат­ныя сня­дан­кі


Ні­я­кіх змя­нен­няў у ар­га­ні­за­цыю хар­ча­ван­ня на­ву­чэн­цаў, якія атрым­лі­ва­юць агуль­ную ся­рэд­нюю аду­ка­цыю (І — ХІ кла­саў) і спе­цы­яль­ную аду­ка­цыю на ўзроў­ні агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, з 1 ве­рас­ня ўно­сіц­ца не бу­дзе, па­ве­да­мі­лі ў Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі.

Спра­ва ў тым, што на­пя­рэ­дад­ні на­ву­чаль­на­га го­да ха­дзі­лі чут­кі, што хар­ча­ван­не пэў­ных ка­тэ­го­рый дзя­цей (у пры­ват­нас­ці, вуч­няў па­чат­ко­вай шко­лы) пя­рой­дзе на плат­ную асно­ву.

— Як і ра­ней, хар­ча­ван­не школь­ні­каў бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца ў ад­па­вед­нас­ці з Па­ла­жэн­нем аб ар­га­ні­за­цыі хар­ча­ван­ня на­ву­чэн­цаў, за­цвер­джа­нае па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 21 лю­та­га 2005 го­да № 177, — па­тлу­ма­чы­лі ў га­лоў­ным аду­ка­цый­ным ве­дам­стве. — У зга­да­ным па­ла­жэн­ні вы­зна­ча­ны ка­тэ­го­рыі на­ву­чэн­цаў, якім пра­да­стаў­ля­ец­ца бяс­плат­нае ад­на­ра­зо­вае хар­ча­ван­не за кошт срод­каў рэс­пуб­лі­кан­ска­га ці мяс­цо­вых бюд­жэ­таў.

У пры­ват­нас­ці, за кошт срод­каў бюд­жэ­ту хар­чу­юц­ца ва ўста­но­вах аду­ка­цыі дзе­ці з ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных сем'­яў, дзе­ці з сем'­яў, у якіх адзін ці два баць­кі з'яў­ля­юц­ца ін­ва­лі­да­мі І ці ІІ гру­п, дзе­ці, якія зна­хо­дзяц­ца ў са­цы­яль­на не­бяс­печ­ным ста­но­ві­шчы, вуч­ні 1–4‑х кла­саў уста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі і 5–11‑х кла­саў уста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, якія пра­жы­ва­юць у сель­скіх на­се­ле­ных пунк­тах, вуч­ні спе­цы­я­лі­за­ва­ных спар­тыў­ных кла­саў і не­ка­то­рыя ін­шыя ка­тэ­го­рыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.