Беларусь і Егіпет разгледзелі шляхі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі, паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.
Сустрэча пасла Беларусі ў Егіпце Сяргея Рачкова з міністрам вышэйшай адукацыі Егіпта Саедам Ахмадам Абдэль Халекам адбылася 1 верасня. Бакі абмеркавалі шляхі развіцця супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі, уключаючы павелічэнне колькасці егіпецкіх студэнтаў, якія навучаюцца ў ВНУ Беларусі.
Саед Ахмад Абдэль Халек выказаў зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва ў галіне адукацыі як на міжурадавым і міжведамасным узроўнях, так і непасрэдна паміж універсітэтамі шляхам арганізацыі сумесных адукацыйных праграм, абмену выкладчыкамі і студэнтамі, узаемнага прызнання дыпломаў аб адукацыі.
Дасягнута дамоўленасць аб візіце міністра вышэйшай адукацыі Егіпта ў Беларусь.
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».