Вы тут

Дзмітрый Мядзведзеў адобрыў праграму Саюзнай дзяржавы па выкарыстанні вуглевадародаў


Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў распараджэнне, якім адобрана навукова-тэхнічная праграма Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі па распрацоўцы новых тэхналогій разведкі і выкарыстання вуглевадародаў. Адпаведны дакумент размешчаны на сайце ўрада Расіі. 

Дзяржаўны заказчык ад РФ - Міністэрства адукацыі і навукі Расіі, дзяржаўны заказчык ад Беларусі - Нацыянальная акадэмія навук. Тэрміны рэалізацыі праграмы - 2014-2017 гады.

"Адобрыць прадстаўлены Міністэрствам адукацыі і навукі Расіі ўзгоднены з зацікаўленымі федэральнымі органамі выканаўчай улады і беларускім бокам праект навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы "Даследаванні і распрацоўка высокапрадукцыйных інфармацыйна-вылічальных тэхналогій для павелічэння і эфектыўнага выкарыстання рэсурснага патэнцыялу вуглевадароднай сыравіны Саюзнай дзяржавы", - гаворыцца ў дакуменце.

У тлумачальнай запісцы ўрада РФ паведамляецца, што праграма прадугледжвае распрацоўку інфармацыйна-вылічальных тэхналогій і праграмнага забеспячэння для аналізу геолага-геафізічных даных, стварэнне доследнага ўзору спецыялізаванай серыі высокапрадукцыйных вылічальных сістэм для паліўна-энергетычнага сектара на аснове суперкамп'ютарных платформ сямейства СКІФ.

Фінансаванне праграмы будзе ажыццяўляцца за кошт бюджэту Саюзнай дзяржавы і прыцягнутых сродкаў арганізацый - выканаўцаў праграмы.

ІТАР-ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?