Вы тут

Важ­нае су­пра­цоў­ніц­тва


Прэ­зі­дэнт Сер­біі ў тэ­ле­фон­най раз­мо­ве з Аляк­санд­рам Лу­ка­шэн­кам ад­зна­чыў па­спя­хо­вае пра­вя­дзен­не мінск­ага са­мі­ту

Па іні­цы­я­ты­ве серб­ска­га бо­ку ад­бы­ла­ся тэ­ле­фон­ная раз­мо­ва Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі з Прэ­зі­дэн­там Сер­біі Та­міс­ла­вам Ні­ка­лі­чам, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

«Прэ­зі­дэнт Сер­біі па­він­ша­ваў бе­ла­рус­ка­га ка­ле­гу з вы­со­кім уз­роў­нем ар­га­ні­за­цыі і па­спя­хо­вым пра­вя­дзен­нем су­стрэ­чы кі­раў­ні­коў дзяр­жаў — чле­наў Мыт­на­га са­ю­за, Укра­і­ны з удзе­лам вы­со­кіх прад­стаў­ні­коў ЕС, якая прай­шла ў Мін­ску 26 жніў­ня, — па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе. — Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі за­явіў, што пос­пех гэ­тай су­стрэ­чы ўжо ў тым, што ба­кі па­ча­лі раз­маў­ляць не­па­срэд­на і за круг­лым ста­лом аб­мяр­коў­ваць зла­ба­дзён­ныя праб­ле­мы».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў ро­лю ЕС у пе­ра­шко­дзе эс­ка­ла­цыі кан­флік­ту ва Укра­і­не. Кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы пра­ін­фар­ма­ваў Прэ­зі­дэн­та Сер­біі аб тым, што ў Мін­ску пра­хо­дзіць чар­го­вы раўнд пе­ра­га­во­раў кан­такт­най гру­пы Укра­і­на — Ра­сія — АБ­СЕ.

Кі­раў­ні­кі дзяр­жаў так­са­ма аб­мер­ка­ва­лі пы­тан­ні двух­ба­ко­вых уза­е­ма­ад­но­сін. Та­міс­лаў Ні­ка­ліч асаб­лі­ва пад­крэс­ліў важ­насць ак­ты­ві­за­цыі су­пра­цоў­ніц­тва Бе­ла­ру­сі і Сер­біі ў су­вя­зі з тым, што Сер­бія пры­мае стар­шын­ства ў АБ­СЕ ў 2015 го­дзе. Ён за­пра­сіў Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­ку ў на­ступ­ным го­дзе на­ве­даць Сер­бію з ві­зі­там.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.