Вы тут

“Жаночая паэзія” у № 9 часопіса “Маладосць”


У № 9 часопіса “Маладосць”, у “Гомельскім сшытку” прадстаўлены артыкул Марыі Кірушкінай “Нараджэнне асабістай гісторыі” — пра філасофскі змест сучаснай жаночай паэзіі.

У літаратуразнаўстве спалучэнне слоў “жаночая паэзія”  прэтэндуе на статус ідыёмы. Эстэтычныя арыентацыі жанчын-творцаў паказваюць іх схільнасць да вызначальнай дэманстрацыі ўласнатворчасці. У літаратуры гэта актуалізуецца наступным чынам:

  • паэтызацыя мадэлі жаночай карціны свету;
  • маркіраванасць тэксту пэўнымі сімваламі, ідэаламі жаночай суб’ектыўнасці;
  • наяўнасць элементаў гендарнай тэорыі.

Беларуская жаночая паэзія на сучасным этапе арыентуецца на асэнсаванне маральна-этычных, філасофскіх праблем, разгляд якіх разам з аб’ектыўным адлюстраваннем рэчаіснасці немагчымы без даследавання прыватнага жыцця асобы, засяроджанасці на яе ўнутраным свеце. Матывы самоты, суму і адзіноты складаюць аснову мастацка-эстэтычнай сістэмы творцаў. Паэткі (А. Спрынчан, М. Вайцяшонак, М. Барадзіна, Л. Раманава і іншыя), акрамя прэзентацыі ідэалаў жаночай суб’ектыўнасці, мадэлююць адметныя вершатэксты, складнікам якіх з’яўляюцца элементы філасофскага пачатку...

Падрабязней — на www.maladost.lim.by .

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?