Вы тут

Ста­рая шко­ла — як но­вая


У шко­лах Го­мель­скай воб­лас­ці ў гэ­тым на­ву­чаль­ным го­дзе за пар­ты се­лі 145 тыс. вуч­няў. Гэ­та на дзве ты­ся­чы больш, чым ле­тась

213 вуч­няў, 29 з якіх — пер­ша­клас­ні­кі, увай­шлі 1 ве­рас­ня ў поў­нас­цю ад­ноў­ле­ную ся­рэд­нюю шко­лу №4 у го­ра­дзе Ка­лін­ка­ві­чы. Гэ­та ад­на з са­мых ста­рых уста­ноў аду­ка­цыі на Го­мель­шчы­не, за­сна­ва­ная яшчэ ў кан­цы XІX ста­год­дзя.

Рэ­кан­струк­цыя гэ­та­му бу­дын­ку, які быў зда­дзе­ны ў 1935 го­дзе, бы­ла прос­та не­аб­ход­ная, і яе ажыц­ця­ві­лі на пра­ця­гу двух па­пя­рэд­ніх га­доў. Маш­таб­ны ра­монт каш­та­ваў амаль Br22 млрд, вы­дат­ка­ва­ных з аб­лас­но­га бюд­жэ­ту. Та­кія срод­кі да­зво­лі­лі не толь­кі пры­вес­ці будынак у ад­па­вед­насць з па­тра­ба­ван­ня­мі бяс­пе­кі, але і ства­рыць мак­сі­маль­на кам­форт­ныя ўмо­вы для на­ву­чаль­на­га пра­цэ­су. Ад­ноў­ле­ны дах, драў­ля­ныя пе­ра­крыц­ці, унут­ра­ныя сце­ны і пад­мур­кі пад іх; зроб­ле­ны ман­таж се­так во­да­пра­во­да, ка­на­лі­за­цыі, цеп­ла­тра­сы і ін­шае. У кла­сах — са­мае су­час­нае аб­ста­ля­ван­не, як, да­рэ­чы, і ў но­вым харч­бло­ку. Тэ­ры­то­рыя шко­лы зна­хо­дзіц­ца пад кант­ро­лем ка­мер ві­дэа­на­зі­ран­ня, а на ўва­хо­дзе ўста­ля­ва­на элект­рон­ная пра­пуск­ная сіс­тэ­ма.

Стар­шы­ня Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Двор­нік на ўра­чыс­тай лі­ней­цы ў ся­рэд­няй шко­ле №4 Ка­лін­ка­ві­чаў па­він­ша­ваў школь­ні­каў, на­стаў­ні­каў і баць­коў з Днём ве­даў. На­пя­рэ­дад­ні кі­раў­нік рэ­гі­ё­на на­ве­даў Го­мель­скі дзі­ця­чы дом, дзе ўру­чыў вы­ха­ван­цам, якія пой­дуць у пер­шы клас, школь­ныя ран­цы з пісь­мо­вы­мі пры­ла­да­мі.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?