Вы тут

Настаўнік будучыні. Які ён?


Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны пе­да­га­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт аб'­яў­ляе кон­курс на леп­шае са­чы­нен­не пра на­стаў­ні­ка, пры­све­ча­нае 100-год­дзю БДПУ.

На­ву­чэн­цам 10-11-х кла­саў пра­па­ну­ец­ца вы­браць ад­ну з ча­ты­рох тэм: «Ёсць та­кая пра­фе­сія — «се­яць ра­зум­нае, доб­рае, веч­нае...»; «На­стаў­нік бу­ду­чы­ні: які ён?»; «На­стаў­нік-муж­чы­на: за і су­праць» і «Ка­лі пой­дзем са школь­на­га два­ра...»: шко­ла ў ма­ім жыц­ці».

Са­чы­нен­не, на­пі­са­нае на бе­ла­рус­кай ці рус­кай мо­ве, не па­він­на пе­ра­вы­шаць 4 ста­рон­кі дру­ка­ва­на­га або ру­ка­піс­на­га тэкс­ту. Пер­шы этап кон­кур­су — з 10 ве­рас­ня па 1 каст­рыч­ні­ка. Аў­та­ры двац­ца­ці леп­шых ра­бот, ада­бра­ных жу­ры па вы­ні­ках пер­ша­га эта­пу, удзель­ні­ча­юць у кон­кур­се са­чы­нен­няў, які пра­во­дзіц­ца не­па­срэд­на ў БДПУ.

Га­лоў­ныя кры­тэ­рыі ацэн­кі кон­курс­ных ра­бот — умен­не сфар­му­ля­ваць сваю аў­тар­скую па­зі­цыю, са­ма­стой­насць мер­ка­ван­няў аў­та­ра, ары­гі­наль­насць і не­стан­дарт­ны па­ды­ход да рас­крыц­ця тэ­мы, шчы­расць і эма­цы­я­наль­насць вы­кла­дан­ня, кам­па­зі­цый­ная строй­насць, пас­ля­доў­насць вы­кла­дан­ня ма­тэ­ры­я­лу і мас­тац­кі густ.

Аў­та­ры са­чы­нен­няў, якія зой­муць пер­шае, дру­гое і трэ­цяе мес­цы, бу­дуць уз­на­га­ро­джа­ны ноў­тбу­ка­мі і план­шэ­та­мі.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.