Вы тут

Пачым домік у вёсцы?


У Мін­скай воб­лас­ці ах­вот­ным пра­да­стаў­ля­юць участ­кі для бу­даў­ніц­тва ў сель­скай мяс­цо­вас­ці

Прай­шоў час, ка­лі лю­дзі ста­ві­лі­ся да зям­лі абы­яка­ва, лі­чы­лі яе ні­чый­най. Сён­ня на­ша псі­ха­ло­гія змя­ні­ла­ся: кож­ны га­ра­джа­нін хо­ча зай­мець до­мік на пры­ро­дзе, асаб­лі­ва ў пры­га­рад­най зо­не, ка­ля ста­лі­цы. На­ды­шоў час удас­ка­на­ліць ме­ха­нізм вы­дзя­лен­ня зя­мель­ных участ­каў, зра­біць яго праз­рыс­тым і зра­зу­ме­лым, вы­клю­чыць маг­чы­масць ма­хі­на­цый пры раз­мер­ка­ван­ні зям­лі, урэ­гу­ля­ваць пы­тан­ні асвой­ван­ня ўчаст­каў. Не сак­рэт, што мно­гія ўла­даль­ні­кі га­да­мі не мо­гуць за­вяр­шыць бу­даў­ніц­тва. Ёсць і та­кія, хто, на хут­кую ру­ку ўлад­ка­ваў­шы на вы­дзе­ле­ным на­дзе­ле «птуш­нік», пра­дае «ма­ё­масць» за вя­лі­кія гро­шы. На Мін­шчы­не ўзмац­ні­лі кант­роль за вы­дзя­лен­нем зя­мель­ных участ­каў
як на аб­лас­ным, так і на ра­ён­ных уз­роў­нях.

3-16

На тэ­ры­то­рыі сель­скіх на­се­ле­ных пунк­таў Мін­шчы­ны па­да­бра­на 2600 гек­та­раў зям­лі для пры­клад­на 13600 участ­каў. Ся­род іх ёсць, так бы мо­віць, ні­чый­ная зям­ля: пус­тыр­кі, сва­бод­ныя пло­шчы, якія га­да­мі за­рас­та­лі бур'­я­ном ды пус­та­зел­лем. Для іх за­бу­до­вы не­аб­ход­на афор­міць ад­па­вед­ную да­ку­мен­та­цыю. Ра­бо­та ў гэ­тым кі­рун­ку пра­цяг­ва­ец­ца, рас­ка­заў стар­шы­ня Мінск­ага аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Іван Ліп­ніц­кі.

—Ма­ла вы­явіць та­кія ўчаст­кі. Сён­ня стар­шы­ні сель­скіх Са­ве­таў ра­зам з зем­ле­ўпа­рад­ка­валь­ны­мі служ­ба­мі ра­ё­наў ро­бяць іх за­мер, вы­зна­ча­юць, ці мож­на на гэ­тым мес­цы па­ста­віць дом, — па­тлу­ма­чыў ён.

У Мін­скай воб­лас­ці ў спі­сах на атры­ман­не жыл­лё­вых участ­каў зна­чыц­ца 32750 ча­ла­век, з якіх 31671 мае па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў. Але ж 21358 гра­ма­дзян з іх ста­яць на чар­зе на вы­дзя­лен­не ўчаст­каў ме­на­ві­та ў Мін­скім ра­ё­не. Вя­до­ма, у пры­ста­ліч­ным рэ­гі­ё­не ня­ма столь­кі сва­бод­ных на­дзе­лаў, каб усіх за­да­во­ліць. Та­му чар­га­ві­кам пра­па­ну­юць зям­лю ў ра­ё­нах, якія мя­жу­юць з Мін­скім: Дзяр­жын­скім, Пу­ха­віц­кім, Ла­гой­скім, Уз­дзен­скім, Ва­ло­жын­скім. Ка­лі ча­ла­век ад­маў­ля­ец­ца, то яго зды­ма­юць з чар­гі.

—Мін­скі ра­ён — су­цэль­ная «бу­даў­ні­чая ра­на», — кан­ста­туе мой су­раз­моў­ца. — Ку­ды ні кінь во­кам, аба­вяз­ко­ва ўба­чыш пад­мур­кі ці част­ко­ва за­бу­да­ва­ныя «пя­тач­кі». На ас­тат­няй тэ­ры­то­рыі — пус­та­зел­ле, бес­па­ра­дак, без­гас­па­дар­часць. І гэ­тае бу­даў­ніц­тва цяг­нец­ца га­да­мі. Та­му пры­ня­та ра­шэн­не больш не вы­стаў­ляць тут пля­цоў­кі на аў­кцы­ён, а даць лю­дзям маг­чы­масць за­кон­чыць бу­даў­ніц­тва на пра­ця­гу трох га­доў.

 

Ка­лі гэ­та не бу­дзе зроб­ле­на, сель­скія Са­ве­ты ма­юць пра­ва зям­лю пе­ра­раз­мер­ка­ваць: за­браць праз суд і ад­даць ін­ша­му гас­па­да­ру. Ка­лі ж ула­даль­нік участ­ка ўзвёў фун­да­мент, але не па­спеў па­бу­да­вац­ца з‑за не­да­хо­пу фі­нан­са­вых срод­каў, то па­ві­нен яго за­кан­сер­ва­ваць на тэр­мін да 7 га­доў. Пры­чым з да­зво­лу ор­га­наў вы­ка­наў­чай ула­ды. Але гэ­та да­зва­ля­ец­ца ў вы­ключ­ных вы­пад­ках.

— А рап­там ча­ла­век не хо­ча ўзво­дзіць ка­пі­таль­ны дом? Па­ста­віў не­вя­ліч­кую ха­ці­ну, збі­тую з до­шак — і доб­ра, — удак­лад­няю ў Іва­на Ліп­ніц­ка­га.

— На дач­ным участ­ку гэ­та да­пу­шчаль­на — тым не менш збу­да­ван­не, хоць і не­вя­лі­кае па па­ме­рах, па­він­на мець на­леж­ны эс­тэ­тыч­ны вы­гляд. У ме­жах жа сель­ска­га на­се­ле­на­га пунк­та гэ­та па­ві­нен быць дых­тоў­ны бу­ды­нак. Сён­ня мы пра­вя­ра­ем аг­ра­га­рад­кі і ба­чым шмат ар­хі­тэк­тур­ных кант­рас­таў: пры­го­жыя да­гле­джа­ныя до­мі­кі, па­бу­да­ва­ныя па пра­гра­ме раз­віц­ця вёс­кі, і не­пры­ваб­ныя ха­ты. Зра­зу­ме­ла, што на­шы вёс­кі бу­да­ва­лі­ся даў­но, у тым лі­ку і ў пас­ля­ва­ен­ныя ча­сы. Але спра­ва не ў па­ме­ры ся­лян­скіх хат, а ў іх вы­гля­дзе. Жы­вуць тут лю­дзі пра­ца­здоль­на­га ўзрос­ту, мо­ладзь, але не ўтрым­лі­ва­юць у на­леж­ным па­рад­ку ні свой двор, ні па­бу­до­вы: не­па­фар­ба­ва­ныя, кры­выя ага­ро­джы, не­ад­ра­ман­та­ва­ныя да­хі. Ар­хі­тэк­тар мае пра­ва та­кіх ня­дбай­ных гас­па­да­роў пры­цяг­нуць да ад­каз­нас­ці. Мы ж, у сваю чар­гу, аба­вя­за­лі стар­шынь сель­скіх Са­ве­таў аб­мер­ка­ваць усе гэ­тыя пы­тан­ні на се­сі­ях і ра­зам з дэ­пу­та­та­мі пра­вес­ці ра­бо­ту з на­сель­ніц­твам па на­вя­дзен­ні па­рад­ку не толь­кі на сва­іх пад­вор­ках, але і на пры­лег­лых тэ­ры­то­ры­ях, на ву­лі­цы, — ад­зна­чыў Іван Ліп­ніц­кі.

Сё­ле­та ў ра­ё­нах Мін­скай воб­лас­ці пра­ве­дзе­на 165 аў­кцы­ё­наў па про­да­жы зя­мель­ных участ­каў у пры­ват­ную ўлас­насць. У вы­ні­ку гра­ма­дзя­не ку­пі­лі 648 участ­каў. На блі­жэй­шы час бу­дзе вы­стаў­ле­на на про­даж яшчэ 111 участ­каў. Не­ка­то­рыя з іх ужо пра­хо­дзі­лі праз аў­кцы­ён не адзін раз, але не знай­шлі свай­го па­куп­ні­ка. Гэ­тыя ўчаст­кі зна­хо­дзяц­ца ў асноў­ным у ра­ё­нах, дзе коль­касць не­за­ня­тых сва­бод­ных на­дзе­лаў пе­ра­вы­шае коль­касць ах­вот­ных на­быць іх для бу­даў­ніц­тва.

— Ра­зам з тым, на пра­вя­дзен­не аў­кцы­ё­наў і раз­мя­шчэн­не аб'­яў у срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі за­тра­ча­ны бюд­жэт­ныя срод­кі, — ка­жа стар­шы­ня Мі­набл­са­ве­та. — У да­лей­шым пла­ну­ец­ца ак­тыў­на фар­мі­ра­ваць зя­мель­ныя ўчаст­кі для пра­вя­дзен­ня тар­гоў у ра­ё­нах, дзе яны больш за­па­тра­ба­ва­ны. Мяр­ку­ец­ца так­са­ма вы­яў­ляць па­тэн­цы­яль­на перс­пек­тыў­ныя на­се­ле­ныя пунк­ты, дзе ёсць азё­ры, рэ­кі, ля­сы і ку­ды ах­вот­на ідуць лю­дзі.

Гэ­та, на­прык­лад, Уз­дзен­скі ра­ён, дзе мож­на на­быць 10–15 со­так зям­лі за 120 млн руб­лёў, Ла­гой­скі ра­ён — 57 млн руб­лёў, Чэр­вень­скі ра­ён — 78 млн руб­лёў. Тут пры­го­жая пры­ро­да, ляс­ныя ма­сі­вы, ва­да­ёмы. Сло­вам, усе ўмо­вы для па­ля­ван­ня, ры­бал­кі ды і прос­та ад­па­чын­ку. Пры гэ­тым зем­ле­ка­рыс­таль­ні­кі па­він­ны бу­дуць пры­сту­піць да бу­даў­ніц­тва ў вы­зна­ча­ны за­ка­на­даў­ствам тэр­мін.

На стар­шынь сель­скіх Са­ве­таў ус­кла­дзе­на ад­каз­насць пра­ца­ваць у гэ­тым пла­не з на­сель­ніц­твам. Ра­зам з тым, абл­вы­кан­кам і аб­лас­ны Са­вет дэ­пу­та­таў пра­па­на­ва­лі раз у ме­сяц у кож­ным сель­са­ве­це пры­во­дзіць у па­ра­дак адзін на­се­ле­ны пункт.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Па­вод­ле ўка­за Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі № 387, з 2015 го­да ўво­дзіц­ца за­ба­ро­на на ства­рэн­не ў пры­га­рад­най зо­не Мін­ска но­вых са­до­вых та­ва­рыст­ваў і дач­ных ка­а­пе­ра­ты­ваў. Сва­бод­ныя зя­мель­ныя ўчаст­кі ў та­ва­рыст­вах бу­дуць пра­да­стаў­ляц­ца вы­ключ­на на аў­кцы­ё­нах.

З 1 сту­дзе­ня 2015 го­да так­са­ма за­ба­ра­ня­ец­ца здзяйс­няць здзел­кі з участ­ка­мі, якія вы­дзе­ле­ны ў пры­га­рад­най зо­не Мін­ска і аб­лас­ных цэнт­раў для вя­дзен­ня ка­лек­тыў­на­га са­да­вод­ства, і раз­ме­шча­ны­мі на іх аб'­ек­та­мі не­ру­хо­мас­ці да за­кан­чэн­ня 5 га­доў з дня дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі ўзнік­нен­ня пра­воў на та­кія ўчаст­кі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?