Міністэрствам адукацыі зацверджаны памер платы за карыстанне школьнымі падручнікамі ў 2013/2014 навучальным годзе. Як і ў папярэднія гады, бацькі будуць аплачваць толькі 50% ад кошту падручнікаў.
Для першакласнікаў карыстанне камплектам падручнікаў будзе каштаваць 35 700 рублёў. Для вучняў 2‑х класаў — 28 300 рублёў, для 3‑х класаў — 54 200 рублёў, для 4‑х — 59 тысяч рублёў, для 5‑х — 72 300 рублёў, 6‑х — 44 300 рублёў, 7‑х — 47 400 рублёў, 8‑х — 48 300 рублёў, 9‑х — 67 500 рублёў, 10‑х — 83 700 рублёў і 11‑х — 83 500 рублёў.
У адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі, ад унясення платы за карыстанне падручнікамі вызваляюцца: навучэнцы санаторных школ-інтэрнатаў, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых і спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў адукацыі; асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі; дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў і інваліды з дзяцінства; асобы, якія засвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, хворыя на анкалагічныя захворванні ці хворыя на туберкулёз; дзеці з сем'яў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымліваюць дзяржаўную дапамогу на дзяцей ва ўзросце, старэйшым за 3 гады; навучэнцы з сем'яў, у якіх адзін ці абодва бацькі з'яўляюцца інвалідамі І ці ІІ груп, і некаторыя іншыя катэгорыі.
Для навучэнцаў са шматдзетных сем'яў (трое і больш дзяцей) плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі зніжаецца на 50% ад вызначанай платы.
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».