Вы тут

Тэх­агляд па но­вым прэй­ску­ран­це


Ста­ла вя­до­ма пра но­выя та­ры­фы на па­слу­гі па пра­вя­дзен­ні дзяр­жаў­на­га тэх­ніч­на­га агля­ду транс­парт­ных срод­каў на ды­яг­нас­тыч­ных стан­цы­ях УП «Бел­дзя­жаг­ляд». Яны ўсту­пі­лі ў сі­лу з 1 ве­рас­ня.

Згод­на з прэй­ску­ран­там, за­раз пра­вя­дзен­не дзяр­жаў­на­га тэх­ніч­на­га агля­ду па ты­пах транс­парт­ных срод­каў скла­дае на­ступ­ныя су­мы. За лег­ка­вы аў­та­ма­біль з ру­ха­ві­ком, які пра­цуе на бен­зі­не, з ко­ла­вай фор­му­лай 4х2 — 160 ты­сяч руб­лёў (і на­да­лей бу­дзе ўказ­вац­ца та­рыф з па­дат­кам на да­баў­ле­ную вар­тасць), за лег­ка­вы аў­та­ма­біль на бен­зі­не, але з ко­ла­вай фор­му­лай 4х4 — 170 ты­сяч руб­лёў. Пра­вя­дзен­не дзярж­тэх­агля­ду лег­ка­во­га аў­та­ма­бі­ля з ру­ха­ві­ком, які пра­цуе на ды­зель­ным ці га­за­вым па­лі­ве, з ко­ла­вай фор­му­лай 4х2 — 165 ты­сяч руб­лёў, з ко­ла­вай фор­му­лай 4х4 — 180 ты­сяч руб­лёў. За аў­то­бус з тэх­ніч­на да­пу­шчаль­най агуль­най ма­сай не больш за 5 тон да­вя­дзец­ца ўнес­ці 213 ты­сяч, а за аў­то­бус з тэх­ніч­на да­пу­шчаль­най агуль­най ма­сай больш за 5 тон — 300 ты­сяч руб­лёў. Пра­вес­ці дзярж­тэх­агляд пры­чэ­па з тэх­ніч­на да­пу­шчаль­най агуль­най ма­сай не больш за 0,75 то­ны бу­дзе каш­та­ваць 59 ты­сяч руб­лёў, а пры­чэ­па ці паў­пры­чэ­па з тэх­ніч­на да­пу­шчаль­най агуль­най ма­сай больш за 3,5 і не больш за 10 тон — 117 ты­сяч руб­лёў. За тэх­агляд ма­та­цык­ла, ма­пе­да і квад­ра­цык­ла да­вя­дзец­ца, ад­па­вед­на, унес­ці 83 ты­ся­чы, 66 ты­сяч і 103 ты­ся­чы руб­лёў.

Пра­вя­дзен­не асоб­ных ві­даў кант­роль­на-ды­яг­нас­тыч­ных ра­бот пры паў­тор­ным пра­хо­джан­ні дзяр­жаў­на­га тэх­ніч­на­га агля­ду з 1 ве­рас­ня на­ступ­ныя. Пра­вер­ка тар­маз­ной сіс­тэ­мы аў­та­ма­бі­ля (акра­мя лег­ка­во­га аў­та­ма­бі­ля з ко­ла­вай фор­му­лай 4х4) — 63 ты­ся­чы руб­лёў (зноў жа указ­ва­ец­ца та­рыф з па­дат­кам на да­баў­ле­ную вар­тасць), пра­вер­ка тар­маз­ной сіс­тэ­мы лег­ка­во­га аў­та­ма­бі­ля з ко­ла­вай фор­му­лай 4х4 — 77 ты­сяч руб­лёў. За­мер дым­нас­ці ад­пра­ца­ва­ных га­заў бу­дзе каш­та­ваць 50 ты­сяч руб­лёў, за­мер так­січ­нас­ці ад­пра­ца­ва­ных га­заў — 44 ты­ся­чы. Пра­вер­ка су­мар­на­га люф­ту ў ру­ля­вым упраў­лен­ні абы­дзец­ца ў 30 ты­сяч руб­лёў, пра­вер­ка ста­ну эле­мен­таў пад­вес­кі ці ру­ля­во­га пры­во­да — у 31 ты­ся­чу, знеш­ніх свет­ла­вых пры­бо­раў — у 36 ты­сяч, сту­пе­ні свят­ло­пра­пус­кан­ня шкла — у 31 ты­ся­чу, гер­ме­тыч­нас­ці агрэ­га­таў і сіс­тэм — у 30 ты­сяч, пра­вер­ка знеш­ня­га вы­гля­ду і кам­плек­та­цыі — у 31 ты­ся­чу руб­лёў.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.