Вы тут

Зні­мі ро­лік пра на­стаў­ні­ка і вый­грай план­шэт


15 ве­рас­ня ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным пе­да­га­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це стар­туе кон­курс ві­дэа­ро­лі­каў, пры­све­ча­ных пра­цы на­стаў­ні­ка. Да ўдзе­лу ў ім за­пра­ша­юц­ца на­ву­чэн­цы 9—11 кла­саў агуль­на­аду­ка­цый­ных уста­ноў.

Стар­ша­клас­ні­кам пра­па­ну­ец­ца зняць ві­дэа­ро­лік па ад­ным з пя­ці тэ­ма­тыч­ных на­прам­каў: «Я ха­чу быць на­стаў­ні­кам», «Ро­ля на­стаў­ні­ка ў ма­ім жыц­ці», «На­стаў­нік бу­ду­чы­ні: які ён?», «На­стаў­ні­ца пер­шая мая» і «Ня­хай сла­віц­ца пра­ца на­стаў­ні­ка ў ста­год­дзях».

Кон­курс­ную ра­бо­ту трэ­ба за­піс­ваць на DVD-дыск у агуль­на­да­ступ­ных фар­ма­тах або мож­на раз­мяс­ціць яе на ві­дэа­хос­тын­гу YouTube (з ад­ра­сам спа­сыл­кі ў ін­тэр­нэ­це). Пра­цяг­ласць ро­лі­каў — ад 30 се­кун­даў да 5 хві­лін. Удзел у ро­лі­ку не­па­срэд­на яго аў­та­ра не аба­вяз­ко­вы.

Пры­ём і рэ­гіст­ра­цыя за­явак ад удзель­ні­каў — з 15 ве­рас­ня па 15 каст­рыч­ні­ка. Пад­вя­дзен­не вы­ні­каў з 15 па 25 каст­рыч­ні­ка. Уз­на­га­ро­дай за пер­шае мес­ца ста­не план­шэт, за дру­гое — тэ­ле­фон і за трэ­цяе — элект­рон­ная кні­га.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.