Вы тут

На мя­жы ін­та­рэ­саў


 

Ці бу­дуць зме­ны ў ад­но­сі­нах Поль­шчы і на­шай кра­і­ны?

У апош­нія дні жніў­ня па за­пра­шэн­ні поль­ска­га бо­ку ад­быў­ся ра­бо­чы ві­зіт мі­ніст­ра за­меж­ных спраў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ула­дзі­мі­ра Ма­кея ў Рэс­пуб­лі­ку Поль­шча. На пра­ця­гу ві­зі­ту бе­ла­рус­кі мі­ністр пра­вёў пе­ра­мо­вы з поль­скім ка­ле­гам Ра­дас­ла­вам Сі­кор­скім, ві­цэ-прэм'­е­рам-мі­ніст­рам эка­но­мі­кі поль­ска­га ўра­да Яну­шам Пе­ха­цін­скім. Ула­дзі­мір Ма­кей па­ве­да­міў поль­скім парт­нё­рам мер­ка­ван­не бе­ла­рус­ка­га бо­ку па вы­ні­ках ня­даў­ня­га мінск­ага са­мі­ту, пры­све­ча­на­га ўрэ­гу­ля­ван­ню сі­ту­а­цыі ва Укра­і­не, аб­мер­ка­ваў агуль­нае ста­но­ві­шча ў рэ­гі­ё­не, а так­са­ма су­стрэў­ся з прад­стаў­ні­ка­мі дзе­ла­вых ко­лаў, дзе бы­лі раз­гле­джа­ны маг­чы­мас­ці рэа­лі­за­цыі су­мес­ных ін­вес­ты­цый­ных пра­ек­таў і пра­мыс­ло­вай ка­а­пе­ра­цыі.

Ві­да­воч­на, што ўкра­ін­скі кры­зіс вель­мі ўплы­вае на ра­зу­мен­не сі­ту­а­цыі ў Цэнт­раль­най Еў­ро­пе з бо­ку са­мых роз­ных дзяр­жаў і іх па­лі­тыч­ных лі­да­раў. Кі­раў­ніц­тва Рэс­пуб­лі­кі Поль­шча, што не так даў­но «бра­ла на ся­бе ад­каз­насць за Укра­і­ну» пе­рад кра­і­на­мі ЕС, за­раз звяр­ну­ла­ся з прось­бай да бе­ла­рус­ка­га МЗС пра­ін­фар­ма­ваць Вар­ша­ву па сі­ту­а­цыі, якая скла­ла­ся, ды аб­мер­ка­ваць маг­чы­мыя шля­хі ста­бі­лі­за­цыі рэ­гі­ё­на. Та­кая па­ста­ноў­ка пы­тан­ня свед­чыць аб тым, што мі­ра­твор­чая мі­сія бе­ла­рус­кай дып­ла­ма­тыі па­ва­жа­ец­ца як най­больш слуш­ная не толь­кі найвы­шэй­шы­мі ко­ла­мі Укра­і­ны, Ра­сіі і ЕС, але і на­цы­я­наль­ны­мі ўра­да­мі кра­ін-су­се­дзяў. У су­час­ных аб­ста­ві­нах «ад­каз­насць за Укра­і­ну» і ўся ўсход­не­еў­ра­пей­ская па­лі­ты­ка Поль­шчы па­він­ны спа­лу­чац­ца з апош­ні­мі за­ха­да­мі афі­цый­на­га Мін­ска па пад­тры­ман­ні мі­ру ў Цэнт­раль­най Еў­ро­пе.Та­кім чы­нам, ве­ра­год­на ме­на­ві­та ўсве­дам­лен­не ўлас­най «ад­каз­нас­ці» за між­на­род­ны па­лі­тыч­ны кры­зіс пры­му­шае афі­цый­ную Вар­ша­ву шу­каць но­вых са­юз­ні­каў, но­выя ідэі і но­выя фор­мы ра­бо­ты.

Гуль­ня не па пра­ві­лах

Гра­ма­дзян­ская вай­на ва Укра­і­не яск­ра­ва дэ­ман­струе за­ход­нім элі­там (тым, хто ў ста­не зру­зу­мець, вя­до­ма), што прак­ты­ка гру­ба­га ўмя­шаль­ніц­тва ва ўнут­ра­ную па­лі­ты­ку не­за­леж­ных дзяр­жаў, на­вяз­ван­не ўлас­ных пра­ві­лаў гуль­ні на чу­жым цы­ві­лі­за­цый­ным по­лі, ін­фар­ма­цый­ныя ма­ні­пу­ля­цыі ва­кол аб­стракт­ных «дэ­ма­кра­тыч­ных каш­тоў­нас­цяў» і «пра­воў ча­ла­ве­ка» ра­зам з ад­кры­тым па­лі­тыч­ным шан­та­жом сла­ба­га з бо­ку моц­ных мо­гуць пры­вес­ці зу­сім не да тых вы­ні­каў, на якія пер­ша­па­чат­ко­ва раз­ліч­ва­юць ар­га­ні­за­та­ры геа­па­лі­тыч­най пар­тыі.

«Вя­лі­кая шах­мат­ная дош­ка» не заўж­ды пра­ду­гледж­вае гуль­ню па пра­ві­лах. Час­та атрым­лі­ва­ец­ца так, што адзін з гуль­цоў (а то і ўсе ўдзель­ні­кі) атрым­лі­вае гэ­тай дош­кай па га­ла­ве ад не­вя­до­май «трэ­цяй сі­лы», якую спа­чат­ку ні­хто і не пра­ліч­ваў, і та­ды на­сту­пае час для пе­ра­асэн­са­ван­ня зроб­ле­ных кро­каў і за­па­тра­ба­ва­ны све­жы по­гляд на сі­ту­а­цыю.

Так і «еў­ра­ін­тэг­ра­цыя» Укра­і­ны, што аван­тур­на бы­ла па­кла­дзе­на ў асно­ву знеш­не­па­лі­тыч­на­га кур­су Поль­шчы і, ба­дай, бы­ла той са­май «ра­зы­на­чкай» усяе пра­гра­мы «Ус­ход­няе парт­нёр­ства», скон­чы­ла­ся ўзбро­е­ным пе­ра­ва­ро­там у Кі­е­ве, се­па­ра­тыз­мам у Да­не­цку і Лу­ган­ску ды фак­тыч­на гра­ма­дзян­скай вай­ной з не­прад­ка­заль­ны­мі на­ступ­ства­мі. Пер­ша­па­чат­ко­вая за­ду­ма вар­шаў­скай знеш­няй па­лі­ты­кі, вы­бу­да­ва­ная ў ло­гі­цы кан­ку­рэн­цыі ін­тэ­гра­цый, на­ту­раль­на скла­да­ла­ся з па­мкнен­ня атры­маць за кошт Укра­і­ны но­выя рын­кі, спы­ніць рэ­ін­тэ­гра­цыю пост­са­вец­кай пра­сто­ры ў еў­ра­зій­скім пра­ек­це, ад­нак аб­ры­ну­ла­ся сум­ны­мі вы­ні­ка­мі не толь­кі для за­стрэль­шчы­каў пра­цэ­су, але для ўся­го Еў­ра­са­ю­за.

За­мест пры­быт­каў, якія ча­ка­лі­ся ад Укра­і­ны, апош­няя па­тра­буе фі­нан­са­вай да­па­мо­гі, а кан­флікт з Ра­сі­яй не толь­кі па­збаў­ляе еў­ра­пей­скія кра­і­ны вя­ліз­на­га рын­ку, але па­гра­жае ка­та­стро­фай для шэ­ра­гу га­лін на­род­най гас­па­дар­кі з не­га­тыў­ны­мі ўнут­ры­па­лі­тыч­ны­мі вы­ні­ка­мі.

Бе­ла­рус­кая «са­ло­мін­ка»

У та­кіх умо­вах зу­сім па-ін­ша­му ў ва­чах поль­скіх і ін­шых парт­нё­раў вы­гля­дае Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь, якая амаль на пра­ця­гу ўсёй гіс­то­рыі не­за­леж­на­га іс­на­ван­ня раз-по­раз ста­на­ві­ла­ся аб'­ек­там на­пад­каў з бо­ку за­ход­ніх дзяр­жаў. За­раз ме­на­ві­та афі­цый­ны Мінск, які заўж­ды бла­кі­ра­ваў лю­быя спро­бы за­меж­ных дзея­чаў ці то з за­ха­ду, ці то з ус­хо­ду ад бе­ла­рус­кай мя­жы па­ру­шаць су­ве­рэ­ні­тэт бе­ла­рус­ка­га кі­раў­ніц­тва ў пы­тан­нях унут­ра­най па­лі­ты­кі, раз­гля­да­ец­ца як эле­мент ста­біль­нас­ці Цэнт­раль­най Еў­ро­пы і са­праў­ды ажыц­цяў­ляе ро­лю «кроп­кі збо­ру» па­між ЕС і Ра­сі­яй. За ўкра­ін­скі­мі па­дзея­мі не­як не­за­ўваж­ным за­стаў­ся той факт, што, апроч мір­на­га ўрэ­гу­ля­ван­ня кан­флік­ту, кан­так­таў Пят­ра Па­ра­шэн­кі і Ула­дзі­мі­ра Пу­ці­на, у Мін­ску так­са­ма ад­бы­ла­ся пер­шая ў гіс­то­рыі (!) су­стрэ­ча кі­раў­ніц­тва Мыт­на­га са­ю­за і ЕС.

Іс­нуе мер­ка­ван­не, што пры­ма­ю­чы роз­на­ба­ко­выя санк­цыі, ба­кі заўж­ды па­кі­да­юць не­ка­то­рыя маг­чы­мас­ці — «са­ло­мін­кі», за якія пас­ля зруч­на ўха­піц­ца дзе­ля бу­ду­ча­га па­ра­зу­мен­ня, бо лю­быя аб­ме­жа­валь­ныя за­ха­ды ма­юць дрэн­ныя вы­ні­кі не толь­кі для ах­вя­ры, але і для іні­цы­я­та­ра. На­прык­лад, згод­на з ацэн­кай кі­раў­ні­ка ра­сій­ска­га ўра­да Дзміт­рыя Мядз­ве­дзе­ва, Ра­сія на 90% за­бяс­печ­вае ся­бе хар­ча­ван­нем. Між тым па шэ­ра­гу па­зі­цый гэ­ты па­каз­чык знач­на мен­шы: па мя­се і мя­са­пра­дук­тах — ка­ля 75%, а па ма­лоч­ных пра­дук­тах — ка­ля 60%. Най­больш не­пры­ем­ная сі­ту­а­цыя скла­ла­ся на рын­ку яла­ві­чы­ны (ка­ля 37%), сы­роў
(53,2%). І ка­лі пра­дук­цыя з ЕС скла­дае ўся­го 8% ад ўсёй ім­пар­та­ва­най у Ра­сію яла­ві­чы­ны, то ма­ла­ко (15%), мас­ла (31%), сы­ры і тва­рог (62%) ма­юць знач­на боль­шыя па­каз­чы­кі. Гэ­та зна­чыць, у вы­ні­ку рэа­лі­за­цыі хар­чо­вых санк­цый па­цер­пяць не толь­кі кра­і­ны Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за, але і на­сель­ніц­тва са­мой Ра­сіі.

Та­кая сі­ту­а­цыя ад­чы­няе дзве­ры для бе­ла­рус­кіх вы­твор­цаў пра­дук­таў хар­ча­ван­ня і ства­рае маг­чы­мас­ці для ар­га­ні­за­цыі пе­ра­пра­цоў­чых прад­пры­ем­стваў і ўка­ра­нен­ня но­вых тэх­на­ло­гій у Бе­ла­ру­сі. Зра­зу­ме­ла, што бе­ла­рус­кі экс­парт не змо­жа са­ма­стой­на цал­кам за­крыць па­трэ­бы ра­сій­ска­га хар­чо­ва­га рын­ку, бо не ўся не­аб­ход­ная на­менк­ла­ту­ра та­ва­раў вы­раб­ля­ец­ца ў нас. І гэ­та дае пад­ста­вы для ар­га­ні­за­цыі пра­мыс­ло­вай пе­ра­пра­цоў­чай ка­а­пе­ра­цыі, да ча­го ўжо за­раз пра­яў­ля­юць ці­ка­васць поль­скія дзе­ла­выя ко­лы.

Ме­на­ві­та та­кі па­ды­ход і ёсць тая са­мая «са­ло­мін­ка», якая да­зво­ліць поў­нас­цю за­бяс­пе­чыць па­трэ­бы ра­сій­ска­га рын­ку і мі­ні­мі­за­ваць шко­ду ад санк­цый РФ для сель­скай гас­па­дар­кі еў­ра­пей­скіх кра­ін. Ці­ка­ва, што ў ся­рэ­дзі­не жніў­ня з ра­бо­чы­мі ві­зі­та­мі ў Мін­ску ад­на­ча­со­ва гас­ці­лі два ад­каз­ныя чы­ноў­ні­кі — кі­раў­нік Рас­сель­гас­на­гля­да Сяр­гей Да­нкверт і мі­ністр сель­скай гас­па­дар­кі Поль­шчы Ма­рэк Са­віц­кі. Абод­ва кі­раў­ні­кі вя­лі пе­ра­мо­вы з ві­цэ-прэм'­е­рам Бе­ла­ру­сі Мі­ха­і­лам Ру­сым і мі­ніст­рам сель­скай гас­па­дар­кі Ле­а­ні­дам Зай­цам. Па вы­ні­ках су­стрэ­чы з поль­скім бо­кам бы­лі да­сяг­ну­ты прак­тыч­ныя да­моў­ле­нас­ці па ар­га­ні­за­цыі пе­ра­пра­цоў­кі поль­скай пра­дук­цыі, а кі­раў­нік Рас­сель­гас­на­гля­да па­ве­да­міў, што Бе­ла­русь змо­жа па­стаў­ляць на ры­нак РФ пе­ра­пра­ца­ва­ную пра­дук­цыю, вы­раб­ле­ную з сы­ра­ві­ны кра­ін ЕС.

Прак­тыч­ным вы­ні­кам жні­вень­скіх да­моў­ле­нас­цяў ужо за­раз стаў той факт, што бе­ла­рус­кія вы­твор­цы га­то­вы на­бы­ваць у Поль­шчы да 200 ты­сяч тон ма­ла­ка што­ме­сяц для пе­ра­пра­цоў­кі з бу­ду­чай рэа­лі­за­цы­яй на рын­ку Ра­сіі. Гэ­тая пра­мыс­ло­вая ка­а­пе­ра­цыя, без­умоў­на, вы­гад­ная не толь­кі для ай­чын­най эка­но­мі­кі і за­бяс­печ­вае хар­чо­вую бяс­пе­ку Ра­сіі, але, да та­го ж, част­ко­ва ра­туе ад ка­лап­су поль­скую сель­скую гас­па­дар­ку, па­кі­да­ю­чы маг­чы­мас­ці для ўзнаў­лен­ня тра­ды­цый­ных ганд­лё­ва-гас­па­дар­чых су­вя­зяў

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.