Вы тут

У Беларусі ствараецца холдынг "Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова"


У Беларусі ствараецца холдынг "Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова". Гэта прадугледжана пастановай Саўміна нумар 845 ад 29 жніўня 2014 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада. 

У склад новага холдынга ўвойдуць 12 адкрытых акцыянерных таварыстваў: "Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова", "Ратон", "Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання", "Аптычнае станкабудаванне і вакуумная тэхніка", "Лідскі завод электравырабаў", "Вітаўтаматыка", "Спецпрамаўтаматыка", "Спецмантажаўтаматыка", "Завод сродкаў комплекснай аўтаматызацыі", "Спецаўтаматыка", "Спецрадыёналадка", "Астравецкі завод "Радыёдэталь". Кіруючай кампаніяй стане ААТ "Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова".

Да 26 верасня 2014 года ў статутны фонд ААТ "Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова" ў выглядзе неграшовага ўкладу павінны быць унесены акцыі названых ААТ, якія належаць дзяржаве і знаходзяцца ў кіраванні Міністэрства прамысловасці.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.